Архив меток: Лучай

У Лучаі адбудзецца прэзентацыя “Сямі камянёў” Аляксея Шэіна

6 снежня, ва ўспамін св. Мікалая, лучайская парафія сардэчна запрашае дзяцей, моладзь і бацькоў на «Мікалайкі». Пачатак у 11 гадзін, паведамляе luchai.by. Пасля святой Імшы — прэзентацыя рамана-фэнтэзі «Сем камянёў» Аляксея Шэіна, музычная частка і сустрэча cа святым Мікалаем.

Читать далее »

У Лучайскай парафіі святкавалі Андрэйкі

21 лістапада ў аг. Навасёлкі (Лучайская парафія) святкавалі «Андрэйкі». Свята атрымала сваю назву ад імя святога Апостала Андрэя. Традыцыйна адзначаецца напярэдадні Адвэнту, перыяду ў літургічным годзе Касцёла, які папярэднічае Божаму Нараджэнню.  Дзякуючы падрыхтаванаму анансаванню ў інтэрнэт-прасторы, паўдзельнічаць ў свяце змагла моладзь з Варапаева, Дунілавіч, Наваполацка, Шаркаўшчыны і Пастаў. Навасёлкаўская капліца Божай Міласэрнасці, вельмі ўтульная, упрыгожаная дэкарацыямі «Шчаслівыя міласэрныя, бо яны ...

Читать далее »

Лучайская парафія запрашае моладзь на Андрэйкі

Лучайская парафія Святога Юды Тадэвуша запрашае моладзь на Андрэйкі. Спатканне адбудзецца ў суботу, 21 лістапада ў Цэнтры культуры в. Навасёлкі. Праграма: 16:40 — рэгістрацыя ўдзельнікаў; 17:00 — Адарацыя; 17:40 — святая Імша; 18:40 — канцэрт гуртоў “Laudans” і “Recha”, пачастунак, размовы. Кс. Мікалай Ліпскі  

Читать далее »

Лучай адсвяткаваў парафіяльны фэст са старажытнай музыкай і феерверкам

24 кастрычніка лучайская парафія святкавала парафіяльны фэст у гонар святога Юды Тадэвуша. Вернікі неслі да алтара святога заступніка ў хвіліну роспачы і ва ўсіх безнадзейных справах, свае просьбы і падзякі. Многія ў знак удзячнасці за ласкі, атрыманыя праз пасрэдніцтва святога Юды Тадэвуша, прыносілі да яго алтара кветкі. Падрыхтоўчай часткай да святой Імшы стала адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту. Разважанні на тэму апостальства ...

Читать далее »

Запрашаем у Лучай на свята св. Тадэвуша

24 кастрычніка парафія ў Лучаі адзначае фэст св. Тадэвуша, апостала. Пробашч парафіі кс. Мікалай Ліпскі сардэчна запрашае на свята. Пачатак урачыстасці — 15.00. Праграма: 15.00 — Адарацыя; 16.00 — урачыстая святая Імша; 17.30 — канцэрт Кацярыны Ваданосавай са сваім ансамблем. Таксама атракцыёны і магчымасць набыць сувеніры.

Читать далее »

Лучай адсвяткаваў 473 гадавіну свайго існавання

13 верасня вёска Лучай урачыста святкавала 473-ю гадавіну свайго існавання. Святая Імша стала галоўнай часткай свята. Вернікі сабраліся, каб супольна памаліцца і падзякаваць Богу за ўсе, што маюць. Пробашч Мікалай Ліпскі ва ўступным слове прамовіў, што трэба быць удзячнымі Пану Богу і за багатую гісторыю, і за продкаў, якія захавалі і перадалі веру, і за ўсіх жыхароў вёскі і ахвярадаўцаў. ...

Читать далее »

У Лучаі адзначылі свята ведаў

Лучайская парафія Святога Юды Тадэвуша, Апостала, 23 жніўня адсвяткавала апошні летні фэст з нагоды свята ведаў. Вернікі прыйшлі ў лучайскую святыню, каб памаліцца за вучняў, студэнтаў, настаўнікаў, выхавацеляў, а таксама каб у перадапошнюю нядзелю канікул атрымаць благаслаўленне на новы навучальны год. Распачалося набажэнства адарацыяй Найсвяцейшага Сакраманту. Разважанні на тэму Эўхарыстыі былі выбраны невыпадкова, бо падчас ўрачыстасці да гэтага сакраманту ўпершыню ...

Читать далее »

У Лучаі паставяць помнік Міхалу Клеафасу Агінскаму

У вёсцы Лучай Пастаўскага раёна паставяць помнік кампазітару Міхалу Клеафасу Агінскаму. Ужо распрацаваны праект скульптуры. Тамтэйшы ксёндз Мікалай Ліпскі вядомы тым, што добраўпарадкоўвае прыкасцёльную тэрыторыю і пераўтварае Лучай у месца, прывабнае для турыстаў. Вёска славіцца таксама тым, што тут па ініцыятыве пробашча пастаянна праходзяць розныя фэсты, на якія прыязджаюць вядомыя беларускія музыкі: Лявон Вольскі, Зміцер Корсак, Зміцер Вайцюшкевіч, Зміцер Бартосік, ...

Читать далее »

Лучай запрашае на свята ведаў

Запрашаем усіх 23 жніўня на свята ведаў. Для студэнтаў, школьнікаў, бацькоў і настаўнікаў на супольную малітву і блаславенне перад пачаткам новага навульнага года. Пачатак у 14:00. У гэты дзень таксама адбудзецца Першая святая Камунія, а таксама падзякуем Богу за сёлетні ўраджай. Пасля Літургіі запрашаем на святочны канцэрт з удзелам: гурта РЭХА і акардэаніста-віртуоза Дзмітрыя Корсака . кс. Мікалай Ліпскі, luchai.by

Читать далее »

Фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Лучаі

Адпустовая ўрачыстасць у гонар святой Ганны прайшла 25 ліпеня ў Лучаі. Фэст, які атрымаўся найбольш шматлюдным і багатым на ўражанні за апошнія 5 год. Велічная лучайская святыня ледзь змясціла ў сабе парафіян і вернікаў з розных куточкаў нашай краіны і з замежжа. А колькасць аўтамабіляў, аўтобусаў прыемна ўразіла. У гэты дзень было запланавана асвячэннне транспартных сродкаў з нагоды ўспаміну святога ...

Читать далее »