Падрыхтоўка і правядзенне сустрэч і рэкалекцый для школьнай моладзі – даволі складаная задача. Больш таго, калі яны праводзяцца кожныя канікулы. Але кожны раз са складнікаў “цікавасць”, “актуальнасць” і “вартасць” атрымліваецца скласці насамрэч глыбокую і насычаную праграму духоўнага адпачынку пад назвай “Закхей”. Часам здаецца, што ўжо цяжка сказаць нешта новае, цяжка знайсці яшчэ адну тэму, на якой сышліся б запыты падлеткаў ...
Читать далее »Архив меток: курс Закхей
Зімовы “Закхей”: у атмасферы даверу
Евангелізацыйны курс для школьнай моладзі “Закхей” зноў “уварваўся” ў канікулы і сабраў падлеткаў з розных куткоў Беларусі ў рэкалекцыйным доме ў Оршы. Нягледзячы на тое, што гэтым разам даты сустрэчы акурат прыходзіліся на апошнія дні зімовага адпачынку ад вучобы, шмат хто выбраў прыехаць на рэкалекцыі, каб правесці гэты час найбольш плённа. Рыхтуючыся да курса, каманда “Закхея” заўсёды стараецца абапірацца не ...
Читать далее »Ты на дрэве не адзін! Курс “Закхей”: як гэта было
Часта дарослым падаецца, што галоўнае ў падлеткавым узросце – гэта вучоба. Падлеткам падаецца, што галоўнае – гэта каханне і сябры. Насамрэч, і тое і тое важна. Але неабходная ўмова кожнай з гэтых важных частак жыцця – добрае атачэнне, “добрая кампанія”, супольнасць аднадумцаў. Вялікія вартасць хрысціянскіх летнікаў і курсаў не толькі ў іх змесце і духоўным “зарадзе”, якія яны даюць на ...
Читать далее »Над пытаннем “Чым я падобны да Закхея?” разважала моладзь у Оршы
З 28 па 31 сакавіка ў Оршы адбыўся курс “Закхей” для школьнай моладзі з Барысава, Жодзіна, Полацка, Глыбокага і Оршы. Кожныя канікулы рэкалекцыйны дом у Оршы, звычайна заняты толькі ў выходныя, ажывае амаль на тыдзень – моладзь з розных куткоў Беларусі збіраецца ў ім, каб разам паглыбляць сваё хрысціянскае жыццё і разважаць над пытаннем “Чым я падобны да біблійнага Закхея?” ...
Читать далее »Моладзь 13+ запрашаюць на курс «Закхей» у Оршу
Хочаш правесці карысна час? Не ведаеш чым заняцца падчас канікул? З 28 па 31 сакавіка ў Оршы пройдзе курс «Закхей» для моладзі ад 13 год. У праграме запланаваны малітва, адпачынак, гульні, новыя знаёмствы і карысна праведзены час разам. Запіс абавязковы да 26 сакавіка па тэл. +37533 661-21-47 Адказныя за курс: а. Ілля Саўчанка МІС і с. Лілія Дарожка SJE
Читать далее »Курс «Закхей» для моладзі пройдзе ў Оршы
Рэкалекцыі пройдуць у Оршы з 3 па 6 лістапада. Курс “Закхей” – гэта сустрэча для моладзі школьнага ўзроста ад 13 да 18 гадоў. На курсе ёсць час на малітву, катэхезы на розныя важныя тэмы, час на размовы і гульні, а асабліва на сустрэчу з жывым Богам. Час, каб задумацца над сваім жыццем і знайсці адказы на свае пытанні. Абавязковы папярэдні ...
Читать далее »Над аўтарытэтамі ў сваім жыцці разважала моладзь падчас «Закхея»
З 23 па 28 жніўня ў Оршы прайшоў курс «Закхей» для моладзі. Маладыя людзі прыехалі з розных куткоў нашай Бацькаўшчыны. Курс праводзілі айцец Ілля Саўчанка MIC і сястра Лілія Дарожка SJE, а таксама аніматары з Жодзіна. Час быў напоўнены малітвай, канферэнцыямі, працай у групах і гульнямі. Асноўнай тэмай сёлетняга курса стала тэма «Праўдзівыя і фальшывыя аўтарытэты ў маім жыцці». Дапамагалі ...
Читать далее »Рэкалекцыйны курс «Закхей» для моладзі пройдзе ў Оршы
Ён пройдзе ў Оршы з 23 па 28 жніўня. Запрашаецца школьная моладзь. Курс «Закхей» — гэта катэхеза, размовы, малітва, адпачынак, новыя знаёмствы і карысна праведзены час. Абавязковы папярэдні запіс да 20 жніўня. Дадатковая інфармацыя і запіс па тэлефоне: +37533 661-21-47 — а. Ілля Саўчанка МІС. Адрас: г. Орша, вул. Савецкая, 6
Читать далее »Духоўнае яднанне магчыма і на адлегласці. Курс «Закхей» адбыўся ў Оршы
На пачатку 2021 года, з 4 па 6 студзеня ў Оршы адбыўся чарговы курс «Закхей» для моладзі. На гэты раз адказнымі за сустрэчу былі айцец Ілля Саўчанка MIC і сястра Лілія Дарожка SJE. Добрай традыцыяй стала сумеснае служэнне айцоў марыянаў і сясцёр эўхарыстак, якія выконваюць наказ свайго духоўнага Айца, благаслаўлёнага Юрыя Матулевіча. Ён дбаў аб навучанні дзяцей і моладзі праўдам ...
Читать далее »Курс «Закхей» для моладзі адменены
У сувязі з далейшым распаўсюджваннем эпідэміі каранавірусу COVID-19 i высокай лічбай захворванняў, арганізатары курсу «Закхей», які павінен быў адбыцца для моладзі 3-5 лістапада ў Оршы, паведамляюць пра яго адмену.
Читать далее »