Архив меток: капуцыны

У сусветным сходзе капуцынаў прымае ўдзел і прадстаўнік Беларусі

27 жніўня 2018 года ў міжнароднай калегіі братоў капуцынаў у Рыме распачаўся 85-ты чарговы генеральны капітул ордэна меншых братоў капуцынаў. Гэты сход з’яўляецца найвышэйшым органам кіравання ордэнам і сёлета прадстаўлены 188 братамі з усіх кантынентаў большасці краін свету. Беларускім дэлегатам капітулы з’яўляецца вышэйшы кіраўнік прысутнасці капуцынаў у нашай краіне — брат Алег Шэнда. Генеральны капітул склікаецца кожныя шэсць гадоў і ...

Читать далее »

Брат Ян Садоўскі прынёс вечныя манаскія абяцанні ў супольнасці Меншых братоў капуцынаў

21 ліпеня ў мінскай супольнасці Меншых братоў капуцынаў, якія нясуць служэнне ў сталічнай парафіі святога Францішка Асізскага ў мікрараёне Уручча (Копішча), вечныя манаскія абяцанні прынёс брат Ян Садоўскі. Ён назаўсёды прысвяціў сябе Богу праз абяцанні да смерці жыць паводле евангельскіх парадаў чыстасці, убоства і паслухмянасці па прыкладзе Хрыста ў супольнасці, заснаванай святым Францішкам з Асізі. Брат Ян прынёс свае вечныя ...

Читать далее »

Валянціна Варанюк: “Калі першы сын стаў манахам, я галасіла. Калі другі – танцавала”.

Карэспандэнтка “Рэгіянальнай газеты” сустрэлася са спадарыняй Валянцінай, каб даведацца, як гэта прысутнічаць на Імшы ўласнага сына і прыняць рашэнні ўсіх трох сыноў пайсці ў манахі. “Раней я хадзіла ў касцёл, бо так было трэба” – Спадарыня Валянціна, распавядзіце пра сваю сям’ю, якая яна? – У нас самая звычайная беларуская сям’я. Сама я ўжо пяць гадоў, як звольнілася з “Камунальніка” і ...

Читать далее »

У Беларусі стала больш аж на двух святароў

У пятніцу, 4 мая, у Докшыцах прэзбітэрскае пасвячэнне атрымалі два дыяканы-капуцыны — брат Максім Варанюк і брат Ігар Колзун. Абрад пасвячэння ў касцёле Святой Тройцы здзейсніў біскуп Рэйк’явіка (Ісландыя) Давід Тэнцэр, які таксама з’яўляецца капуцынам. Урачыстасць пачалася з урачыстага ўваходу ў храм іерархаў, святароў, міністрантаў і, вядома, саміх кандыдатаў у пасвячэнне. У святыні сабраліся не толькі вернікі Докшыцкай парафіі, але ...

Читать далее »