Архив меток: Лучай

На Пастаўшчыне пахавалі маці ксяндза Мікалая Ліпскага

24 лістапада адышла па ўзнагароду да Пана святой памяці Ванда Ліпская, мама кс. Мікалая Ліпскага, пробашча парафіі Cв. Марыі Магдалены ў Новалукомлі, святара Віцебскай дыяцэзіі. 26 лістапада за спачылую Ванду маліліся ў касцёле Святой Марыі Магдалены ў Новалукомлі, дзе яна пражывала апошнія гады. Ванда Ліпская памерла ва ўзросце 70 гадоў пасля перанесенага захворвання, выкліканага вірусам COVID-19, і 5 тыдняў рэабілітацыі ...

Читать далее »

Адбылося пахаванне маці кс. пралата Аляксандра Рагіні

11 кастрычніка 2021 года адбылося пахаванне маці кс. пралата Аляксандра Рагіні, сакратара Апостальскай Нунцыятуры ў Аргенціне, святара Віцебскай дыяцэзіі. Ганна Рагіня адышла ў вечнасць ва ўзросце 67 гадоў. Пахавальную цырымонію ўзначаліў біскуп Віцебскі Алег Буткевіч. Біскуп Алег адзначыў, што «маці святара — гэта заўсёды маці не аднаго святара, а кожнага з нас, перадусім тых, з кім кс. Аляксандр вучыўся ў ...

Читать далее »

Пераможцам Парафіяды дзяцей і моладзі Віцебскай дыяцэзіі стала Лынтупская парафія

З 8 па 11 жніўня ў Оршы праходзіла чацвёртая Парафіяда дзяцей і моладзі Віцебскай дыяцэзіі. Тэма сёлетняй сустрэчы была «Касцёл — гэта сям’я». Адкрыў чарговую дыяцэзіяльную парафіяду біскуп Віцебскі Алег Буткевіч. У гэтым годзе прымалі ўдзел дзеці і моладзь з 7 парафій: Верхнядзвінска, Глыбокага, Лынтупаў, Віцебска (катэдра), Пагошчы, Лучая, Варапаева. На працягу чатырох дзён удзельнікі паказвалі свае здольнасці. У намінацыі ...

Читать далее »

У Лучаі адзначылі ўрачыстасць святога Апостала Юды Тадэвуша (+відэа)

Урачыстая Імша з гэтай нагоды адбылася ў суботу, 28 кастрычніка. Яе адметнасцю стала тое, што ўзначаліў святочную Літургію новапрэзбітар ксёндз Алег Хмылко, які прыняў святарскае пасвячэнне тры тыдні таму, 7 кастрычніка. Богаслужэнне распачалося а 12 гадзіне з урачыстага ўваходу святароў і міністрантаў у храм. Напачатку Імшы пробашч парафіі ксёндз Яўген Міхайлаў прывітаў усіх святароў і вернікаў, якія сабраліся на гэту ...

Читать далее »

Фэст у гонар Святых Ганны і Яўхіма адзначылі ў Лучаі

29 ліпеня ў Лучаі, што на Пастаўшчыне, адзначылі фэст у гонар Святых Ганны і Яўхіма. Традыцыйна фэст збірае шмат вернікаў і гасцей з суседніх парафій. На пачатку святой Імшы ксёндз Яўген Міхайлаў, які зараз з’яўляецца пробашчам парафіі, прывітаў усіх гасцей, якія сабраліся з розных мясцін. Урачыстую святую Імшу ўзначаліў ксёндз Ян Пугачоў, пробашч з Германавіч. Таксама на ўрачыстасці прысутнічалі святары ...

Читать далее »

Адпуст св. Андрэя Баболі, асвячэнне байкераў, канцэрт на прыступках святыні: пастырская візітацыя біскупа Алега Буткевіча ў Лучаі

«На беларускай зямлі цудоўнай, Там, дзе квітнее пастаўскі край. У сваёй велічы невымоўнай Вас сустракае здалёк Лучай!» Гэтымі словамі гімна вёскі Лучай сустрэла парафія святога Юды Тадэвуша шаноўнага госця біскупа Алега Буткевіча. 21 мая падчас адпустовай урачыстасці ў гонар святога Андрэя Баболі Віцебскі ардынарый здзейсніў пастырскую візітацыю, паведамляе luchai.by. Па беларускай традыцыі паважанага госця віталі хлебам-соллю. Ва ўступным слове пробашч ...

Читать далее »

Фэст у гонар св. Андрэя Баболі адсвяткуюць у Лучаі

21 мая ў Лучайскай парафіі святога Юды Тадэвуша, Апостала адбудзецца фэст у гонар св. Андрэя Баболі, заступніка Беларусі. Праграма: 12:00 — урачыстая адпустовая святая Імша. 14:00 — святочны канцэрт з удзелам: каталіцкага гурта «Laudans», віртуоза-акардэаніста Дзмітрыя Корсака, Лявона Вольскага і гурта «Recha». А таксама адкрыццё сезона байкераў з асвячэннем матацыклаў. Жадаем шмат прыемных уражанняў і духоўнага адпачынку! Кс. Мікалай Ліпскі

Читать далее »

Лучай: 10-годдзе святарства адзначыў кс. Мікалай Ліпскі

У лучайскай парафіі святога Юды Тадэвуша, Апостала ў першую нядзелю пасля Вялікадня — нядзелю Божай Міласэрнасці — святая Імша была ў інтэнцыі пробашча кс. Мікалая Ліпскага. Справа ў тым, што святар сёлета адзначае 10 год святарскай паслугі. Узгадваецца Вялікдзень 2007 года, калі ва ўшачскім касцёле святога Лаўрэна яшчэ зусім юны Мікалай Ліпскі атрымаў святарскае пасвячэнне з рук біскупа Уладзіслава Бліна. ...

Читать далее »

«Laudans» і «Беларусы» выступілі перад вернікамі Пастаўшчыны на заканчэнне Карнавалу

Згодна з традыцыяй нашых продкаў, апошні тыдзень Карнавалу павінен быць найбольш радасным і багатым на розныя забавы, прысмакі, бо наперадзе чакае Вялікі пост. Даўней, напярэдадні Папяльцовай Серады закідвалі цымбалы, скрыпку, гармонік дзесьці на шафу, каб пасля саракадзённага посту з большай радасцю ізноў танцаваць, спяваць. У нашы часы адноўлена традыцыя праваслаўнай Масленіцы, калі па ўсіх гарадах і мястэчках збіраюць людзей на ...

Читать далее »

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі