Архив меток: катэхеза

Папа Францішак: злы хоча знішчыць чалавека, але Езус на нашым баку

Калі нам пагражае зло, Езус знаходзіцца на нашым баку і прыходзіць нам на дапамогу, нагадаў Францішак падчас агульнай аўдыенцыі. Яна прайшла 15 мая на плошчы св. Пятра ў Ватыкане. Завяршаючы цыкл катэхез, прысвечаных малітве “Ойча наш”, Папа засяродзіў увагу на яе апошніх словах: “Але збаў нас ад злога” (Мц 6,12b). Ён заўважыў, што гэтымі словамі, чалавек, які моліцца, просіць не ...

Читать далее »

Папа Францішак: Езус замяніў закон расплаты на закон любові

Езус замяніў закон расплаты на закон любові, нагадаў Святы Айцец падчас агульнай аўдыенцыі, якая 24 красавіка 2019 г. прайшла на ватыканскай плошчы св. Пятра. Працягваючы цыкл катэхез, прысвечаных малітве “Ойча наш”, Папа засяродзіў сваю ўвагу на словах: “як і мы адпускаем вінаватым нашым”. Ён нагадаў, што чалавек заўсёды з’яўляецца даўжніком перад Богам, бо менавіта ад Яго мы атрымалі ўсё. “Сапраўды, ...

Читать далее »

Папа Францішак: рабства ўласнага эга знявольвае мацней за турму

Аб сэнсе адпачынку і сапраўднай свабоды, якая з’яўляецца дарам Езуса Хрыста, нагадаў Папа падчас агульнай аўдыенцыі, якая 12 верасня 2018 г. прайшла на плошчы св. Пятра ў Ватыкане. Працягваючы цыкл катэхез аб Божых запаведзях, Папа Францішак заўважыў, што Дэкалог, які быў абвешчаны ў Кнізе Зыходу, амаль ідэнтычны з тым, што знаходзіцца ў Кнізе Другазаконня. Выключэнне складае толькі трэцяя запаведзь. У ...

Читать далее »

Пантыфік: у чым заключаецца сапраўдны адпачынак?

Калі адкрываем сэрца на Божы Провід і разумеем, што душа знаходзіць супакой толькі ў Пану, тады жыццё становіцца цудоўным і пачынаецца сапраўдны адпачынак, падкрэсліў Папа. Падчас агульнай аўдыенцыі, якая 5 верасня прайшла на плошчы св. Пятра ў Ватыкане, Пантыфік працягнуў цыкл катэхез, прысвечаны Дэкалогу, засяродзіўшы сваю ўвагу на трэцяй запаведзі: “Памятай дзень святы святкаваць”. “Здаецца, што гэту запаведзь вельмі лёгка ...

Читать далее »

Святы Айцец: Божыя запаведзі – не абмежаванні, а скарб

Езус прапануе не сурагаты, а сапраўднае жыццё, сапраўдную любоў і сапраўднае багацце, падкрэсліў Пантыфік падчас агульнай аўдыенцыі, якая 13 чэрвеня 2018 г. прайшла ў Ватыкане. Папа пачаў новы цыкл катэхез пра Божыя запаведзі. Спасылаючыся на евангельскае апавяданне пра сустрэчу Езуса з багатым юнаком (Мк 10,17-21), ён заўважыў, што і сёння вялікая колькасць людзей маладога ўзросту прагне напоўніцу пражыць сваё жыццё. ...

Читать далее »

Пра абрад заканчэння св. Імшы ў цыкле катэхез Папы Францішка

Станавіцца эўхарыстычнымі людзьмі, дазваляючы Хрысту дзейнічаць у нашых справах і прысутнічаць у нашых думках, пачуццях і рашэннях, заклікаў Папа Францішак падчас агульнай аўдыенцыі, якая 4 красавіка 2018 года прайшла ў Ватыкане. Завяршаючы цыкл катэхез, прысвечаны св. Імшы, ён засяродзіў увагу на абрадзе заканчэння.  Папа падкрэсліў, што Эўхарыстыя завяршаецца благаслаўленнем, якое ўдзяляе святар, і рассыланнем народу. “Такім чынам, літургічнае дзеянне, як ...

Читать далее »

Папа пра св. Імшу: “Ойча наш”, як падрыхтоўка да св. Камуніі

“Ойча наш” – гэта не проста адна з шматлікіх хрысціянскіх малітваў”, — заўважыў Папа Францішак падчас агульнай аўдыенцыі, якая 14 сакавіка прайшла ў Ватыкане. Працягваючы цыкл катэхез аб структуры св. Імшы, ён распавёў пра малітвы і жэсты, якія папярэднічаюць прыняццю св. Камуніі. Пантыфік нагадаў, што абрад Камуніі пачынаецца малітвай “Ойча наш”. Мы асмельваемся звяртацца да Бога, называючы Яго “Ойча”, таму ...

Читать далее »

Цыкл катэхез Папы Францішка: за св. Імшу не плацяць, а складаюць ахвяру

Эўхарыстычная малітва вучыць свабоднаму і бескарысліваму дару любові, а таксама будаванню адзінства ў Касцёле і чалавецтве, адзначыў Папа Францішак падчас агульнай аўдыенцыі, якая 7 сакавіка прайшла ў Ватыкане. Працягваючы цыкл катэхез аб структуры св. Імшы, ён засяродзіў увагу на Эўхарыстычнай малітве, якая з’яўляецца “цэнтральным момантам” усёй літургіі і адлюстроўвае тое, што сам Езус учыніў падчас Апошняй Вячэры. Спасылаючыся на Агульныя ...

Читать далее »

Пантыфік пра значэнне Вызнання веры і Малітвы вернікаў

Вызнанне веры і Агульная малітва, якая завяршае Літургію слова, былі тэмай катэхезы Папы Францішка падчас агульнай аўдыенцыі, якая прайшла 14 лютага ў Ватыкане. Працягваючы знаёміць вернікаў са структурай св. Імшы, ён нагадаў пра важнасць уважлівага слухання Божага слова і пажадаў, каб Малітва вернікаў ахоплівала ўсе патрэбы касцёльнай супольнасці і свету.  “Кожны з нас, калі ідзе на св. Імшу, мае права ...

Читать далее »

«Навучыце дзяцей ад маленства добра рабіць знак крыжа»: Папа Францішак пра ўступныя абрады Эўхарыстыі

Неабходна ведаць значэнне святых знакаў эўхарыстычнай цэлебрацыі, каб поўнасцю ўдзельнічаць у св. Імшы і атрымліваць асалоду ад яе прыгажосці, падкрэсліў Папа Францішак падчас агульнай аўдыенцыі, якая 20 снежня 2017 года прайшла ў ватыканскай Зале Паўла VI. Катэхезу ён прысвяціў ўступным абрадам Эўхарыстыі. Папа нагадаў, што яна складаецца з дзвюх частак: Літургіі слова і Эўхарыстычнай літургіі, якія так цесна звязаны паміж ...

Читать далее »