Архив меток: Касцёл

Касцёл на Залатой Горцы ў Мінску ўключылі ў ахоўную зону

Старадаўнія могілкі вакол касцёла на Залатой Горцы ў Мінску будуць абаронены законам ад забудовы. Пробашч парафіі Найсвяцейшай Тройцы лічыць гэта станоўчым знакам. Міністэрства культуры Беларусі зацвердзіла праект ахоўнай зоны, размешчанай у цэнтры Мінска. У раёне перасячэння праспекта Незалежнасці і вуліцы Казлова (ад ЦУМа да Ваенных могілак). Згодна з дакументам, апублікаваным 16 студзеня на Нацыянальным прававым партале, у праект увайшлі каталіцкі ...

Читать далее »

2018-ы ў жыцці Папы і Касцёла ў святле “Evangelii Gaudium”

2018-ы год быў складаным для Касцёла, “пабітага”, па словах Папы Францішка, “штормамі і ўраганамі”, аднак, прааналізаваны ў святле адгартацыі “Evangelii Gaudium”, не выклікае роспач, але дае надзею. “Радасць Евангелля напаўняе сэрца і ўсё жыццё тых, хто сустракаецца з Езусам” – такімі словамі распачынаецца дакумент Папы Францішка, апублікаваны 5 гадоў таму. І менавіта на жывой сустрэчы з Езусам былі сканцэнтраваны ўсе ...

Читать далее »

Ці можа быць католік чальцом БРСМ?

“Хвала Хрысту! Маю пытанне пра арганізацыю БРСМ. Апошнім часам некалькі святароў выказваліся, што католікі не павінны належаць да БРСМ. Сама арганізацыя на пытанне, у чым заключаецца яе правапераемнасць ад камсамолу, адаслала шукаць адказ у адкрытым доступе. БРСМ святкуе дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі. Хацелася б пачуць адказ біскупаў (або хаця б аднаго з біскупаў) на пытанне, ці можа католік(свецкі або духоўны) уваходзіць ...

Читать далее »

Ватыканская дыскусія аб “непатрэбных” касцёлах

Знакам часу ў выпадку храмаў Заходняй Еўропы, з’яўляецца змена іх прызначэння. Закінутыя і непатрэбныя вернікам, яны становяцца аб’ектамі публічнага ўжытку. Ідэя заключаецца ў тым, каб касцёлы не ператваралі ў піцэрыі або начныя клубы, як гэта ўжо адбывалася, лічыць старшыня Папскай рады па культуры. Ён выступіў на ватыканскай канферэнцыі “Бог тут больш не жыве?”, прысвечаная змене функцый зачыненых касцёлаў. На думку ...

Читать далее »

Канстанцін Кузьміч з Варапаева: “Я рады, што пражыў сваё жыццё з Богам”

Канстанціну Казіміравічу з Варапаеўскай парафіі ўжо 88 гадоў. Пасля выхаду на пенсію ў 1990 годзе ён дапамагаў аднаўляць касцёл у Дунілавічах, потым прымаў самы актыўны ўдзел у будаўніцтве святыні ў Варапаеве. Быў старшынёй касцельнага камітэта, закрыстыянінам.   Пазнаёміліся мы з Канстанцінам Кузьмічом падчас прэзентацыі кнігі Аліны Латыш “Свяціся імя Тваё…”, якую яна прысвяціла гісторыі адраджэння парафіі ў Варапаеве. Спадар Канстанцін ...

Читать далее »

Чаму жанчыны не пакрываюць галаву ў каталіцкай святыні?

Чаму жанчыны не пакрываюць галаву ў каталіцкай святыні? Пра гэты абавязак кажа 1-ае Пасланне апостала Паўла да Карынцянаў (11, 5). Марыя Жамойда. Калі чытаем Святое Пісанне, у прыватнасці лісты св. апостала Паўла, знаходзім шмат тэкстаў, дзе даюцца парады не толькі адносна веры, але і культуры, штодзённага жыцця, звычаяў і г. д. Сапраўды, там жа можам знайсці і згадку аб пакрыцці ...

Читать далее »

Біскуп Яшэўскі тлумачыць правілы правядзення канцэртаў у касцёлах

29 красавіка ў Гродне падчас Трэцяй агульнабеларускай сустрэчы моладзі адбылося 70-е надзвычайнае пленарнае пасяджэнне Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі, на якім было разгледжана пытанне адносна правядзення канцэртаў у касцёлах на Беларусі. Рашэннем ККББ пастаноўлена, што Каталіцкі Касцёл у Беларусі, праводзячы ў святынях канцэрты сакральнай, рэлігійнай і духоўнай музыкі, павінен карыстацца Інструкцыяй Кангрэгацыі Божага культу Прат. № 1251/87 ад 5 лістапада ...

Читать далее »

У Мінску афіцыйна адкрыўся Цэнтр сям’і Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі

6 верасня пры парафіі Маці Божай Будслаўскай адбылося адкрыццё Цэнтра Сям’і і інаўгурацыя Экспертнай рады па справах абароны жыцця і сям’і Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. Цэлебрацыю св. Імшы з гэтай нагоды ўзначаліў арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі. У гаміліі іерарх звярнуўся да Евангелля на чацвер XXII звычайнага тыдня, якое распавядае пра цудоўны ўлоў рыбы. Езус кажа Пятру адплысці на глыбіню і закінуць ...

Читать далее »

Касцёл і асабістае жыццё чалавека: пытанне святару

“Хвала Хрысту! У мяне такое пытанне: ці мае права і ці павінен Касцёл, каталіцкія структуры, умешвацца ў асабістае жыццё чалавека? Указваць, што і дзе рабіць, што гаварыць, як паводзіць сябе. Нават калі гэта не звязана з духоўнымі пытаннямі?” Кірыл На пытанне адказвае а. Аляксандр Махнач SP, піяр з Ліды: – Хвала навекі! Касцёл вандруе разам з усім чалавецтвам па дарогах ...

Читать далее »

Католікам Севастопаля ўлада вярнула гістарычны будынак касцёла

Доўгія гады тут размяшчаўся дзіцячы кінатэатр. У нядзелю 3 чэрвеня, калі ў шматлікіх краінах католікі адзначаюць урачыстасць Божага Цела, у Севастопалі прайшла ўрачыстая цырымонія перадачы гістарычнага будынак каталіцкага храма дэлегату Пастырскай акругі Рыма-Каталіцкага Касцёла ў Крыме і Севастопалі біскупу Яцэку Пылю. Акрамя губернатара і біскупа у цырымоніі прыняў ўдзел каталіцкі хор з Ялты і каля 500 вернікаў. На днях пастанова ...

Читать далее »