Архив меток: канцэрт

У Бараўлянах адбыўся канцэрт у гонар святой Цэцыліі

Распачала “Цэцыліяду — 2017” музычная група, якая ўзнікла пры араторыі. Удзельнікі групы выканалі спеў “Езу, прыйдзі!”. Пасля выступлення групы быў аб’яўлены конурс на лепшую назву для яе.  Выхаванцы і выкладчыкі школы “Гармонія”, якая дзейнічае ў араторыі, выканалі музычныя творы і песні, якія нікога не маглі пакінуць абыякавымі. Пасля сваім выступленнем парадавалі прысутных самыя маленькія парафіяне, а дзіцячы хор выканаў песню ...

Читать далее »

У Навагрудку адбыўся арганны канцэрт “Requiem”

Шанаванне мёртвых з’яўляецца неад’емнай часткай гісторыі чалавецтва ўжо з самага яе пачатку. Яно ўваходзіць арганічным складнікам у вераванні як першабытнага, так і сучаснага чалавека. Каталіцкія вернікі Дзень памінання памерлых адзначаюць 2 лістапада. Акрамя традыцыйных малітваў на ўспамін Усіх памерлых вернікаў у парафіі Святога Міхала Арханёла ў Навагрудку сёлета было вырашана арганізаваць канцэрт-рэквіем класічнай музыкі, які адбыўся ў суботу, 11 лістапада. ...

Читать далее »

У Навагрудку ўпершыню прагучыць армянскі дудук разам з арганам

У суботу 11 лістапада ў 18.00 у касцёле Святога Міхала Арханёла (вул. Міцкевіча, 1) у Навагрудку адбудзецца вакальны і арганны канцэрт “Requiem” – памяці ўсіх памерлых. Выканаўцы: 1. Саліст Прыморскай сцэны Марыінскага тэатра пад кіраўніцтвам Народнага артыста Ігар Сівянкоў — (армянскі дудук). 2. Лаўрэат міжнародных конкурсаў, саліст Беларускага тэатра оперы і балета Аляксандр Міхнюк — (тэнар). 3. Лаўрэат міжнародных конкурсаў ...

Читать далее »

Струнны квартэт “Vivat quartet” завітаў з канцэртам у Лынтупы

Музыка звяртала да Нябёсаў… “Столькі эмоцый нахлынула. Сябе не пазнаю, умомант стаў такім сентыментальным…”, — дзяліўся ўражаннямі мужчына саліднага ўзросту, выходзячы з лынтупскага касцёла пасля канцэрта класічнай музыкі. Я ж успомніла жанчыну, якая сядзела побач са мной, і час ад часу, стараючыся быць незаўважнай, змахвала з твару слёзы. Здаецца, толькі ў касцёле многія класічныя творы гучаць настолькі светла і пранікнёна. ...

Читать далее »

У Вільнюсе прайшоў канцэрт памяці кс. Леаніда Несцюка, пробашча касцёла ў Гервятах

У Вільнюсе ва ўніверсітэцкім касцёле Святога Яна прайшоў канцэрт, прысвечаны памяці ксяндза-пробашча Гервяцкага касцёла Леаніда Несцюка. Як расказаў арганіст касцёла Андрэй Міхневіч, гэты канцэрт планаваўся даўно, яшчэ пры жыцці ксяндза Леаніда: захопленыя гледачы і слухачы традыцыйных “Лістападаўскіх вечароў у Гервятах”, што сталі сапраўднай падзеяй у духоўным і культурным жыцці не толькі Астравеччыны, марылі пачуць беларускіх музыкантаў і ў сталіцы Літвы. ...

Читать далее »

Адпуст св. Андрэя Баболі, асвячэнне байкераў, канцэрт на прыступках святыні: пастырская візітацыя біскупа Алега Буткевіча ў Лучаі

«На беларускай зямлі цудоўнай, Там, дзе квітнее пастаўскі край. У сваёй велічы невымоўнай Вас сустракае здалёк Лучай!» Гэтымі словамі гімна вёскі Лучай сустрэла парафія святога Юды Тадэвуша шаноўнага госця біскупа Алега Буткевіча. 21 мая падчас адпустовай урачыстасці ў гонар святога Андрэя Баболі Віцебскі ардынарый здзейсніў пастырскую візітацыю, паведамляе luchai.by. Па беларускай традыцыі паважанага госця віталі хлебам-соллю. Ва ўступным слове пробашч ...

Читать далее »

Гродзенскі хор «Cantate Domino» выступіў з канцэртам у Польшчы

13 мая гродзенскі хор «Cantate Domino» выступіў з канцэртам падчас урачыстасцяў 100-годдзя фацімскіх аб’яўленняў Плоцкай дыяцэзіі, якія адзначаліся ў Цеханове (Польшча). Гродзенскі хор са сваім кіраўніком Генрыхам Давідовічам прыбыў на ўрачыстасці па запрашэнню пробашча парафіі Маці Божай Фацімскай у Цеханове кс. каноніка Яна Юзвяка. У праграме ўрачыстасцяў была працэсія з фігурай Маці Божай Фацімскай, супольная ружанцовая малітва з удзелам розных ...

Читать далее »

Канцэрт “Духоўныя святыні маёй бацькаўшчыны” прайшоў у Навагрудку (+відэа)

У аўторак, 9 мая ў касцёле святога Міхаіла Арханёла ў Навагрудку адбыўся канцэрт у выкананні струннага аркестра і вакальнага хора пад кіраўніцтвам Міхаіла Фінберга. Першы раз у касцёле выступіў вакальны калектыў, які споўніў амаль што ўсе музычныя творы прысвечаныя Найсвяцейшай Панне Марыі. Праграма была вельмі разнастайнай, і як сказала прысутным прафесар Вольга Дадзіёмава – вядучая канцэрта – “Мы стараліся знайсці ...

Читать далее »

У навагрудскім касцёле св. Міхала Арханёла адбудзецца канцэрт струннага аркестра Фінберга

9 мая ў 13:30 у касцёле св. Міхала Арханёла ў Навагрудку (вул. Міцкевіча, 1) адбудзецца канцэрт духоўнай музыкі пад назвай “Духоўныя святыні маёй Бацькаўшчыны” ў выкананні заслужанага калектыву «Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі». У праграме прагучаць любімыя для вернікаў рэлігійныя музычныя творы. Кіраўнік: заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Людміла Каліноўская. Вядучая – доктар мастацтвазнаўца, прафесар Вольга Дадзіёмава. Уваход вольны.

Читать далее »

Бясплатны Велікодны канцэрт класічнай музыкі дадуць у гомельскім касцёле

У нядзелю, 30 красавіка, у 19.30 у каталіцкім храме Нараджэння Божай Маці ў Гомелі (вул. Савецкая, 118) адбудзецца веснавы Велікодны канцэрт класічнай музыкі, у якім возьмуць удзел ансамбль «Класік», артысты гомельскага сімфанічнага аркестра. Салістамі выступяць лаўрэаты міжнародных конкурсаў Віталь Фамін (арган), Андрэй Глазянкоў (банданеон) і дыпламант рэспубліканскага конкурсу Вольга Кузьменка. Прагучаць сусветныя шэдэўры класічнай музыкі: творы Баха, Ванхаля, Ланнера, Ласта, ...

Читать далее »