Архив меток: Ліда

Біскуп Алег Буткевіч узначаліў адпустовыя ўрачыстасці ў лідскай Фары

14 верасня ў парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў Лідзе (Фара) адзначылі парафіяльную ўрачыстасць. На адпустовую святую Імшу прыбылі святары з усяго дэканату, а таксама шматлікія вернікі і госці. Узначаліў урачыстасць біскуп Віцебскай дыяцэзіі Алег Буткевіч. У гаміліі іерарх адзначыў важнасць крыжа: “Вялікая таямніца, парадаксальная таямніца звязана з гэтым знакам – знакам крыжа, знакам нашага цярпення. Маё цярпенне заўсёды здаецца мне ...

Читать далее »

Шэсць дзён пад зорным небам, або пра рэкалекцыі для міністрантаў з лідскай парафіі

6–11 жніўня міністранты лідскай парафіі Святой Сям`і перажывалі рэкалекцыі. У гэтым годзе яны адбыліся ў маляўнічай вёсцы Асава пры парафіі св. Юрыя, мучаніка. Гэтыя шэсць дзён, як адзначылі хлопцы, запомняцца ім яшчэ на доўгі час. Гэтыя дні таксама запомняцца і жыхарам вёскі Асава. Многія з зацікаўленасцю глядзелі на паляўнічую кухню, намётавы гарадок, які юнакі расставілі недалёка ад касцёла. Некаторыя жыхары ...

Читать далее »

У Лідзе адбылося благаслаўленне званоў

15 жніўня ў парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Лідзе (Індустрыяльны) адбылася адпустовая ўрачыстасць. Падчас вячэрняй святой Імшы, якую ўзначаліў біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч, былі благаслаўлёны 3 званы. Кожны звон атрымаў сваю назву. Першы звон – самы малы, вагой 60 кг – быў названы ў гонар Вялікага Папы св. Яна Паўла ІІ, падчас пантыфікату якога была заснавана гэтая парафія, дзе ...

Читать далее »

Незвычайны летнік правяла лідская моладзь на беразе ракі

З 30 ліпеня па 4 жніўня на беразе ракі Гаўе адбыўся паход моладзі лідскага фарнага касцёла. Амаль тыдзень больш чым 30 юнакоў і дзяўчат жылі ў “дзікіх” умовах: начавалі ў намётах, харчаваліся ежай, гатаванай на вогнішчы, рабілі водныя працэдуры ў рацэ. З самага пачатку кс. Дзяніс Бразінскі, адказны за паход, устанавіў пэўны распарадак дня, каб сапраўды плённа правесці гэты час ...

Читать далее »

Амаль сто пілігрымаў прыйшло з Ліды ў Тракелі

6 ліпеня вернікі з парафіі Унебаўзяцця НПМ (Ліда-Індустрыяльны) адправіліся ў чарговую пешую пілігрымку да Маці Божай Тракельскай – Каралевы ўсіх сем’яў. Сёлета да Тракеляў крочыла амаль 90 парафіян, што вельмі прыемна. Гэты шлях да Марыі з намі раздзяліў пробашч парафіі, айцец Андрэй Агель SP. Як і заўседы, кожны ішоў з некай сваёй інтэнцыяй. Вельмі радасна, што у гэтым годзе нашай ...

Читать далее »

Біскуп Юзаф Станеўскі наведаў парафію ў Лідзе ва ўрачыстасць Аб’яўлення Пана

Наведванне дапаможным біскупам Юзафам Станеўскім парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі (Ліда-Індустрыяльны) ва ўрачыстаcць Аб’яўлення Пана стала ўжо добрай традыцыяй. Ксёндз біскуп узначаліў вячэрнюю святую Імшу, на якой сабралася  шматлікая колькасць вернікаў, каб сустрэцца з Панам і прывітаць жаданага і дарагога госця. У сваёй гаміліі іерарх падкрэсліў, што зместам урачыстасці Трох Каралёў з’яўляецца аб’яўленне таямніцы збаўлення ў Езусе Хрысце. Божае Нараджэнне ...

Читать далее »

Апошняя раратняя святая Імша прайшла ў Лідзе

22 снежня ў парафіі Унебаузяцця НПМ у Лідзе скончыліся чарговыя рараты для дзяцей і моладзі. Рараты – гэта святая Імша, прысвечаная Найсвяцейшай Панне Марыі, якая сёлета для маленькіх парафіян праходзіла ў 7 гадзін раніцы па панядзелках, серадах і пятніцах. Негледзячы на ранні час, у касцёле збіралася вельмі шмат людзей рознага ўзросту. Таксама для хлопчыкаў і дзяўчынак прайшоў традыцыйны конкурс на лепшы ...

Читать далее »

У Лідскім дэканаце Гродзенскай дыяцэзіі распачалася біскупская кананічная візітацыя

Біскуп Аляксандр Кашкевіч і дапаможны біскуп Юзаф Станеўскі пазнаёмяцца з душпастырскім служэннем у парафіях Лідскага дэканату і прааналізуюць іх духоўны, душпастырскі, матэрыяльныя аспекты. 11 верасня дапаможны біскуп Юзаф Станеўскі наведаў з кананічнай візітацыяй піярскую парафію імя Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Лідзе (м-р Індустрыяльны). На прыступках парафіяльнай святыні біскупа вітаў пробашч а. Андрэй Агель SP, вікарый а. Аляксандр Махнач SP ...

Читать далее »

Віктарына “Піяры і Паўсюдны Касцёл” прайшла ў Шчучыне

У Шчучыне да 400-годдзя існавання ордэна піяраў і 250-годдзя з дня кананізацыі св. Юзафа Каласанса была праведзена першая інтэлектуальная гульня сярод моладзі. За 2 тыдні ўсе жадаючыя маглі падаць заяўку са складам сваёй каманды на ўдзел у віктарыне. 27 жніўня а 18 гадзіне на тэрыторыі шчучынскай парафіі сабралася 5 каманд. Кожная з іх са сваёй назвай і вялікім энтузіязмам да ...

Читать далее »

У Лідзе асвяцілі новы касцёл

25 жніўня ў парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Марыі Панны (Ліда – мікрараён Індустрыяльны) адбылася ўрачыстая кансэкрацыя касцёла св. Юзафа Каласанса. Кансэкрацыю святыні здзейсніў кс. біскуп Аляксандр Кашкевіч, ардынарый Гродзенскай дыяцэзіі, пры ўдзеле дапаможнага біскупа Гродзенскай дыяцэзіі Юзафа Станеўскага. Ва ўрачыстасці прынялі ўдзел шматлікія госці: генеральны консул Рэспублікі Польшча ў г. Гродна Яраслаў Ксёнжэк, правінцыял Польскай правінцыі ордэна піяраў а. Юзаф Матрас ...

Читать далее »