Архив меток: кс. Павел Кнурэк

У Віцебску развіталіся са святаром, якому не дазволілі служыць у Беларусі

У катэдральным касцёле Езуса Міласэрнага ў Віцебску развіталіся з ксяндзом Паўлам Кнурэкам, які вымушаны вярнуцца ў Польшчу, бо беларускія ўлады не дазволілі яму працягнуць святарскае служэнне ў Беларусі. Нягледзячы на петыцыю вернікаў парафіі Упаўнаважаны па справах рэлігіі і нацыянальнасцяў Леанід Гуляка не ўзгадніў запрашэнне ксяндза, які з’яўляецца грамадзянінам Польшчы, для рэлігійнай дзейнасці ў Беларусі. 12 мая кс. Павел Кнурэк адслужыў ...

Читать далее »

Адміністрацыя прэзідэнта адказала віцебскім вернікам на просьбу аб вяртанні ксяндза Паўла Кнурэка

Рэгіянальны праваабарончы сайт паведамляе, што віцебскія вернікі атрымалі адказ з Адміністрацыі прэзідэнта на просьбу дазволіць пробашчу катэдральнага касцёла ў Віцебску ксяндзу Паўлу Кнурэку служыць у Беларусі. Адміністрацыя выказала меркаванне, што Упаўнаважаны па справах рэлігіяў і нацыянальнасцяў, які не працягнуў ксяндзу дазвол на служэнне, беларускага заканадаўства не парушаў. Начальнік галоўнага ўпраўлення па працы са зваротамі грамадзянаў Рыгор Шлык запэўніў, што ў ...

Читать далее »

“Неразуменне і абурэнне”. Віцебскія католікі звярнуліся да прэзідэнта Лукашэнкі

Віцебскія вернікі-католікі просяць прэзідэнта паспрыяць у вырашэнні пытання аб вяртанні ў Беларусь ксяндза Паўла Кнурэка – пробашча парафіі Езуса Міласэрнага ў Віцебску. Пад зваротам да Аляксандра Лукашэнкі падпісаліся 465 чалавек. Віцебскія католікі звярнуліся да Лукашэнкі пасля таго, як атрымалі адмоўны адказ на свой зварот ад Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасьцяў Леаніда Гулякі. Чыноўнік у сваім лісце не патлумачыў нават ...

Читать далее »

Віцебскія католікі атрымалі адказ на зварот аб вяртанні пробашча катэдральнага касцёла

Вернікі парафіі Езуса Міласэрнага ў Віцебску 6 лютага атрымалі адказ на калектыўны зварот да Ўпаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Леаніда Гулякі, у якім прасілі перагледзець рашэнне аб забароне служэння ў Беларусі пробашча Паўла Кнурэка. Адказ адмоўны. “Упаўнаважаным па справах рэлігій і нацыянальнасцей пісьмом ад 18.10.2018 не ўзгоднена запрашэнне грамадзяніна Рэспублікі Польша Кнурэка Паўла для ажыццяўлення рэлігійнай дзейнасці ў абшчыне ...

Читать далее »

Яшчэ адна забарона замежнаму святару служыць у Беларусі. На гэты раз пробашч Віцебскай катэдры кс. Павел Кнурэк

За адзін дзень пад зваротам да Упаўнаважанага ў справах рэлігіі і нацыянальнасцяў Леаніда Гулякі падпісалася каля 300 чалавек. Віцебскія католікі выказваюць незадавальненне і патрабуюць, каб ім вярнулі іх духоўнага айца і пробашча парафіі Езуса Міласэрнага ў Віцебску Паўла Кнурэка. Пазней тэкст звароту быў апублікаваны на пляцоўцы Petitions.by. Пробашч парафіі Езуса Міласэрнага ў Віцебску ксёндз Павел Кнурэк, грамадзянін Польшчы, праслужыў у віцебскай катэдры крыху ...

Читать далее »

Біскуп Алег Буткевіч наведаў з пастырскай візітацыяй парафію Святога Андрэя Апостала ў Лынтупах

Візітацыя адбылася ў нядзелю 4 чэрвеня. Па традыцыі, іерарха сустрэлі з хлебным караваем каля галоўнай брамы касцёла. Паколькі візітацыя біскупа адбывалася на ўрачыстасць Спаслання Духа Святога, або зялёныя святы, то кожны вернік трымаў у сваёй руцэ галінку бярозы з маладымі лісточкамі. Па словах пробашча парафіі ксяндза Паўла Кнурэка, традыцыя асвячаць на Пяцідзесятніцу галінкі бярозы адрадзілася ў Лынтупах не так даўно, ...

Читать далее »