Архив меток: кансэкрацыя

У маладым мікрараёне Віцебска будзе кансэкраваны новы касцёл

9 ліпеня адбудзецца ўрачыстасць кансэкрацыі новага касцёла святога Ігнацыя Лаёлы ў мікрараёне Білева.  Пачатак у 11.00. Адрас: г. Віцебск, вул. Ген. Іваноўскага, 15. Пробашч парафіі а. Віктар Жук SJ разам з айцамі езуітамі і парафіянамі запрашаюць на ўрачыстасць, каб раздзяліць разам з імі гэтую вялікую радасць.

Читать далее »

Навошта святар падчас Імшы кладзе фрагмент гостыі ў келіх?

Падчас гэтага рытуалу не прамаўляюцца словы ўслых, яго лёгка прапусціць, таму што ён трывае некалькі секунд. Аднак гэты жэст надзвычай сімвалічны. Фрагмент гостыі ў келіху Падчас Імшы, якая цэлебруецца ў рымскім абрадзе Каталіцкага Касцёла, святар адломвае невялікую частку кансэкраванай гостыі і змяшчае яе ў келіх з кансэкраваным віном. Падчас гэтага рытуалу словы не прамаўляюцца ўслых, яго лёгка прапусціць, таму што ...

Читать далее »

Біскуп Алег Буткевіч прыняў удзел ва ўрачыстасці біскупскай сакры ў Кіеве

9 лістапада 2019 года ў Кіеве (Украіна) адбылася біскупская сакра ксяндза Аляксандра Язлавецкага, самага маладога рыма-каталіцкага біскупа ў свеце, якога 18 верасня 2019 года Святы Айцец Францішак прызначыў дапаможным біскупам Кіева-Жытомірскай дыяцэзіі. Пасвячэнне адбылося ў катэдральным касцёле Святога Аляксандра. Галоўным цэлебрантам урачыстасці быў арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці, Апостальскі Нунцый ва Украіне, а супольнымі кансэкратарамі — біскуп Віталій Крывіцкі, ардынарый Кіева-Жытомірскай дыяцэзіі ...

Читать далее »

400-годдзе асвячэння касцёла Адшукання Святога Крыжа адзначылі ў Гродне

13 чэрвеня ў Гродне адбыліся ўрачыстасці 400-годдзя асвячэння касцёла Адшукання Святога Крыжа (пабернардынскі). Гэта найстарэйшая святыня ў горадзе над Нёманам пасля знішчэння ў 1961 г. Вітаўтавай Фары. Таксама ў гэты дзень пробашч парафіі кс. прэлат Антоні Ханько адзначаў 40-годдзе прэзбітэрскага пасвячэння. Святочныя падзеі праходзілі ў адпустовую ўрачыстасць св. Антонія Падуанскага. Касцёл быў асвечаны 13 мая 1618 г. біскупам Віленскім Яўстахіем ...

Читать далее »

У Оршы асвечаны новы касцёл

Парафія Беззаганнага Сэрца Найсвяцейшай Панны Марыі ў Оршы 9 чэрвеня адзначыла вялікую ўрачыстасць — кансэкрацыя новага касцёла. Абрад асвячэння здзейснілі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, мітрапаліт Мінска-Магілёўскі і біскуп Віцебскай дыяцэзіі Алег Буткевіч. Парафія Беззаганнага Сэрца Найсвяцейшай Панны Марыі была заснаваная ў 2007 годзе біскупам Уладзіславам Блінам. Спачатку супольнасць пачала збірацца ў вызначаныя гадзіны ў нядзелю ў касцёле Святога Юзафа. Гэта было ...

Читать далее »

У Оршы будзе кансэкраваны новы касцёл

9 чэрвеня адбудзецца ўрачыстасць кансэкрацыі новай святыні ў Оршы. Касцёл Беззаганнага Сэрца Найсвяцейшай Панны Марыі асвецяць арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, мітрапаліт Мінска-Магілёўскі і біскуп Віцебскай дыяцэзіі Алег Буткевіч. Пачатак у 12.00. Адрас: г. Орша, вул. Магiлёўская, 81 Пробашч парафіі кс. Валерый Орсік разам з парафіянамі запрашаюць на ўрачыстасць, каб раздзяліць разам з імі гэтую вялікую радасць.

Читать далее »

У Лідзе асвяцілі новы касцёл

25 жніўня ў парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Марыі Панны (Ліда – мікрараён Індустрыяльны) адбылася ўрачыстая кансэкрацыя касцёла св. Юзафа Каласанса. Кансэкрацыю святыні здзейсніў кс. біскуп Аляксандр Кашкевіч, ардынарый Гродзенскай дыяцэзіі, пры ўдзеле дапаможнага біскупа Гродзенскай дыяцэзіі Юзафа Станеўскага. Ва ўрачыстасці прынялі ўдзел шматлікія госці: генеральны консул Рэспублікі Польшча ў г. Гродна Яраслаў Ксёнжэк, правінцыял Польскай правінцыі ордэна піяраў а. Юзаф Матрас ...

Читать далее »

Біскуп Алег Буткевіч асвяціў касцёл Святога Антонія ў Віцебску

У свой час больш за дзесяць гадоў ён тут служыў у якасці пробашча парафіі. Урачыстасць распачалася з канцэрта класічнай музыкі ў выкананні скрыпічнага трыа ў складзе Аляксандры Савіных, Юліі Сабалеўскай і Марыі Кашкур. Па рэакцыі слухачоў было бачна, што класічная музыка людзям падабаецца, і яны гатовыя яе слухаць. Пасля канцэрта распачалася ўрачыстая святая Імша, якую ўзначаліў біскуп Віцебскай дыяцэзіі Алег ...

Читать далее »

Парафія ў Шаркаўшчыне адзначыла дваццацігадовы юбілей кансэкрацыі касцёла (+гамілія і відэарэпартаж)

Гэта адбылося ў аўторак 13 верасня падчас тытульнага фэсту Узвышэння Святога Крыжа. Нягледзячы на працоўны дзень, святыня была перапоўненая вернікамі. Як пасля зазначыў біскуп — гэта вынік Місій, якія адбыліся ў парафіі. На пачатку святой Імшы старажылы парафіі, якія стаялі ля вытокаў яе адраджэння, хлебам-соллю прывіталі нашага пастыра — біскупа Алега Буткевіча. Іерарх ва ўступным слове ўзгадаў і пра апошняга пробашча ...

Читать далее »

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі