Архив меток: канікулы з Богам

Канікулы з Богам у Шчучыне вачыма моладзі з Мастоў

Вас вітае моладзь з Мастоў. Так здарылася, што ў гэтым годзе, на запрашэнне айцоў піяраў, мы патрапілі ў Шчучын, на канікулы з Богам 2019. Лета – гэта тая пара, калі чалавек можа больш прысвяціць свайго асабістага часу на праслаўленне Госпада. Прыехаўшы ў Шчучын, мы сталі сведкамі таго, як Пан Бог яднае розных людзей, і тых маленькіх, і трошкі старэйшых, і ...

Читать далее »

Сям’я была галоўнай тэмай «канікул з Богам» у Росі

У парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў Росі (Ваўкавыскі дэканат) адбыліся “канікулы з Богам” для наймалодшых парафіян. Яны былі прысвечаны тэме “Сям’я – скарб у тваіх руках”. Падчас сустрэч з дзецьмі арганізатары летняга адпачынку стараліся нагадаць ім, што ўсе людзі маюць патрэбу ў любові, разуменні, павазе. Падкрэслівалася, што кожны чалавек сумуе па родных і блізкіх людзях, якія жадаюць ім дабра і прабачаюць ...

Читать далее »

“Канікулы з Богам” у Шчучыне

Ужо больш за дваццаць гадоў айцы піяры са Шчучына збіраюць у сваёй парафіі вялікую колькасць дзяцей і моладзі на тыднёвую малітоўна-інтэграцыйную акцыю “Канікулы з Богам”. У гэтым годзе гэта мерапрыемства адбылося з 19 па 26 жніўня і сабрала каля паўтысячы асобаў. Яно прайшло пад дэвізам “Святасць — гэта шлях да Неба”. У кожнага дня “Канікулаў з Богам” быў свой святы ...

Читать далее »

«Канікулы з Богам» для дзяцей прайшлі ў Сапоцкіне

22-30 чэрвеня ў парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Язафата Кунцэвіча ў Сапоцкіне адбыліся летнія “канікулы з Богам” для дзяцей. Галоўнай тэмай адпачынку для наймалодшых парафіян былі словы “Я сябар Пана Бога”. У адпачынку праграма кожнага дня ўключала супольную малітву, Эўхарыстыю або адарацыю Найсвяцейшага Сакраманту і катэхезу. У «канікулах з Богам» прынялі ўдзел  56 дзяцей. Падчас канікул дзеці мелі ...

Читать далее »

У Шчучыне адбыліся «Канікулы з Богам»

З 20 па 27 жніўня ў Шчучыне, у парафіі Св. Тэрэзы Авільскай, праходзілі «Канікулы з Богам». Як і штогод, айцы піяры сабралі каля паўтысячы маладых людзей, каб правесці апошнія дні лета менавіта з Богам. Шмат усмешак, весялосці і пазітыву чакала ўдзельнікаў на працягу ўсяго гэтага часу. У гэтым годзе было арганізавана шмат новых мерапрыемстваў: новыя танцы, творчыя пляцоўкі, цікавыя конкурсы ...

Читать далее »

Айцы піяры арганізавалі адпачынак для 300 дзяцей з Ліды

Сёлета з 13 па 20 жніўня айцы-піяры з Ліды (Індустрыяльны, парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі) правялі традыцыйныя “Канікулы з Богам”. У адпачынку прынялі ўдзел 300 дзяцей, як з піярскай, так і з іншых парафій. Некаторыя дзеці спецыяльна ў гэты час прыехалі з іншых гарадоў да сваіх бабуль і дзядуль, каб адпачыць у летніку. Маленькія вернікі праводзілі час з песнямі, танцамі, ...

Читать далее »

Салезіяне арганізавалі вясновыя «Канікулы з Богам» для школьнікаў

У мінскім араторыі з 27 па 31 сакавіка праходзілі вясновыя канікулы для дзяцей на тэму “На двары ўсе гуляем, разам Бога праслаўляем”, паведамляе sdb.by Асаблівым момантам гэтага адпачынку былі цікавыя сведчанні людзей на розныя тэмы: сяброўства, музыка, тэатр, спорт і гульня — тое, што можна знайсці ў любым двары. Больш за 40 дзяцей разважала над тым, як стаць сябрамі, як ...

Читать далее »

«Міласэрныя, як Айцец»: у Шчучыне прайшлі «Канікулы з Богам»

З 21 па 28 жніўня пад эгідай касцёла св. Тэрэзы з Авілі ў Шчучыне праходзілі «Канікулы з Богам» – мерапрыемства, якое штогод аб’ядноўвае дзяцей і моладзь парафіі. На працягу ўжо больш як дваццаці год у апошні тыдзень жніўня касцёл святой Тэрэзы Авільскай у Шчучыне збірае дзяцей і падлеткаў парафіі дзеля таго, каб паразважаць пра Бога, далучыцца да супольнай малітвы і ...

Читать далее »

“Міласэрны Бог. Учынкі міласэрнасці”: непадалёку ад Смаргоні адбыліся канікулы з Богам для дзяцей

З 18 па 21 ліпеня ў Вайнідзенятах непадалёку ад Смаргоні адбыліся Вакацыі з Богам – 2016 для для дзяцей 5-11 класа на тэму: “Міласэрны Бог. Учынкі міласэрнасці”. На працягу чатырох дзён лагера пад кіраўніцтвам ксяндза Паўла Шчарбіцкага SDB, клерыка Юрыя Пашкаўца SDB, сястры Валянціны Кот FMA, аніматараў і памочнікаў араторыя дзеці знаёміліся з учынкамі міласэрнасці для цела і душы праз ...

Читать далее »

“Канікулы з Богам” адбыліся ў Бабруйску

З 25 па 28 кастрычніка на сумесную духоўную сустрэчу сабралася школьная моладзь парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Бабруйску. Па ініцыятыве сясцёр-дамініканак паўстала ідэя, каб гэтыя невялікія рэкалекцыі правесці ў парафіі на ўсходзе Беларусі. Такім месцам стала парафія Маці Божай Бялыніцкай у г. Горкі. Нягледзячы на магчыма не зусім камфортныя ўмовы (парафіяльны дом мясцовай каталіцкай супольнасці яшчэ рамантуецца), мы ...

Читать далее »