Архив меток: Лучай

Успамін святых Ганны і Кшыштафа адзначаць у Лучаі (абноўлена)

25 ліпеня — фэст у гонар святой Ганны і святога Крыштафа (апекуна вадзіцеляў і пілігрымаў) з асвячэннем аўтатранспарту. Пачатак а 15 гадзіне. Праграма: 15.00 — адарацыя Найсвяцейшага Сакраманту. Споведзь. 16.00 — урачыстая святая Імша, якую ўзначаліць біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB з Магілёва. 18.00 — асвячэнне аўтатранспарту праз заступніцтва святога Кшыштафа (апекуна вадзіцеляў і пілігрымаў). 18.20 — святочны канцэрт з выдатнымі ...

Читать далее »

Парафіяне Лучайскага касцёла зладзілі духоўную і культурную пілігрымку ў Мінск

8 ліпеня адбылося незабыўнае падарожжа ў Мінск. Першапачаткова Лучайская парафія атрымала запрашэнне ад свайго добрага сябра, шматразовага ўдзельніка лучайскіх фэстаў, акардэаніста-віртуоза Дзмітрыя Корсака, наведаць канцэрт-прэзентацыю яго творчасці. Вядома, што лучайскі пробашч вельмі ахвочы да розных вандровак, таму ўзнікла цікавая ідэя спалучыць наведванне канцэрта з пілігрымкай па мінскіх святынях. Да ўдзелу былі запрошаныя і шаркаўчане. Яны вельмі актыўна адгукаюцца на падобныя ...

Читать далее »

Лучай сабраў сужэнствы ў 4 раз на Дзень святасці сям’і

Лучайская парафія ў чацвёрты раз сабрала вернікаў на Дзень святасці сям’і. Асаблівая атмасфера, пануючая заўсёды ў такі дзень, не стала выключэннем і 28 чэрвеня. Сямейныя пары, для якіх сёлетні год стаў юбілейным, сабраліся, каб аднавіць шлюбную прысягу. Сярод іншых вернікаў і сем’яў прыбылі і нарачоныя, якія рыхтуюцца да сакраманту сужэнства. Як інфармуе парафіяльны сайт, распачаўся Дзень святасці сям’і з канферэнцыі, якую праводзіў ...

Читать далее »

“Святы Андрэй Баболя – Божы знак для нашых часоў”: адпустовая ўрачыстасць у Лучаі

Лучайская парафія, што на Пастаўшчыне ў Віцебскай дыяцэзіі, 16 мая адзначала адпустовую ўрачыстасць у гонар святога Андрэя Баболі. Нягледзячы на пахмурнае і зменлівае надвор’е, вернікаў прыбыло, як заўседы шмат. Прыгожы і велічны лучайскі касцёл сабраў пад свае скляпенні зноў сваіх сяброў і пілігрымаў з Пастаў разам з кс. Юрыем, Шаркаўшчыны, Глыбокага, Мінска і іншых мясцін краіны. Вядома, што святы Андрэй ...

Читать далее »

Запрашаем на фэст у гонар святога Андрэя Баболі ў Лучай

Лучайская парафія сардэчна запрашае на фэст у гонар святога Андрэя Баболі, апекуна Палесся і Беларусі. Свята адбудзецца 16 мая. Пачатак у 15:00. Праграма: 15:00 — адарацыя Найсвяцейшага Сакраманту; 15:30 — урачыстая святая Імша с удзелам супольнасці беларускіх чыгуначнікаў; 17:00 — адкрыццё парафіяльнага музея; 17:30 — святочны канцэрт з удзелам каталіцкага гурта «Laudans», артыстаў Шаркаўшчынскага РДК, беларускай спявачкі Валянціны Альшанскай, акардэаніста-віртуоза Дзмітрыя ...

Читать далее »

Нядзеля Божай Міласэрнасці адзначалася ў Лучаі

У другую Велікодную нядзелю Касцёл перажывае ўрачыстасць Божай Міласэрнасці. Свята было ўстаноўлена 15 год таму святым Янам Паўлам ІІ. Лічацца, што гэта «апошняя саломінка» для грэшнікаў. Пан Езус падчас аб’яўленняў святой сястры Фаўстыне Кавальскай заклікаў маліцца вяночкам: «Хоць бы грэшнік быў непераканальны, калі раз толькі адгаворыць гэты вяночак, заслужыць ласкі з бясконцай Міласэрнасці Маёй». Лучайская парафія асаблівым чынам адсвяткавала гэтую ...

Читать далее »

У свята Хросту Пана вернікі з Шаркаўшчыны пабывалі ў Лучаі

У нядзелю 11 студзеня ў свята Хросту Пана вернікі з Шаркаўшчыны патрапілі ў касцёл святога Тадэвуша ў Лучаі. “Прыгажэйшага касцёла ў бліжэйшай акрузе бадай што не знойдзеш”,- гаворыць парафіянка з Шаркаўшчыны Кацярына Сосна. У памяшканні ўпрыгожаныя ёлкі з цудоўнай люмінацыяй ствараюць святочную атмасферу, там і яслі з Немаўляткам, побач свечкі ды фігуркі святых. Святую Імшу ўпрыгожваў хор “Паланэз” з Мінску. ...

Читать далее »

Запрашаем на канцэрт Каляднай песні ў Лучай

Мікалай Ліпскі — пробашч парафіі св. Юды Тадэвуша у вёсцы Лучай запрашае ўсіх, хто любіць спевы і хоча добра адпачыць 11 студзеня на канцэрт Каляднай песні з удзелам хора і інструментальнага гурта з г. Мінска. Пачатак канцэрта ў 12:00.

Читать далее »

У Лучаі адбылася сустрэча чыгуначнікаў і работнікаў авіацыі

У першую нядзелю новага 2015 года ў парафіі святога Тадэвуша, апостала ў Лучаі, па запрашэнні кс. Мікалая Ліпскага, адбылася сустрэча работнікаў чыгункі, авіацыі і тых, хто карыстаецца з іх працы. Душпастырства чыгуначнікаў у Беларусі апякуецца некалькімі сотнямі людзей, што працуюць на чыгунцы, і іх сем’ямі. Iдэя заснавання душпастырства нарадзілася ў 1991–1992 гг. у Парэччы, на Гарадзеншчыне. Многія працаўнікі чыгункі сустракаюцца ...

Читать далее »

«Мікалайкі» адсвяткавалі ў Лучайскай парафіі

7 снежня ў капліцы аграгарадка Навасёлкі (Лучайская парафія) адбылася святая Імша, цэлебраваў якую імяніннік – ксёндз Мікалай Ліпскі. Каб памаліцца за свайго святара ў дзень нябеснага заступніка, ды і сустрэцца пасля з самім святым Мікалаем, сабралася надзвычай вялікая колькасць веруючых рознага ўзросту. Павіншаваць з імянінамі свайго земляка прыбылі вернікі з Шаркаўшчыны. Лічыцца, што малітва – лепшы падарунак, таму ў гэты ...

Читать далее »