Архив меток: ксёндз Аляксандр Півавар

Дапамога ад Caritas шматдзетным сем’ям парафіі ў Мікалаеве (відэа)

Ксёндз Аляксандр Півавар, які з’яўляецца пробашчам парафій у Бешанковічах, Уле і Мікалаеве, развёз прадуктовую гуманітарную дапамогу шматдзетным сем’ям у вёсках Кардон і Андрэева. Сродкі на гэту дапамогу выдзеліла Дабрачыннае каталіцкае таварыства “Карытас” Віцебскай дыяцэзіі. Ксёндз Аляксандр абслугоўвае самую вялікую тэрыторыю ў Віцебскай дыяцэзіі, ён стараецца падтрымаць шматдзетныя сем’і, а таксама інвалідаў у сваіх парафіях. Вернікі былі вельмі ўдзячныя свайму пробашчу ...

Читать далее »

Зоя Булах з Кардона распавядае пра свой крыж

Каталіцкая супольнасць у Кардоне хаця і не з’яўляецца самастойнай парафіяй, але тут кожную нядзелю адбываецца святая Імша. Каб адправіць Імшу, сюды прыязджае ксёндз Аляксандр Півавар з Бешанковічаў. А самой капліцай апякуецца Зоя Булах, жыхарка Кардона. І хаця спадарыні Зоі ўжо восемдзесят гадоў, яе энергіі можа пазайздросціць шмат хто з маладых. “Гэта мая правая рука тут, у Кардоне,” – кажа пра ...

Читать далее »

Ксёндз Аляксандр Півавар у Мікалаеве: “Няхай Дух Святы будзе вашым навігатарам у дарозе да Бога” (+відэа)

У парафіі Спаслання Духа Святога ў Мікалаеве Лепельскага дэканата 20 мая адбыўся адпустовы фэст. Яшчэ задоўга да пачатку святой Імшы на вясковых могілках і каля капліцы, што размешчана побач, сталі збірацца людзі. Уся навакольная тэрыторыя была застаўленая аўтамабілямі, прычым не толькі з беларускімі, але і з расійскімі нумарамі. Трэба адзначыць, што па нядзелях Імшы адбываюцца ў суседніх Уле і Кардоне, ...

Читать далее »

У Бубалях хутка з’явіцца новая капліца (+відэа)

Бубалі адносяцца да Мікалаеўскай парафіі, што ў Шумілінскім раёне. Капліца знаходзіцца на вясковых могілках. З другога боку гэтых могілак стаіць старая капліца, якая ўжо стала гніць. У ёй маленькія вокны, яна цесная, і, па словах ксяндза Аляксандра Півавара, у ёй вельмі цёмна. Таму нядаўна каталіцкая супольнасць вырашыла пабудаваць тут новую капліцу. Сцены і дах у ёй парафіяне ўжо зрабілі. За ...

Читать далее »