Архив меток: кс. Віталь Галец

Ва Ушачах у гонар святога Лаўрэна біскуп Алег Буткевіч асвяціў хлеб і мёд

Адпустовая святая Імша адбылася ў 18 гадзін 10 жніўня. На ўрачыстасць ва Ушачы прыбыў віцебскі ардынарый біскуп Алег Буткевіч, які і ўзначаліў святую Імшу. Вернікі сустрэлі свайго пастыра перад уваходам у храм з хлебным караваем і кветкамі. На ўрачыстасць прыбылі святары з розных куткоў Віцебскай дыяцэзіі. Гэта ксёндз Раман Мурзіч з Параф’янава, ксёндз Мікалай Ціхановіч з Глыбокага, ксёндз Аляксандр Півавар ...

Читать далее »

«Святыя заступнікі». Святы Джузэпэ Маскаці

27 красавіка Каталіцкі Касцёл адзначае ўспамін святога Джузэпэ Маскаці. Святы Джузэпэ Маскаці — італьянскі лекар, навуковец-даследчык і ўніверсітэцкі прафесар, адметны сваёй першапраходніцкай працай у біяхіміі і вядомы сваёй пабожнасцю. У сваёй практыцы Маскаці заўсёды знаходзіў месца дабрачыннасці. З бедных ён не браў аплаты, замест гэтага часам разам з рэцэптамі укладаў ім і грошы на іх набыццё. 16 лістапада 1975 ён ...

Читать далее »

«Святыя заступнікі». Святы Юрый

23 красавіка Каталіцкі Касцёл успамінае святога Юрыя. Паводле падання, святы быў рымскім воінам, які паходзіў з Лідзіі і быў хрысціянінам. Выява святога Юрыя, які паражае цмока, — адзін з самых папулярных сюжэтаў у іканапісе і сакральнай скульптуры.

Читать далее »

«Святыя заступнікі». Святы Губерт

3 лістапада Каталіцкі Касцёл адзначае ўспамін святога Губерта, апекуна паляўнічых, леснікоў, рыбаловаў і кушняроў. Ён жыў у VII ст. і вядомы як біскуп і місіянер. Яго жыццёвы шлях быў няпростым, і навярнуцца да Бога яму дапамог выпадак на паляванні, дзе будучы святы ўбачыў аленя са ззяючым паміж рагамі крыжам. Святы вядомы таксама як абаронца ад вар’яцтва і ад укусаў сабак.

Читать далее »

2 лістапада — успамін усіх памерлых вернікаў

Сёння Каталіцкі Касцёл адзначае ўспамін усіх памерлых вернікаў. У гэты дзень можна атрымаць поўны адпуст тым, хто наведае могілкі, а таксама выканае адпаведныя ўмовы: трэба быць пасля споведзі, прыняць Святую Камунію і памаліцца ў інтэнцыі святога Айца.

Читать далее »

1 лістапада — урачыстасць Усіх Святых

Ва ўрачыстасць Усіх Святых успамінаюць не толькі тых, хто быў афіцыйна абвешчаны святым або блаславёным, але і невядомых нам святых. Можна сказаць, што першага лістапада ўшаноўваюцца адразу ўсе тыя, хто здабыў вечнае шчасце. Карані дня Усіх Святых ідуць у IV стагоддзе. Тады ў Антыёхіі ўшаноўвалі памяць шматлікіх пакутнікаў, імёны якіх не былі вядомыя.

Читать далее »