Архив меток: катэдра

У Віцебскай катэдры адбудзецца пасвячэнне новага дыякана (абноўлена)

Урачыстасць распачнецца ў нядзелю 28 красавіка ў 11.30. У гэты дзень дыяканскае пасвячэнне прыме клерык Алег Зямчонак. Ён нарадзіўся ў Парыжы Пастаўскага дэканату, навучанне праходзіў у духоўнай семінарыі ў Санкт-Пецярбургу (Расія). На духоўнай практыцы быў у парафіях у Оршы і Параф’янаве.

Читать далее »

Бласлаўленне страваў на Велікодны стол. Фотарэпартаж з Віцебскай катэдры

Паводле традыцыі ў Вялікую Суботу адбываецца бласлаўленне страваў на Велікодны стол.  Звычаю асвячэння страваў вернікі надаюць асаблівы сэнс у перажыванні Вялікадня, але перш за ўсё трэба памятаць, што галоўную ролю ў перажыванні таямніцы Смерці і Змёртвыхпаўстання Езуса Хрыста з’яўляецца не знешняя, а ўнутраная, духоўная падрыхтоўка праз малітву, пост, учынкі міласэрнасці да бліжніх, святую споведзь і Эўхарыстыю. Прадстаўляем фотарэпартаж з катэдральнага ...

Читать далее »

Фотафакт. Баль для дзяцей у Віцебску

26 студзеня ў кавярні пры парафіі Езуса Міласэрнага ў Віцебску прайшоў калядны баль для дзяцей. Абавязковы дрэс-код: хлопчыкі-прынцы, дзяўчынкі-прынцэсы, а таксама актыўнасць і добры настрой удзельнікаў. Патрабавальная Каралева (с. Люцына) і вясёлы Клоўн (с. Ёнаша) падрыхтавалі для маленькіх удзельнікаў конкурсы, гульні і забавы. Анатоль Бандарчук-Вошлаў, фота

Читать далее »

Атмасферныя здымкі гродзенскага касцёла з вышыні (фота, відэа)

Фатограф зняў з дапамогай дрона горад свайго дзяцінства і юнацтва. Ураджэнец Гродна, а цяпер – піцерскі фатограф Віталь Карповіч апублікаваў на сваёй старонцы ў Instagram атмасферныя здымкі Фарнага касцёла ў Гродна (катэдральны сабор святога Францішка Ксаверыя). Фота і відэа зробленыя з вышыні птушынага палёту з дапамогай дрона. Віталь Карповіч вядомы як майстар таймлапсаў, аэраздымкі, мантажу, колеру і графікі. Здымкі з ...

Читать далее »

У катэдры ў Віцебску адбыўся «Баль Святых» для дзяцей

У Віцебскай парафіі Езуса Міласэрнага, 28 кастрычніка, напярэдадні ўрачыстасці Усіх Святых быў арганізаваны «Баль Святых», у якім прынялі ўдзел дзеці і іх бацькі. Ідэя і арганізацыя гэтай падзеі належыць сёстрам Служабнічкам НПМ Беззаганна Зачатай. Усе прысутныя весела і прыемна правялі час.     Анатоль Бандарчук-Вошлаў, тэкст і фота

Читать далее »

Імша з удзелам біскупаў Еўропы ў мінскай архікатэдры: «Касцёл і свет будуць такімі, якой будзе моладзь»

29 верасня ў мінскім архікатэдральным касцёле адбылася святая Імша з удзелам старшыняў епіскапатаў Еўропы, якія прыбылі ў Мінск на пленарнае пасяджэнне Рады Канферэнцый Біскупаў Еўропы. Імшу ўзначаліў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. У гэты дзень Каталіцкі Касцёл адзначае свята свв. арханёлаў Міхала, Габрыэля і Рафала. Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч нагадаў у гаміліі, што арханёл Міхал са словамі «Хто ж як Бог!» ...

Читать далее »

Інаўгурацыя катэдральнага капітула прайшла ў мінскай катэдры

12 верасня ў мінскім архікатэдральным касцёле прайшла цырымонія інаўгурацыі катэдральнага капітула cвятога Арханёла Міхала і Маці Божай Будслаўскай, падчас якой грэміяльныя і ганаровыя канонікі склалі прысягу. Грэміяльныя канонікі атрымалі падчас інаўгурацыі капітула сімвалічныя пярсцёнкі і крыжы — знакі адрознення грэміяльных канонікаў. Катэдральны капітул Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі быў заснаваны 13 красавіка 2017 года. Да гэтага  катэдральныя капітулы ў Беларусі ўжо былі заснаваны ...

Читать далее »

З Богам у плыні часу

Дыскусійны моладзевы клуб «Логас» існуе пры культурна-рэлігійным цэнтры віцебскага катэдральнага касцёла Езуса Міласэрнага з 2013 года. Паўдзельнічаць у размовах на тэмы культуры, грамадства, рэлігіі, навукі збіраюцца тут людзі розных узростаў, веравызнанняў, прафесій, творчых схільнасцяў і прыярытэтаў. Паводле словаў кіраўніка клуба Аляксандра Крукава і адной з яго актыўных удзельніц Яўгеніі Ізотавай, вырас ён на грунце моладзевага душпастырства «РАЗАМ», створанага ў 2006 ...

Читать далее »

У канферэнц-зале віцебскай катэдры ладзіцца выстава па гісторыі каталіцтва ў дыяцэзіі

Вядома, што асэнсаванне з’яваў сучаснасці немагчымае без пранікнення ў пакручастыя лабірынты даўніны, у атмасферу тых матэрыяльных і духоўных артэфактаў, якія і сам працэс асэнсавання робяць плённым, і значнасці яму ў плане ўздзеяння на масавую свядомасць таксама дадаюць. Усё гэта ў пэўнай ступені датычыць, вядома ж, і артэфактаў рэлігійных, што і самі па сабе — ужо скарб, а пададзеныя ў святле ...

Читать далее »

Віцебскія дзеці з катэдральнай парафіі адпачылі ў Лепелі

Група з 22 дзяцей і 5 дарослых разам з пробашчам кс. Андрэем Аніскевічам і сястрой М. Крыст’янай Венгерскай з катэдральнай парафіі Езуса Міласэрнага ў Віцебску прынялі ўдзел у маленькіх канікулах у «Кардон Доўгае» ў в. Слабодка (Лепельскі раён). Гэта быў падарунак на канікулы ад пробашча для парафіяльных дзяцей. Да паездкі рыхтаваліся загадзя: бацькі разам з сястрой Крыст’янай выпеклі смачнае пячэнне, ...

Читать далее »