Архив меток: крыж

Урачыстасць Хрыста Валадара сусвету адзначылі ў Лаздунах Гродзенскай дыяцэзіі

25 лістапада, на заканчэнне літургічнага года, у парафіі св. Сымона і Юды Тадэвуша адсвяткавалі ўрачыстасць Хрыста Валадара сусвету. Першая святочная Імша адбылася ў капліцы ў в. Даўнары. Парафіяне са сваім душпастырам кс. Анджэем Бураком маліліся на ўрачыстай святой Імшы ў інтэнцыі ўсёй Лаздунскай парафіі, а асаблівым чынам за кіраўніка, настаўнікаў, выхавацеляў, клерыкаў і усіх супрацоўнікаў і дабрадзеяў семінарыі ў Гродне. ...

Читать далее »

На Глыбоччыне аднавілі прыдарожны крыж

1 лістапада, ва ўрачыстасць Усіх Святых, пробашч парафіі Святой Тройцы ў Глыбокім кс. Мікалай Ціхановіч асвяціў адноўлены крыж каля вёскі Прыпернае і новы крыж у горадзе па вул. Чыгуначнай. Вельмі цікавая гісторыя адноўленага прыдарожнага крыжа. Ёй з чытачамі падзяліўся глыбоцкі парафіянін Генадзь Бервячонак, які і стаў ініцыятарам аднаўлення: “Год назад, калі вяртаўся з Мінску, заўважыў знаёмых людзей ля ўскрайку дарогі ...

Читать далее »

У Пагошчы Відзаўскага дэканату асвечаны новы крыж

Ён усталяваны на цэнтральнай плошчы вёскі. Адбылося гэта ў нядзелю 15 ліпеня падчас візітацыі біскупа Алега Буткевіча ў парафію Божай Міласэрнасці ў Пагошчы. Менавіта каля крыжа вернікі разам з пробашчам ксяндзом Славамірам Самковічам чакалі свайго пастыра. Пасля традыцыйнай сустрэчы з хлебным караваем іерарх звярнуўся да прысутных са словамі прывітання. Ён адзначыў, што цяпер крыжы варочаюцца на свае месцы, туды, дзе ...

Читать далее »

Зоя Булах з Кардона распавядае пра свой крыж

Каталіцкая супольнасць у Кардоне хаця і не з’яўляецца самастойнай парафіяй, але тут кожную нядзелю адбываецца святая Імша. Каб адправіць Імшу, сюды прыязджае ксёндз Аляксандр Півавар з Бешанковічаў. А самой капліцай апякуецца Зоя Булах, жыхарка Кардона. І хаця спадарыні Зоі ўжо восемдзесят гадоў, яе энергіі можа пазайздросціць шмат хто з маладых. “Гэта мая правая рука тут, у Кардоне,” – кажа пра ...

Читать далее »

Крыж вярнуўся ў Варапаеўскі касцёл

30 сакавіка 2018 года запомніцца вернікам Варапаеўскай парафіі не толькі як Вялікая Пятніца Мукі Пана, але і як дзень, калі быў асвечаны і ўсталяваны на касцёле крыж – крыж з вежы старога касцёла, які раней, да 1959 года, размяшчаўся ў цэнтры гарадскога пасёлка, на месцы цяперашняга кінатэатра.  Летам 1959 года касцёл разабралі, бярвенне перавезлі ў Дунілавічы і зрабілі клуб. На ...

Читать далее »

На мясцовай Галгоце ў Ашмянах усталявалі чарговы крыж

Пальмовая нядзеля, якая з’яўляецца нядзеляй Мукі Пана, у Ашмянах адзначаецца асаблівым і выключным чынам. Кожны раз у гэты дзень вернікі парафіяльнай супольнасці Св. Міхала Арханёла ідуць у Крыжовым шляху на мясцовую так званую Галготу. Штогод падчас гэтага набажэнства яны нясуць вялікі крыж, які на заканчэнне Крыжовага шляху ўстанаўліваюць. У гэтым годзе на ашмянскай Галгоце быў пастаўлены 23-і крыж. Крыж выразаюць ...

Читать далее »

У Даўнарах асвяцілі крыж, што быў усталяваны з нагоды адкрыцця першага Сіноду ў Гродзенскай дыяцэзіі

16 лістапада – асаблівы дзень у жыцці касцёла на Гродзеншчыне. Па-першае, у гэты дзень вернікі святкавалі урачыстасць Маці Божай Міласэрнасці, а па-другое, у гэты дзень распачаўся першы дыяцэзіяльны Сінод. Для вернікаў Лаздунскай парафіі гэты дзень таксама асаблівы, таму што капліца у вёсцы Даўнары мае сваёй апякункай Маці Божую Вострабрамскую. Каб ушанаваць сваю Нябесную Маці і папрасіць яе заступніцтва на кожны ...

Читать далее »

Павага, салідарнасць і дабрыня: пра новы крыж у вёсцы Шантараўшчына

Прыбраць ля касцёла, дапамагчы ў будаўніцтве святыні — сутнасць не толькі ў выніку гэтай працы, але і ў працэсе, у жаданні людзей спрычыніцца да добрых рэчаў, у сілах, аддадзеных Богу і людзям. Так і ўстаноўка новага крыжа ў вёсцы Шантараўшчына Віцебскай вобласці — не проста падзея, гэта вынік, за якім хаваецца добрая воля людзей, іх сяброўства, узаемная пашана. Маляўнічая вёска ...

Читать далее »

Яшчэ адзін крыж усталявалі ў Мосары

12 верасня на Крыжовай дарозе ў Мосары Глыбоцкага раёна з’явіўся яшчэ адзін крыж. Устанавіла яго місіянерская група, што дзейнічае пры парафіі Маці Божай Фацімскай у Баранавічах, у гонар 25-годдзя свайго існавання. Асвяціў крыж кс. Марат Казлоўскі, пробашч парафіі Святой Ганны ў Мосары і а. Канрад Патыка, кусташ Санктуарыя Маці Божай Фацімскай у Баранавічах. Да святкавання юбілею можна падыйсці па-рознаму і ...

Читать далее »

У Кардоне вандалы спілавалі каталіцкі крыж каля капліцы

Ноччу з 1 на 2 ліпеня вандалы спілавалі каталіцкі крыж каля капліцы Маці Божай Будслаўскай у Кардоне ў Віцебскай дыяцэзіі. Парафіяне агледзелі спілаваны крыж раніцай у нядзелю 2 ліпеня. Ксёндз Аляксандр Півавар, пробашч парафіі ў Уле, які абслугоўвае таксама Кардон, паведаміў “Каталіцкаму Весніку”, што пра акт вандалізму ўжо ведаюць праваахоўныя органы. Святар сказаў, што парафіяне будуць у малітвах перапрашаць Бога ...

Читать далее »