Архив меток: каталіцтва

Ці можна адначасова практыкаваць індуізм і каталіцтва?

“Пахвалёны Езус Хрыстус! Адкажыце мне, калі ласка, ці можна адначасова практыкаваць індыйскае і каталіцкае веравызнанні? Ці можна сёння дома праводзіць розныя абрады пакланення індыйскім багам, а на наступны дзень ісці ў касцёл і прымаць Камунію?” Ганна. На пытанне адказвае а. Айцец Андрэй Сідаровіч МІС, Росіца: – На векі вечныя! Амэн! Мне вельмі цікава, гэта пытанне пра Вас, пра Вашыя перажыванні ...

Читать далее »

Як стаць каталічкай?

 “Добры дзень! Я б хацела прыняць каталіцкую веру. Да каго мне звярнуцца? Жыву ў Віцебску. Дзякуй” Іна На пытанне адказвае кс. Віктар Місевіч, канцлер Віцебскай дыяцэзіі: – Каб стаць каталічкай, неабходна наведаць бліжэйшую парафію ў раёне вашага пражывання і сустрэцца з пробашчам. У гутарцы з ім трэба распавесці пра вашыя матывы і жыццёвае асяроддзе. Калі вы зусім не ахрышчаная, то ...

Читать далее »

Як ахрышчанаму ў праваслаўе стаць католікам?

 “У мяне па лініі бацькі ўсе католікі, па лініі маці – праваслаўныя. У дзяцінстве, не пытаючыся ў бацькі, мяне пахрысцілі ў праваслаўе (але архівы згубленыя: маці неяк спатрэбілася даведка пра маё хрышчэнне, дык не змаглі знайсці. У той царкве згубленыя архівы за некалькі гадоў, якраз калі я хрысціўся). Я спрабаваў наведваць праваслаўную царкву, але там адчуваў досыць моцны дыскамфорт. Знаходжанне ...

Читать далее »

Як разабрацца ў абрадах?

“Хвала Хрысту! Адкажыце, калі ласка, на наступнае пытанне. Калісьці, у дзяцінстве, я быў ахрышчаны праваслаўным святаром Маскоўскага патрыярхату, але на працягу жыцця вельмі цікавіўся гісторыяй сваёй краіны і зрабіў высновы, што гэта царква нашаму народу была прышчэплена сілай і пагрозамі, а сапраўднымі хрысціянамі беларусы (ліцьвіны) сталі дзякуючы дзейнасці ордэнаў базыліян і езуітаў. Потым пашчасціла спаткаць жонку-рыма-каталічку, быў узяты шлюб у ...

Читать далее »