Архив меток: канцэрт

“Вандроўку ў Неба” зладзілі ў касцёле Светлагорска

Чарговую тэатральную пастаноўку паказалі ў светлагорскай парафіі Ўзвышэння Святога Крыжа. Гэтым разам пра святых — да нядаўняй Урачыстасці ўсіх святых. Напісала сцэнарый і падрыхтавала пастаноўку “Вандроўка ў Неба” сястра Таццяна Халапук. Як заўсёды ўдзельнічала шмат дзяцей. — Падчас спектаклю парафіяне мелі магчымасць зазірнуць у Нябеснае Валадарства. Уся гэта вандроўка адбывалася ў касцёле, выгляд якога нагадваў пра штосьці незвычайнае, таямнічае. Было ...

Читать далее »

Гервяцкі касцёл запрашае на канцэрт арганнай і вакальнай музыкі

5 лістапада ў 16.00 Гервяцкі касцёл Святой Тройцы (Гродзенская вобласць) запрашае на традыцыйны канцэрт арганнай і вакальнай музыкі. Гасцей мерапрыемства чакаюць новая праграма і новыя салісты. У канцэртнай праграме прагучаць музычныя творы ў выкананні лаўрэата Усерасійскага конкурсу, саліста Прыморскай сцэны Марыінскага тэатра пад кіраўніцтвам Валерыя Гергіева Ігара Сівянкова, салісткі аркестра «Алімпія Класіка» пад кіраўніцтвам Міхаіла Снітко і жаночага музычнага праекта ...

Читать далее »

У Параф’янаве прайшоў фэст у гонар святога Антонія (+відэа)

Падзея адбылася ў суботу 11 чэрвеня. Успамін святога Антонія адзначаецца 13 чэрвеня, але фэст было вырашана перанесці на суботу для таго, каб на яго змаглі прыехаць госці з іншых парафій. Наогул, адметнасць гэтай параф’янаўскай урачыстасці ў тым, што яна заўсёды шматлюдная. Акрамя саміх парафіянаў, сюды прыязджаюць вернікі з іншых парафій, а таксама выхадцы з гэтых мясцін, якія зараз жывуць далёка ...

Читать далее »

Семінарыйны гурт «Ave» наведаў з канцэртамі Германію

З 13 па 17 мая музычны гурт “Ave” на чале з кс. прэфектам Андрэем Лішко наведаў з канцэртам некалькі мясцін на тэрыторыі Германіі (Дзюсельдорф і Дортмунд). Падобныя музычныя сустрэчы сталі ўжо добрай традыцыяй за апошнія некалькі гадоў. Клерыкі яшчэ раз атрымалі магчымасць сведчыць песнямі і танцамі аб неспасцігальнай Божай любові ў іх жыцці. Кожнае месца, у якім выступілі семінарысты, пакінула ...

Читать далее »

У Навагрудскім касцёле адбудзецца канцэрт духоўнай музыкі ў выкананні аркестру Міхаіла Фінберга

9 мая ў 14 гадзін у касцёле св. Міхала Арханёла адбудзецца канцэрт духоўнай музыкі ў выкананні хору і струннага аркестра Заслужанага калектыву «Нацыянальны Акадэмічны Канцэртны Аркестр Беларусі» пад назвай «Душой і духам мы з радзімай». Кіраўнікі: заслужаная артыстка рэспублікі Беларусь Наталля Міхайлава і Людміла Каліноўская. Вядучая — доктар мастацтвазнаўца, прафесар Вольга Дадзіёмава. Уваход свабодны. grodnensis.by

Читать далее »

У Навагрудку адбудзецца аўтарскі музычны вечар прысвечаны таямніцы Божай міласэрнасці

У нядзелю 17 красавіка ў 19:00 у канцэртнай зале “Навагрудскай дзіцячай школы рамёстваў” (былая музычная школа) па вул. Міцкевіча 9, адбудзецца аўтарскі музычны творчы вечар кс. Тадэвуша Крыштопіка пад назвай “У Хрысце паратунак”. Падчас выступу святара прагучаць рэлігійныя песні, якія закранаюць тэмы ўзаемаадносін чалавека з Богам, выратавання чалавека Езусам з рабства граху, духоўным стане сучаснага чалавека. Арганізатарам мерыпрыемства з’яўляецца парафія ...

Читать далее »

Семінарыйны гурт «Ave» выступіў у Навагрудку

14 студзеня музычны гурт „Ave” наведаў прафесійна-тэхнічны ліцэй у Навагрудку, каб разам са студэнтамі паглыбіцца ў сэнс перажывання перыяду Божага Нараджэння. Галоўная мэта спаткання, як сцвярджаюць удзельнікі гурта, прыблізіць вобраз Таго, хто цалкам змяніў іх жыццё, напоўніў яго сапраўдным сэнсам і невымоўнай радасцю. Пасля канцэрта семінарысты прынялі таксама ўдзел у супольнай Эўхарыстыі, якую ўзначаліў кіраўнік гурта кс. Андрэй Лішко, і ...

Читать далее »

Студэнты з Нігерыі выступілі з калядным канцэртам у парафіі Дзевятоўка

10 студзеня пасля святой Імшы а 19 гадзіне ў касцёле Найсвяцейшага Адкупіцеля (Дзевятоўка) студэнты Гродзенскага медыцынскага універсітэта з Нігерыі прадставілі сабраным вернікам канцэрт калядных песен на іх роднай мове з рознымі дыялектамі ( «ібу» — малайская мова, «зулу» — мова Афрыкі»). На канцэрце прысутнічаў таксама душпастыр акадэмічнай і працуючай моладзі кс. Антоні Грэмза. Святар адзначыў, што ў касцёле Звеставання НПМ ...

Читать далее »

У Пухавіцкім псіханеўралагічным доме-інтэрнаце адбыўся калядны канцэрт

Святам Аб’яўлення Пана завяршаецца перыяд Божага Нараджэння, прыпамінаючы нам аб падзеі, калі мудрацы прыйшлі да Дзіцятка і Яго Маці, аддалі пашану і ахвяравалі дары. І кожны з нас, распачынаючы новы дзень, становіцца падобнымі да трох каралей, якія няспынна крочаць за таямнічай зоркай. А што мы сёння нясем у дары Богу — Чалавеку? Адказаць на гэтае пытанне паспрабавалі ўдзельнікі парафіяльнага гурта ...

Читать далее »