Архив меток: капліца

У Гомелі пабудавалі каталіцкую капліцу і заклалі падмурак касцёла

У Савецкім раёне Гомеля, на месцы будаўніцтва каталіцкага храма Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі, узведзена часовая капліца. Хутка пройдзе яе асвячэнне, і мясцовыя католікі змогуць збірацца тут на св. Імшу, каб не дабірацца праз увесь горад да пакуль адзінага ў Гомелі касцёла на вуліцы Савецкай. Адначасова працягваюцца працы па ўзвядзенню новага каталіцкага храма — будаўнікі завяршаюць заліццё падмурка. Нагадаем, касцёл з’явіцца ...

Читать далее »

У Бубалях хутка з’явіцца новая капліца (+відэа)

Бубалі адносяцца да Мікалаеўскай парафіі, што ў Шумілінскім раёне. Капліца знаходзіцца на вясковых могілках. З другога боку гэтых могілак стаіць старая капліца, якая ўжо стала гніць. У ёй маленькія вокны, яна цесная, і, па словах ксяндза Аляксандра Півавара, у ёй вельмі цёмна. Таму нядаўна каталіцкая супольнасць вырашыла пабудаваць тут новую капліцу. Сцены і дах у ёй парафіяне ўжо зрабілі. За ...

Читать далее »

У былой вясковай бібліятэцы размясцілася капліца

14 студзеня ў вёсцы Зорка прайшло ўрачыстае асвячэнне малітоўнай святыні. Капліцу асвяціў ксёндз Германавіцкага касцёла Перамяненне Пана Ян Пугачоў. Святара вернікі сустрэлі хлебам-соллю, шчыра вітаючы з прыездам. Размясцілася яна ў былым памяшканні мясцовай бібліятэкі. Гэта асаблівая падзея ў жыцці прыхаджан адбылася дзякуючы падтрымцы сельгаспрадпрыемства ААТ “Ельня-Агра”, у рэканструкцыі паловы дома ў культавы будынак істотную дапамогу аказалі мясцовыя жыхары. Пабудова разлічана ...

Читать далее »

Біскуп Алег Буткевіч асвяціў капліцу ў Доме састарэлых у Віцебску (+відэа)

Падзея адбылася ў чацвер, 19 кастрычніка. На ўрачыстасць прыбылі біскуп Віцебскай дыяцэзіі Алег Буткевіч, канцлер дыяцэзіі ксёндз Віктар Місевіч, пробашч парафіі святога Антонія ў Віцебску ксёндз Вячаслаў Барок, вікарый гэтай парафіі ксёндз Аляксей Ляшко, які апякуецца гэтай капліцай, сёстры, супрацоўнікі гэтай сацыяльнай установы, валанцёры і, зразумела, самі жыхары гэтага Дома, для якіх і прызначана капліца. Напачатку Імшы ксёндз Аляксей Ляшко ...

Читать далее »

У Глыбоцкім раёне асвяцілі новую прыдарожную каплічку і крыж

7 кастрычніка ў свята Маці Божай Ружанцовай ў в. Мярэцкія, што ў Глыбоцкім раёне, былі асвечаны прыдарожная каплічка і крыж. Вернікі з вёскі сабраліся на супольную малітву, каб разам ушанаваць Маці Божую. Падчас асвячэння кс. Мікалай Ціхановіч, пробашч з Глыбокага, заклікаў, каб памяталі, што праходзячы ля крыжа заўсёды трэба спыніцца і ўзнесці хаця б кароткую малітву да Бога. “Шануйце гэты ...

Читать далее »

У Докшыцах на каталіцкіх могілках асвяцілі капліцу (+відэа)

Храм асвяціў біскуп Віцебскай дыяцэзіі Алег Буткевіч. На ўрачыстасць сабралася шмат святароў і вернікаў. Прысутнічалі прадстаўнікі амбасады Польшчы на чале з консулам Адамам Качыньскім, прадстаўнікі мясцовай улады. Ганаровымі ўдзельнікамі ўрачыстасці былі прадстаўнікі сямей Шчэціньскіх і Абароўскіх з Польшчы, якія з’яўляліся галоўнымі фундатарамі будаўніцтва храма. Святая Імша, якую ўзначаліў біскуп Алег Буткевіч, распачалася а дзясятай гадзіне. Напачатку богаслужэння іерарх асвяціў вернікаў ...

Читать далее »

Капліца побач з фітнесам і аўташколай… У Віцебску паўстала пятая каталіцкая парафія

Віцебск налічвае сёння каля 400 тыс. жыхароў. Калісьці, перад бальшавіцкай рэвалюцыяй, калі горад быў нашмат меншы, тут было восем каталіцкіх касцёлаў. На тэрыторыі сучаснага Віцебска функцыянуюць чатыры каталіцкія святыні. З аднаго боку, гэта дастаткова для той колькасці католікаў, якія тут пражываюць. З другога боку, людзі часта вымушаныя пераадольваць значныя адлегласці, каб патрапіць на Святую Імшу. За апошнія восем гадоў паўстала ...

Читать далее »

У буйным гандлёвым цэнтры Рыма адкрыта капліца

У адным з самых буйных рымскіх гандлёвых цэнтраў “Euroma 2” была адкрыта капліца. Гаворка ідзе пра адзін з першых падобных выпадкаў у Еўропе. У гандлёвым цэнтры працуе каля 2500 чалавек, а колькасць яго наведвальнікаў толькі ў выходныя дні дасягае 100 тыс. Адкрыццё капліцы мае на мэце адказаць на заклік Пантыфіка “выходзіць на вуліцы, і ісці туды дзе збіраюцца людзі”. Яе ...

Читать далее »