Архив меток: Каталіцкі Веснік

Выйшаў 100-ы нумар «Каталіцкага Весніка»

Аж не верыцца, што прайшло ўжо больш за восем гадоў ад выхаду нашага першага нумару. Коратка ўзгадаем, як усё пачыналася. Ідэя выдаваць газету ў Віцебскай дыяцэзіі ўзнікла ў ксяндза Віктара Місевіча. Я ў сваю чаргу часта задумваўся, чаму ў Віцебскай дыяцэзіі, якая ў 2009 годзе адзначыла сваё дзесяцігоддзе, няма свайго друкаванага выдання. І калі напачатку 2011 года ксёндз Віктар звярнуўся ...

Читать далее »

Рэдакцыя «Каталіцкага Весніка» пераехала на новае месца

16 мая канцлер Віцебскай дыяцэзіі і галоўны рэдактар дыяцэзіяльнай газеты кс. Віктар Місевіч здзейсніў асвячэнне новага памяшкання рэдакцыі «Каталіцкага Весніка». Кс. Віктар шчыра падзякаваў пробашчу парафіі Святой Тройцы ў Глыбокім кс. Мікалаю Ціхановічу за размяшчэнне рэдакцыі ў парафіяльным доме імя кс. Юзафа Францкевіча, супрацоўніцтва і падтрымку. Першы нумар газеты вярстаўся ў кватэры тэхнічнага рэдактара Змітра Лупача, затым быў толькі «стол» ...

Читать далее »

“Каталіцкаму Весніку” споўнілася восем гадоў

Першы нумар газеты пабачыў свет у чацвер 14 красавіка 2011 года. На першай паласе выдання было змешчанае віншаванне біскупа Уладзіслава Бліна са светлым святам Уваскрасення Хрыстова, якое ў той год адзначалася 24 красавіка. Вельмі сімвалічна, што выхад першага нумара гезеты адбыўся перад галоўным хрысціянскім святам. Рэдакцыя ўдзячная ўсім ахвярадаўцам з розных куткоў нашай краіны, дзякуючы якім магчымы выхад нашай газеты ...

Читать далее »

Газета «Каталіцкі Веснік» перамагла ў конкурсе рэгіянальнага друку Віцебшчыны

Віцебская абласная арганізацыя ГА «Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны» падвяла вынікі чарговага агляду-конкурсу рэгіянальнага друку Віцебшчыны па ўжыванні беларускай мовы «З беларускім словам». Газета «Каталіцкі Веснік» заняла першае месца ў намінацыі «Недзяржаўныя выданні». Вынікі зацверджаны на пасяджэнні рады 17 лютага 2019 года. Як паведамляе старшыня Віцебскай абласной арганізацыі ТБМ Юрась Бабіч, мэтай агляду-конкурсу было заахвочванне рэдакцый да паўнавартаснага выкарыстання ...

Читать далее »

Сайт Каталіцкага Весніка займае першае месца па наведвальнасці сярод беларускамоўных сайтаў Віцебшчыны

Пра гэта заявіў журналіст Зміцер Казакевіч падчас абласной гістарычнай канферэнцыі “Беларуская дзяржаўнасць. Гісторыя і сучаснасць”, якая прайшла ў Віцебску 5 студзеня 2019 года. У сваім дакладзе “Хто робіць наша не нашым” ён паведаміў, што паводле сэрвісу Similarweb, сайт Каталіцкага весніка меў, напрыклад, за лістапад 2018 года каля 35,5 тыс. наведнікаў. Гэта лепшы вынік сярод рэсурсаў, якія працуюць у рэгіёне па-беларуску. ...

Читать далее »

“Каталіцкі Веснік” віншуе чытачоў з Новым годам

Дарагія карыстальнікі сайта catholicnews.by і чытачы “Каталіцкага Весніка”! Шчыра віншуем вас з надыходзячым 2018 годам! Жадаем шчодрых Божых ласкаў і дароў Святога Духа! Няхай у вашых сэрцах заўсёды госцяць супакой і дабрыня, а ў сем’ях пануюць узаемаразуменне і шчасце. Жадаем моцнага здароўя, поспехаў, бязмежнай радасці  і Божай дапамогі ва ўсім! З НОВЫМ ГОДАМ! Рэдакцыя «Каталіцкага Весніка»

Читать далее »

Будслаў прывітаў пілігрымаў (+відэарэпартаж)

Прадстаўляем Вашай увазе відэаролікі з уваходу пешых пілігрымак у Нацыянальны Санктуарый Маці Божай у Будславе. Ракаўская пілігрымка ўваходзіць у Будслаў Будслаў прывітаў пілігрымаў з Вілейкі Першая скаўтская пілігрымка таксама прыйшла да Маці Божай У Будслаў прыйшлі пілігрымы з Ліды, якія крочылі да Маці Божай Будслаўскай 9 дзён Адна з самых вялікіх пілігрымак з Маладзечна  са спевамі ўвайшла  ў Будслаўскі санктуарый. ...

Читать далее »

Журналісты «Каталіцкага Весніка» наведалі Эстонію (+відэа)

Журналісты “Каталіцкага Весніка” наведалі эстонскі горад Валга, які находзіцца на самай мяжы з Латвіяй. Эстонія – краіна, дзе пераважаюць вернікі-пратэстанты, але ёсць і католікі. Мы наведалі парафію Святога Духа ў Валзе і паразмаўлялі з пробашчам гэтай парафіі айцом Аўгустынам Лёска. – Даўно Вы працуеце ў Эстоніі? – Ужо больш за дваццаць гадоў. – А шмат католікаў у Эстоніі? – Трэба ...

Читать далее »

Апытанне. Якія рубрыкі “Каталіцкага Весніка” Вам найбольш падабаюцца?

5 красавіка “Каталіцкі Веснік” адзначае свой 5-ці гадовы юбілей. Супрацоўнікі рэдакцыі цікавяцца, якія рубрыкі Вам найбольш падабаюцца і што б Вы хацелі ўбачыць яшчэ на сайце Catholicnews.by. Чакаем Вашага меркавання! [poll id=»20″]

Читать далее »

“Каталіцкі Веснік” перамог у конкурсе перыядычнага друку “З беларускім словам”

Віцебская абласная арганізацыя Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны падвяла вынікі агляду-конкурсу мясцовага перыядычнага друку па ўжыванні беларускай мовы “З беларускім словам”. “Каталіцкі Веснік” стаў пераможцам у намінацыі “Недзяржаўныя выданні”. Мэтай агляду-конкурсу было заахвочванне рэдакцый да паўнавартаснага выкарыстання дзяржаўнай беларускай мовы на старонках газет, папулярызацыя беларускай культуры і гісторыі Беларусі; інфармаванне органаў улады, грамадскасці аб стане ўжывання беларускай мовы ў ...

Читать далее »