Архив меток: інтэрв’ю

Журналісты «Каталіцкага Весніка» наведалі Эстонію (+відэа)

Журналісты “Каталіцкага Весніка” наведалі эстонскі горад Валга, які находзіцца на самай мяжы з Латвіяй. Эстонія – краіна, дзе пераважаюць вернікі-пратэстанты, але ёсць і католікі. Мы наведалі парафію Святога Духа ў Валзе і паразмаўлялі з пробашчам гэтай парафіі айцом Аўгустынам Лёска. – Даўно Вы працуеце ў Эстоніі? – Ужо больш за дваццаць гадоў. – А шмат католікаў у Эстоніі? – Трэба ...

Читать далее »

Інтэрв’ю з Мітрапалітам Тадэвушам Кандрусевічам: «За паўтары гады майго біскупскага служэння ў Беларусі вернікам вярнулі 97 касцёлаў»

Перад Вялікаднем журналістка Беларускага Радыё Рацыя сустрэлася з Мітрапалітам Мінска-Магілёўскім, арцыбіскупам Тадэвушам Кандрусевічам. Яго Эксцэленцыя ласкава пагадзіўся адказаць на пытанні радыё. – У час яшчэ біскупскага служэння ў Беларусі Вы спрыялі вяртанню і адкрыццю каля ста раней зачыненых касцёлаў. Як гэта адбывалася і хто дапамагаў? – Гэта было у 1989-91 гадах, калі сацыяльна-палітычныя абствіны спрыялі адраджэнню Касцёла. Бачна было, што ...

Читать далее »

Беларуская манахіня на місіі ў Аўстраліі

Беларуская сястра Паўла Волчак CSFN з Кангрэгацыі Сясцёр Найсвяцейшай Сям’і з Назарэта знаходзіцца ў аўстралійскім Сіднэі на місійнай працы. У інтэрв’ю манахіня распавядае “Каталіцкаму Весніку” пра сваё жыццё на Зялёным кантыненце. — Сястра Паўла, колькі часу Вы знаходзіцеся ў Аўстраліі? — Я жыву і працую ў Аўстраліі ўжо тры гады. — Якія ў Вас агульныя ўражанні? — Вельмі цікавая краіна ...

Читать далее »

Добрая споведзь — гэта падрыхтаваная споведзь

Мне было б страшна, калі б споведзь чалавека суправаджалася не страхам, а раўнадушнасцю. Сорам з’яўляецца натуральным пачуццём у гэтай сітуацыі, бо мы не прыходзім на споведзь, каб пахваліцца, але каб прызнаць, што ў нас штоьсці не атрымалася. Чым увогуле з’яўляецца добрая споведзь? Перш за ўсё добрая спобедзь — гэта падрыхтаваная споведзь. Першынства належыць таму, хто прыступае да сакрамнту споведзі. Што ...

Читать далее »

Час рэкалекцый – час паглыблення ўнутраннага кантакту з Богам

Рэкалекцыі – гэта духоўныя практыкаванні на працягу некалькіх дзён, асабліва прысвечаных Богу, падчас якіх удзельнікі прабываюць у малітве, разважаюць над сваёю вераю, адносінамі з Богам і блізкімі, іншымі аспектамі рэлігійнага жыцця. Дапамогаю ў такіх разважаннях з’яўляецца навучанне, якое выкладаецца ў форме лекцый. На пытанні пра рэкалекцыі адказвае пробашч парафіі св. Язафата Кунцэвіча, в. Канстанцінава, Віцебскай дыяцэзіі, кс. Антон Лагунёнак. — ...

Читать далее »

Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч: “Прысутнасць замежных святароў ва ўсім свеце лічыцца ўзбагачэннем Касцёла”

Пасля нядаўняга выказвання Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Леаніда Гулякі, якое датычыла дзейнасці Каталіцкага Касцёла ў Беларусі, Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч выказаў сваё меркаванне па гэтым і іншых пытаннях у інтэрв’ю “Каталіцкаму Весніку”. – Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Леанід Гуляка 2 лютага адзначыў, што Касцёл у Беларусі недастаткова актыўна працуе па падрыхтоўцы святароў. ...

Читать далее »

Пантыфік прызнаўся, што едзе ў Мексіку, каб “заразіцца” там багаццем веры

Духоўнае абнаўленне, барацьба з карупцыяй і насіллем, прыхільнасць дыялогу і міру – гэта асноўныя тэмы інтэрв’ю Францішка мексіканскаму інфармацыйнаму агенцтву “Notimex”, якое з’явілася за некалькі дзён да яго апостальскага падарожжа ў Мексіку, запланаванага на 12-18 лютага 2016 г. Прычым, пытанні Пантыфіку агенцтва папрасіла задаць некалькіх мексіканцаў. “У Мексіцы я жадаю быць прыладай міру”, — прызнаўся Францішак і сказаў, што хоча ...

Читать далее »

Як вызваліцца ад алкагалізму?

Вячаслаў Януковіч з Дзеркаўшчыны (Глыбоцкі р-н Віцебскай вобласці) доўгія гады пакутаваў ад страшнай залежнасці – алкагалізму. Ён пражыў няпростае жыццё і захацеў падзяліцца сваімі думкамі і перажываннямі з чытачамі “Каталіцкага Весніка”. Вячаслаў не п’е ўжо восем гадоў і за сваю цвярозасць дзякуе Богу і сябрам. — Вячаслаў, прызнацца ў сваёй слабасці на ўсю краіну – гэта подзвіг. Чаму Вы рашыліся ...

Читать далее »

Пантыфік даў інтэрв’ю газеце галандскіх беднякоў

Папа Францішак даў інтэрв’ю галандскай газеце “Straatnieuws” – выданню, якое распаўсюджваецца беднымі людзьмі на вуліцах горада Утрэхт. Веруючы чалавек не можа казаць пра беднасць ці бяздомных і весці жыццё фараона, сцвердзіў Святы Айцец. Адказваючы на пытанне аб сваім дзяцінстве, Францішак адзначыў, што вырас у звычайным раёне Буэнас-Айрэса. Пасля заняткаў у школе граў з сябрамі ў футбол, але не быў добрым ...

Читать далее »

Інтэрв’ю з новым дырэктарам Нацыянальнага «Карытас» ксяндзом Віталіем Дабраловічам

У гэтыя дні “Карытас” Беларусі, асаблівым чынам Нацыянальны “Карытас”, вітае свайго новага дырэктара і духоўнага кіраўніка, ксяндза Віталія Дабраловіча. Зараз мы будзем размаўляць з новым дырэктарам Рэлігійнай Місіі “Дабрачыннае каліцкае таварыства Карытас” Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі. Кс. Віталій, супрацоўнікі Нацыянальнага “Карытас” вітаюць вас на новай пасадзе, і як належыць, адразу хацелася б з вамі крыху бліжэй пазнаеміцца. Распавядзіце, калі ...

Читать далее »