Архив меток: каледж

Семінарыйны гурт «AVE» наведаў з калядным канцэртам Гродзенскі прафесійна-тэхнічны каледж

17 снежня з нагоды надыходзячага свята Божага Нараджэння музычны гурт „AVE” Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне наведаў з калядным канцэртам Гродзенскі прафесійна-тэхнічны каледж бытавога абслугоўвання насельніцтва. Такія сустрэчы сталі практычна традыцыяй, бо амаль кожны год семінарысты разам з выхавацелямі наведваюць навучэнцаў каледжа, каб падзяліцца радасцю з блізкіх святаў Божага Нараджэння. Цёплая і шчырая атмасфера падчас канцэрту спрыяла таму, каб прысутныя ...

Читать далее »

Першая інаўгурацыя прайшла ў тэалагічным каледжы імя св. Казіміра ў Гродне

20 кастрычніка адбылася першая ў гісторыі інаўгурацыя ў тэалагічным каледжы імя св. Казіміра ў Гродне. На першы год навучання, якое адбываецца па дзвюх спецыялізацыях: катэхетыка (для жадаючых працаваць катэхетам) i агульная тэалогія (без права выкладання катэхізіса), было залічана 30 чалавек з розных парафій Гродзенскай дыяцэзіі. Адметнасцю з’яўляецца тое, што на першы год сёлета паступілі таксама грэка-католікі і лютэране. Інаўгурацыя пачалася ...

Читать далее »

У Гродне зарэгістраваны каледж тэалогіі

28 жніўня Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Леанід Гуляка ўручыў біскупу Гродзенскаму Аляксандру Кашкевічу Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі “Тэалагічнага каледжа імя святога Казіміра” Гродзенскай дыяцэзіі Рыма-Каталіцкага Касцёла ў Рэспубліцы Беларусь. Галоўнай задачай гэтай духоўнай навучальнай установы з’яўляецца падрыхтоўка спецыялістаў для рэлігійнай дзейнасці ў Гродзенскай дыяцэзіі. У каледжы можна будзе атрымаць веды ў галіне тэалогіі, філасофіі, катэхізацыі, біблістыкі, літургіі, гісторыі, ...

Читать далее »

У Мінскім тэалагічным каледжы імя св. Яна Хрысціцеля ўведзена новая спецыяльнасць

З наступнага навучальнага года ў Мінскім тэалагічным каледжы імя св. Яна Хрысціцеля будзе ўведзена новая спецыяльнасць – кантар. У навучальнай установе Каталіцкага Касцёла Беларусі будуць рыхтаваць кваліфікаваных спецыялістаў па касцёльным спеве. Пашырэнне спісу спецыяльнасцяў выклікана іх запатрабаванасцю, адзначыў ксёндз-доктар Ян Крэміс, дырэктар Мінскага тэалагічнага каледжа. Акрамя таго, упершыню ў студэнтаў будзе магчымасць выбару так званага “профілю” і падзелу на групы ...

Читать далее »