Архив меток: кананізацыя

14 гадоў таму памёр Ян Павел II

“Дарагія браты і сёстры, у 21.37 наш улюбёны Святы Айцец Ян Павел II вярнуўся ў Дом Айца”, – такія словы прагучалі 2 красавіка 2005 года на плошчы святога Пятра, дзе сабраліся тысячы людзей. З дня, калі была зачынена доўгая і незвычайная старонка гісторыі Касцёла і свету, сёння мінула 14 гадоў. Бясспрэчны герой апошняй чвэрці XX стагоддзя, першы Папа паходжаннем з ...

Читать далее »

Новыя бласлаўлёныя і святыя з’явяцца ў Каталіцкім Касцёле

Папа Францішак ухваліў дэкрэты аб кананізацыйных і беатыфікацыйных працэсах. 15 студзеня 2019 года ён прыняў на аўдыенцыі прэфекта Кангрэгацыі па справах кананізацыі, кардынала Анджэла Бэчу. Першы дэкрэт тычыцца прызнання цуда, здзейсненага праз заступніцтва бл. Маргарыты Бэйз, швейцарскай свецкай верніцы, панны, члена Трэцяга францішканскага ордэна. Францішак ухваліў таксама дэкрэт аб прызнанні мучаніцтва Марыі-Дэль-Кармэн і трынаццаці яе паплечніц, законніц, забітых з нянавісці ...

Читать далее »

Святы Айцец кананізаваў папу Паўла VI і арцыбіскупа Рамэра

14 кастрычніка 2018 года Папа Францішак узначаліў кананізацыйную св. Імшу ў Ватыкане. Падчас яе былі ўрачыста абвешчаны святымі сем благаслаўлёных, сярод якіх папа Павел VI і арцыбіскуп Оскара Рамэра. Да хвалы алтара былі ўзнесены таксама два італьянскія святары: кс. Франчэска Спінэлі і кс. Вінчэнца Рамана, нямецкая законніца Марыя Катарына Каспер, іспанская законніца Назарыя Ігнасія Марч Мэсу і малады італьянскі свецкі ...

Читать далее »

Святы Айцец зацвердзіў новую падставу для беатыфікацыі і кананізацыі

Папа Францішак 11 ліпеня 2017 г. выдаў “motu proprio” пад назвай “Maiorem hac dilectionem”, якім зацвердзіў у якасці падставы для распачацця беатыфікацыйнага і кананізацыйнага працэсаў, побач з ужо існуючымі мучаніцтвам і гераічнасцю цнотаў, “ахвяраванне жыццём”. Гаворка ідзе пра вернікаў, якія, рухомыя міласэрнасцю, гераічна ахвяравалі ўласным жыццём для бліжняга, прыняўшы свабодна і добраахвотна непазбежную заўчасную смерць па прыкладу Езуса Хрыста. “Ніхто ...

Читать далее »

У чым асаблівасць кананізацыйных вобразаў пастушкоў з Фацімы?

Афіцыйныя партрэты святых Жасінты і Франсішку размешчаны на фасадзе базілікі Маці Божай Ружанцовай у Фаціме з нагоды хуткай кананізацыі, якую здзейсніць 13 мая Папа Францішак, і застануцца там да кастрычніка. Менавіта тады завершыцца святкаванне юбілейных урачыстасцяў — 100 гадоў, як Маці Божая з’явілася ў Партугаліі ў 1917-м. Прадстаўляючы 8 мая партрэты святых Фацімскіх пастушкоў, рэктар мясцовага санктуарыю, а. Карлас Кабесіньяс, ...

Читать далее »

Пляменніца бласлаўлёных дзяцей з Фацімы: «Ведаю, што яны побач!»

«Бабуля і дзядуля, мае бацькі і ўся сям’я — мы заўсёды лічылі іх вялікім дарам для нас», — адзначыла Жасінта Перэйра Марту, пляменніца бласлаўлёных пастушкоў з Фацімы, распавядаючы пра свае цётку і дзядзьку. Бацька Жасінты быў усяго на два гады старэйшы за Франсішка. Жасінта — дачка Жуана Марту, старэйшага брата дзяцей, якім аб’явілася Маці Божая ў Фаціме. Зараз жанчыне 74 ...

Читать далее »

Папа ў Фаціме кананізуе двух сведкаў марыйных аб’яўленняў

Сведкі марыйных аб’яўленняў, бласлаўлёныя Франсішку Марту і Жасінта Марту, будуць кананізаваныя папам Францішкам 13 мая ў Фаціме, падчас яго візіту ў сусветнавядомы партугальскі санктуарый. Аб гэтым абвясціў сам Пантыфік падчас Звычайнага публічнага кансісторыя па кананізацыі бласлаўлёных, які прайшоў 20 красавіка ў Ватыкане. На ім таксама было вырашана, што 15 кастрычніка будуць кананізаваны іншыя бласлаўлёныя: кс. Андрэ дэ Совераль, кс. Амброзіа ...

Читать далее »

Сведкаў марыйных аб’яўленняў у Фаціме абвесцяць святымі

Папа Францішак прыняў на аўдыенцыі 23 сакавіка 2017 года прэфекта Кангрэгацыі па справах Кананазацыі, кардынала Анджэла Амата і ўхваліў дэкрэты аб прызнанні цудаў, мучаніцтва і гераічнасці цнотаў кандыдатаў да хвалы алтароў. Першыя два дэкрэты тычацца прызнання цудаў, здзейсненых праз заступніцтва: італьянскага капуцына Анджэла да Акры, а таксама сведкаў марыйных аб’яўленняў у Фаціме: Франсішку Марту і Жасінты Марту. Дэкрэты аб прызнанні ...

Читать далее »

Святы Айцец кананізаваў семярых благаслаўлёных

Каталіцкі Касцёл мае семярых новых святых. 16 кастрычніка 2016 г. Папа Францішак кананізаваў айца Саламона Леклерка з кангрэгацыі Братоў хрысціянскіх школ, мучаніка антыкаталіцкага пераследу эпохі Французскай рэвалюцыі; Хасэ Санчэса дэль Рыа, мексіканскага пакутніка з часоў рэлігійных пераследаванняў; Мануэля Гансалеса Гарсію, заснавальніка Эўхарыстычнага саюзу ўзнагароджання і Кангрэгацыі Эўхарыстычных Місіянерак з Назарэту; кс. Людавіка Павоні, заснавальніка кангрэгацыі Сыноў Марыі Беззаганна Зачатай; кс. ...

Читать далее »

Унесены змены ў парадак пацвярджэння сапраўднасці цудаў

Апостальская Сталіца апублікавала 23 верасня 2016 года новы Рэгламент медыцынскай камісіі Кангрэгацыі па справах кананізацыі, якая праводзіць даследванні адносна сапраўднасці цудаў, здзейсненых праз заступніцтва кандыдатаў да хвалы алтара. Дакумент быў зацверджаны 24 жніўня 2016 года кардыналам Дзяржсакратаром Пьетра Паралінам “de mandato Summi Pontificis”. Новаўвядзенні тычацца абмежавання колькасці даследаванняў магчымых цудаў: кожны такі выпадак можа падвяргацца экспертызе не больш за тры ...

Читать далее »