Архив меток: Лепель

Аўтамотафэст у Лепелі распачалі з малітвы ў касцёле

17 – 18 жніўня ў Лепелі прайшоў музычны аўтамотафэст. Гэта мерапрыемства праводзілася па прыватнай ініцыятыве аўта- і мотааматараў, адзін з яго натхняльнікаў і арганізатараў – жыхар Лепеля Валерый Асоўскі. – Ну і паколькі ўжо ў яго было жаданне правесці гэта свята, то мы вырашылі распачаць яго з асвячэння матацыклаў, – паведаміў кс. Уладзімір Заянчкоўскі, пробашч лепельскай парафіі Святога Казіміра. Байкеры ...

Читать далее »

Дзень малітоўнага засяроджання для легіянераў віцебскай парафіі Езуса Міласэрнага прайшоў у Лепелі

12 жніўня ў парафіі святога Казіміра ў Лепелі адбыўся дзень засяроджання для ўдзельнікаў апостальскага руху “Легіён Марыі” з віцебскай парафіі Езуса Міласэрнага. Спатканне было прысвечана тэме: “Разважлівасць і пакора Марыі”. Удзел у сустрэчы прынялі восем легіянераў разам з духоўным кіраўніком пробашчам парафіі Езуса Міласэрнага – кс. канонікам Валерыем Орсікам. Спатканне распачалося малітвай да св. Казіміра. Пасля адбылася святая Імша з ...

Читать далее »

Дзве калядныя сустрэчы прайшлі ў інтэграцыйнай святліцы ў Лепелі

12 снежня ў Лепельскай інтэграцыйнай святліцы адбыліся дзве святочныя сустрэчы для дзетак з карэкцыйнага цэнтра і маладых людзей, што наведваюць аддзяленне дзённага прабывання для інвалідаў Лепельскага ТЦСАН. Сустрэчы былі арганізаваныя па ініцыятыве супрацоўнікаў Caritas Віцебскай дыяцэзіі і выхавацеляў святліцы. Праводзіла сустрэчы каардынатар праекта па стварэнні і функцыянаванні інтэграцыйных святліц с. Дар’я Галубкова OV. Сустрэча са старымі сябрамі — заўсёды свята. ...

Читать далее »

У лепельскім касцёле Святога Казіміра асвяцілі матацыклы і шлемы (+відэа)

Мерапрыемства прайшло ў суботу 8 верасня і было прымеркаванае да Дня горада Лепеля, які адзначаецца ў пачатку верасня. Байкеры збіраюцца ў Лепелі ўжо ў пяты раз. На гэты раз іх сабралася больш за паўсотні чалавек. Уласна з іх праезду па плошчы і пачынаецца свята гораду. Гэта мерапрыемства арганізоўваюць гарадскія ўлады, а вось галоўны арганізатар байкерскага свята  – жыхар Лепеля Валерый ...

Читать далее »

У Мёрах і Лепелі адкрыліся дзіцячыя цэнтры Caritas (+відэа)

У нядзелю 2 верасня яны былі асвечаныя і прынялі першых наведвальнікаў. Адкрыццё і асвячэнне Цэнтра ў Мёрах адбылося ў 11 гадзін пасля Імшы ў касцёле. Сам Цэнтр, або як яго яшчэ называюць святліца, размешчаны па вуліцы Паштовай. На яго адкрыццё завіталі прадстаўнікі чэшскай арганізацыі Caritas, дырэктар Яраслаў Немец і яго намеснік Павел Шымек. Яны таксама аказваюць дапамогу дзецям з Беларусі. ...

Читать далее »

Віцебскія дзеці з катэдральнай парафіі адпачылі ў Лепелі

Група з 22 дзяцей і 5 дарослых разам з пробашчам кс. Андрэем Аніскевічам і сястрой М. Крыст’янай Венгерскай з катэдральнай парафіі Езуса Міласэрнага ў Віцебску прынялі ўдзел у маленькіх канікулах у «Кардон Доўгае» ў в. Слабодка (Лепельскі раён). Гэта быў падарунак на канікулы ад пробашча для парафіяльных дзяцей. Да паездкі рыхтаваліся загадзя: бацькі разам з сястрой Крыст’янай выпеклі смачнае пячэнне, ...

Читать далее »

У Лепелі святар-матацыкліст благаславіў байкераў

Многія госці свята горада, прыйшоўшы да парку, звярнулі ўвагу на кавалькаду матацыклаў самых розных вытворцаў і дызайнаў. Двухколавыя жалезныя коні выстраіліся перад касцёлам у дзве шарэнгі, а іх гаспадары… рушылі ў храм. Аказваецца, адным з арганізатараў гэтага мерапрыемства быў наш ксёндз касцёла св. Казіміра  Андрэй Аніскевіч. — Ксёндз Андрэй, як прыйшла ідэя? — Я сам – матацыкліст. Яшчэ калі служыў у Італіі, ...

Читать далее »

«Майская сустрэча» для супрацоўнікаў і валанцёраў «Карытас» прайшла ў Лепелі

У жыцці Дабрачыннага каталіцкага таварыства “Карытас” добрай традыцяй стала правядзенне «Майскай сустрэчы» для супрацоўнікаў і валанцёраў арганізацыі, паведамляе caritas.by. Сустрэча, якая адбылася 25 мая ў г. Лепель (Віцебская дыяцэзія), распачалася святой Імшой, якую ўзначаліў біскуп Віцебскай дыяцэзіі Алег Буткевіч.  Напачатку дырэктар “Карытас” Віцебскай дыяцэзіі кс. Андрэй Аніскевіч прывітаў іерарха і ўсіх прысутных. Біскуп Алег у сваім прывітальным слове адзначыў знакавасць «Майскай ...

Читать далее »