Архив меток: кс. Мікалай Ціхановіч

Вялікі пост: ежа і пастановы (+відэа)

Вялікі пост — гэта час разважанняў і малітвы, час адрачэння і змагання з шматлікімі спакусамі. Для таго, каб перыяд Вялікага посту быў як мага больш пленным для кожнага з нас, прапануем вашай увазе разважанні ксяндза Мікалая Ціхановіча, пробашча парафіі Святой Тройцы ў Глыбокім, пра значэнне як цялеснага посту, так і духоўнага. Леанід Юрык, відэа

Читать далее »

Вечарыну для вернікаў паважанага ўзросту зладзілі ў глыбоцкай парафіі

Жыццё пражыць – не поле перайсці. Гэта добра ведаюць старэйшыя людзі. Шмат ім давялося перанесці турбот і цяжкасцяў, перажыць светлых, радасных падзей. Яны набылі жыццёвую мудрасць, выхавалі дзяцей, дапамагаюць у выхаванні ўнукаў і праўнукаў. Многія, нягледзячы на пражытыя гады, захавалі маладосць душы, прагу да жыцця, энергічнасць. Менавіта такія парафіяне паважанага ўзросту з Глыбоцкай святыні сабраліся ў нядзелю, 12 лютага, у ...

Читать далее »

Моладзь разам з гуртам «Рыбы» адзначыла «Андрэйкі» ў Глыбокім (+відэа)

У апошнюю суботу перад Адвэнтам, 26 лістапада ў Глыбокім сабралася моладзь на “Андрэйкі” з музычна-евангелізацыйнай праграмай “Святы любіць Бога”. Разам са сваімі святарамі і законнымі сёстрамі маладыя людзі прыбылі з Варапаева, Браслава, Мёраў, Чарневічаў, Полацка, Наваполацка, Друі, Ідолты, Мілашова, Шаркаўшчыны, Падсвілля, Дзеркаўшчыны, Удзела, ну і самі глыбачане. На “запусты” завітаў евангелізацыйны гурт “Рыбы”. Для такога незвычайнага мерапрыемства гасцінна расчыніў свае ...

Читать далее »

«Курить — бесам кадить»: католический священник принял участие в семинаре в рамках Всемирного дня отказа от курения

Каждый третий четверг ноября с 1977 года в большинстве стран мира отмечается Всемирный день отказа от курения, который был установлен Американским онкологическим обществом. 16 ноября 2016 года в ГУО «Средняя школа № 1 г. Глубокое имени П.Сухого» прошел семинар в рамках Всемирного дня отказа от курения. Были приглашены и выступили перед школьниками представители медицины и отдела идеологической работы, правоохранительные органы ...

Читать далее »

У Канстанцінаве ўшанавалі святога Язафата Кунцэвіча

12 лістапада 2016 года ў парафіі Святога Язафата Кунцэвіча ў Канстанцінаве (Глыбоцкі дэканат) адбылася штогадовая адпустовая ўрачыстасць. Нягледзячы на марознае надвор’е ў лістападзе і сцюдзёную святыню, святы Язафат сабраў на малітве шматлікіх парафіянаў, якія добра падрыхтаваліся да адпусту праз споведзь і вялікія чэргі да канфесіяналаў. Таксама да ўспаміну біскупа-мучаніка, які з’яўляецца апекуном Віцебскай дыяцэзіі, далучылі святкаванне 21-й гадавіны пасвячэння новаадбудаванай ...

Читать далее »

На Глыбоччыне праходзіць акцыя «У абарону жыцця»

13 кастрычніка ў Глыбокім стартавала акцыя «У абарону жыцця», якая працягнецца да 20 кастрычніка. Галоўная мэта – сфарміраваць у моладзі станоўчае стаўленне да сямейных каштоўнасцяў. У раённай акцыі прымаюць удзел дактары і святары каталіцкай і праваслаўнай канфесіі. Асноўная аўдыторыя – старшакласнікі школ і навучэнцы Глыбоцкага дзяржпрафліцэя. 17 кастрычніка святары наведалі першую і другую гарадскія школы, дзе з прамовамі звярнуліся да ...

Читать далее »

Глыбоцкіх школьнікаў і настаўнікаў блаславілі на новы навучальны год

1 верасня школьныя званкі паклічуць хлопчыкаў і дзяўчынак у класы на ўрокі. А вучоба, як вядома, справа няпростая і вельмі адказная. Таму 28 жніўня на святую Імшу ў 11 гадзін прыйшлі школьнікі, іх бацькі, настаўнікі і выхавальнікі. Пробашч парафіі ксёндз Мікалай Ціхановіч сардэчна прывітаў прысутных, павіншаваў з пачаткам новага навучальнага і катэхетычнага года. У гаміліі святар падкрэсліў, што вельмі важна ...

Читать далее »

У Параф’янаве прайшоў фэст у гонар святога Антонія (+відэа)

Падзея адбылася ў суботу 11 чэрвеня. Успамін святога Антонія адзначаецца 13 чэрвеня, але фэст было вырашана перанесці на суботу для таго, каб на яго змаглі прыехаць госці з іншых парафій. Наогул, адметнасць гэтай параф’янаўскай урачыстасці ў тым, што яна заўсёды шматлюдная. Акрамя саміх парафіянаў, сюды прыязджаюць вернікі з іншых парафій, а таксама выхадцы з гэтых мясцін, якія зараз жывуць далёка ...

Читать далее »