Архив меток: катэдра

У Філіпінах ісламісты знішчылі катэдру Найсвяцейшай Панны Марыі

Група Маўта, якая звязаная з Ісламскай дзяржавай, акупавала частку філіпінскага горада Мараві, знішчыла мясцовую каталіцкую катэдру Найсвяцейшай Панны Марыі. Экстрэмісты ў нядзелю, 4 чэрвеня апублікавалі ў інтэрнэце запіс, які паказвае, як разбівалі статуі святых, знішчылі абразы і фатаграфіі Папы Францішка і Бэнэдыкта XVI, і падпалілі храм. «Патаптаная наша вера» — так гэтае здарэнне пракаментаваў мясцовы біскуп. «Відавочна, што іх дзеянні ...

Читать далее »

Чарговы выпуск групы «Вечароў для закаханых»

У апошні веснавы вечар чарговая група закаханых завяршыла сваю падрыхтоўку да сур’ёзных адносін, якія праводзіліся пры архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мінску. Пачынала рэкордная 11-ка маладых пар, а завяршыла моцная васьмёрка. Апошні вечар стаў своеасаблівым падсумаваннем усяго двухмесячнага цыклу. Як адзначыў кс. пралат Андрэй Стэцкевіч, цыкл цягнуўся да самых зацемкаў, але святло кахання разганяла вясновыя змрокі і стварала ...

Читать далее »

8 дзяцей з віцебскай катэдры ўпершыню прынялі Цела Хрыста

Парафія віцебскага катэдральнага касцёла Езуса Міласэрнага папоўнілася на восем паўнапраўных парафіян. 21 мая тры дзяўчынкі і пяць хлопчыкаў з рук пробашча парафіі кс. Андрэя Аніскевіча ўпершыню ў сваім жыцці прынялі Цела Хрыста. Для дзяцей гэты дзень стаў знамянальным і памятным. На працягу двух гадоў яны пад кіраўніцтвам с. Крысцяны Венгерскай рыхтаваліся да гэтага моманту. Маленькія парафіяне з вялікай радасцю дзякавалі ...

Читать далее »

Пальмовая нядзеля ў віцебскай катэдры. Фотарэпартаж

9 красавіка Каталіцкі Касцёл адзначыў Пальмовую нядзелю. Прадстаўляем Вашай увазе фотарэпартаж Анатоля Бандарчука-Вошлава з Нядзелі Мукі Пана ў катэдральнай парафіі Езуса Міласэрнага ў Віцебску, у якой прыняў удзел біскуп Алег Буткевіч.

Читать далее »

Запусты для самых маленькіх адбыліся ў Віцебску

Зусім нядаўна ў віцебскім касцёле Езуса Міласэрнага сёстры-служабнічкі напярэдадні Вялікага посту зладзілі карнавал “Запусты” для людзей старэйшага  ўзросту.  І вось праз некалькі дзён, 25 лютага, манахіні зноў падрыхтавалі новы карнавал-маскарад, але ўжо для самых маленькіх парафіянаў і іх бацькоў. Дзеці былі апранутыя ў цікавыя і прыгожыя маскарадныя касцюмы. Вядучыя ўмела захаплялі рознымі гульнямі. Пераможцаў жа чакалі “смачныя” ўзнагароды. Але і ...

Читать далее »

Віцебск: “Запусты” ў Дзень святога Валянціна зладзілі для старэйшых людзей

У аўторак, 14 лютага, у віцебскай парафіі катэдральнага касцёла Езуса Міласэрнага прайшоў карнавал “Запусты”. Яго падрыхтавалі сёстры-служабнічкі: Люцына Мусёл, Ёнаша Мровец і Крыст’яна Венгерска. Гэты карнавал быў арганізаваны для людзей старэйшага пакалення. Хоць у многіх ёсць дзеці і ўнукі, але ў тых сваё жыццё і свае інтарэсы. Таму пажылыя часта бываюць самотнымі. А такія мерапрыемствы збліжаюць іх. Карнавал “Запусты” ладзіцца ...

Читать далее »

Пінская катэдра ўвойдзе ў лагатып 920-годдзя горада

Каталіцкая катэдра Ўнебаўзяцца Найсвяцейшай Панны Марыі ўвойдзе ў лагатып Пінска да 920-годдзя горада. Тры варыянты лагатыпа прадстаўлены на народнае галасаванне, паведамляе гарвыканкам. Выкладчыкі і навучэнцы дзіцячай школы мастацтваў №4 выступілі з ініцыятывай і распрацавалі некалькі праектаў лагатыпаў. На ўсіх з іх прадстаўлена выява каталіцкага сабора, а на двух варыянтах таксама — праваслаўнага храма. Прагаласаваць можна на сайце раённай газеты «Пінскі ...

Читать далее »

Экуменічнае набажэнства прайшло ў Віцебску

Другі раз у гісторыі існавання Віцебскай дыяцэзіі адбылося экуменічнае набажэнства ў інтэнцыі адзінства хрысціянаў. Падзея адбылася 24 студзеня ў катэдральным касцёле Езуса Міласэрнага ў Віцебску ў межах Тыдня малітваў за адзінства хрысціянаў. Набажэнства ўзначаліў канцлер Віцебскай дыяцэзіі кс. Віктар Місевіч, а разам з ім за адзінства хрысціянаў маліліся пробашч катэдральнага касцёла Езуса Міласэрнага кс. Андрэй Аніскевіч і вікарый гэтай парафіі ...

Читать далее »

У гродзенскай катэдры адбудзецца набажэнства і малітва аб адзінстве хрысціян

21 студзеня ў гродзенскім катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя адбудзецца набажэнства і малітва аб адзінстве хрысціян. Да ўдзелу запрашаюцца святары, кансэкраваныя асобы і ўсе вернікі Гродна. Пачатак у 18.00. “Удзел у гэтым набажэнстве разам з прадстаўнікамі іншых хрысціянскіх канфесій нашага горада будзе знакам адзінства з усім Каталіцкім Касцёлам, які з 18 студзеня перажывае Тыдзень малітваў аб адзінстве хрысціян, — адзначае ...

Читать далее »

Біскуп Алег Буткевіч правядзе адвэнтавыя рэкалекцыі ў гродзенскай катэдры

З 16 па 18 снежня ў касцёле св. Францішка Ксаверыя ў Гродне будуць праходзіць адвэнтавыя рэкалекцыі. Cёлетнія духоўныя практыкаванні правядзе біскуп Віцебскі Алег Буткевіч. Пробашч катэдральнай парафіі кс. канонік Ян Кучынскі запрашае парафіян і жыхароў Гродна да актыўнага ўдзелу ў рэкалекцыях. Праграма: Пятніца, 16 снежня 09.00, 12.00, 19.00 – св. Імша з супольнай навукай; 17.00 – св. Імша з навукай для ...

Читать далее »