Архив меток: інтэрв’ю

Архімандрыт Гаек пра 2017 год для грэка-католікаў Беларусі

Грэка-каталіцкая Царква ў Беларусі ў бліжэйшы час плануе ўшанаваць памяць біскупа Балеслава Слоскана – чалавека незломнай нядзеі, як кажуць аб гэтым святары. Ураджэнец Віцебскай губерніі быў папярэднікам біскупа Чэслава Сіпопіча, апостальскага візітатара для беларускіх грэка-католікаў за мяжой. Святара і сёння памятаюць – у Латвіі, Германіі, Бельгіі, дзе ён служыў, і на радзіме. Таму адразу пасля Пасхі беларускія вернікі зладзяць паломніцтва ...

Читать далее »

Ксёндз Здзіслаў Вэдэр SDB: “Духоўная фармацыя не скончыцца ніколі!”

Ксёндз-салезіянін Здзіслаў Вэдэр SDB з’яўляецца духоўным айцом у Гродзенскай вышэйшай духоўнай семінарыі. У сённяшнім інтэрв’ю святар распавядае “Каталіцкаму Весніку” пра духоўную фармацыю будучых святароў і пра сваю паслугу для іх.  – Айцец Здзіслаў, калі Вы сталі духоўным айцом семінарыі? – У 2015 годзе на спатканні святароў біскуп Гродзенскі прапанаваў мне стаць духоўным айцом у семінарыі. Прыехаўшы сюды, напачатку я ўвесь ...

Читать далее »

Што ўяўляе сабой касцёльны суд і якія пытанні ён разглядае?

Кожная сям’я за гады сумеснага жыцця перажывае не толькі радасныя моманты, але і крызісы. Хтосьці іх пераадольвае, успамінаючы шчаслівыя дні, пражытыя разам, і дадзеную шмат гадоў назад перад Богам клятву, а нехта разыходзіцца па розных сцежках. Вырашыць сямейныя і не толькі пытанні католікам можа дапамагчы касцёльны суд. Што гэта за інстанцыя, калі яна ўзнікла і якія справы там разглядаюцца – ...

Читать далее »

У Слоніме капуцын вырабляе батлейкі

Браты капуцыны — гэта каталіцкі манаскі ордэн, які актыўна займаецца місіянерствам і дабрачыннасцю па ўсім свеце. Ёсць капуцыны і ў Слоніме. Адзін з іх, брат Войтэк, перад Калядамі сам вырабляе цудоўныя батлейкі, якія потым раздаюцца прыхаджанам, якія іх замовілі, піша GS.BY. Карэспандэнт «ГС» вырашыў паглядзець на батлейкі, а таксама задаць некалькі пытанняў брату Войтэку. — Брат Войтэк, скажыце, адкуль Вы ...

Читать далее »

Беларускі біскуп, які кіруе самай вялікай дыяцэзіяй у свеце: «Навяртанне трэба заўсёды пачынаць з сябе»

Больш за 10 мільёнаў кіламетраў — менавіта столькі складае тэрыторыя самай вялікай у свеце каталіцкай дыяцэзіі св. Юзафа ў Іркуцку. Ёй кіруе біскуп з Беларусі Кірыл Клімовіч. У сённяшнім выпуску «Хрысціянскага сёння» — інтэрв’ю іерарха агенцтву KAI, у якім біскуп распавёў пра стан Каталіцкага Касцёла ў Расіі, асаблівасці супрацоўніцтва з Праваслаўнай Царквой і пра хрысціянскі вобраз рускай Сібіры. Большасць святароў ...

Читать далее »

Гінеколаг Анастасія Кавалеўская пра аборты: “Забойства нельга апраўдваць!”

Урач-гінеколаг Анастасія Кавалеўская, якая працуе ў акушэрскім аддзяленні Смаргонскай цэнтральнай раённай бальніцы, у сённяшнім нумары расказала “Каталіцкаму Весніку”, чаму яна адмовілася рабіць аборты. – Анастасія, па якой прычыне вы асабіста адмовіліся рабіць аборты? – Я адмовілася ад правядзення абортаў, бо з’яўляюся верніцай. А, як вядома, для кожнага хрысціяніна аборт – гэта цяжкі грэх забойства. – Ці шмат увогуле ў Беларусі ...

Читать далее »

Лявон-музыка: арганіст Фарнага касцёла пра гісторыю хваробы і кахання, капрызны інструмент і лацінаамерыканскія танцы

Лёгкім матыльком ён узлятае па сходах Фарнага касцёла, выпярэджваючы няспешных бабуль. Пераадольвае 33 прыступкі ўнутры круглай вежы ў мурах храма — на хоры. Скідае капялюш, паліто і свой адзіны чаравік. Так лягчэй іграць. Адхінае клавішы, і па касцёле разыходзіцца Ave Maria, марш Мендэльсона або «Магутны Божа». Заняў месца арганіста выпадкова. Лявон Ліс пачынае працоўны дзень а 7 раніцы, заканчвае а ...

Читать далее »

Сафія Гуз: “Я зараз бачу больш, чым тады, калі мела зрок”

Сафія Гуз з вёскі Узмёны, што ў Мёрскім раёне, робіць прыгожыя рэчы з бісеру, даглядае прыгожы сад і клумбу, ловіць рыбу, піша вершы, марыць навучыцца танцаваць усходнія танцы. «Што ж тут незвычайнага?» – можа спытацца чытач. А незвычайнае тут усё, бо Сафія не бачыць – адзінаццаць гадоў таму хвароба забрала ў яе зрок. Журналісты «Каталіцкага Весніка» наведалі яе ва Узмёнах ...

Читать далее »

Каардынатар руху «Маці ў малітве» да матуль: «Віншую Вас з вялікім дарам мацярынства»

14 кастрычніка ў Беларусі адзначаецца Дзень маці. З гэтай нагоды Людміла Барысаўна Губіна – каардынатар руху “Маці ў малітве” ў Беларусі распавяла “Каталіцкаму Весніку” пра сваю супольнасць і павіншавала ўсіх матуль са святам. – Людміла Барысаўна, што сабой уяўляе рух “Маці ў малітве”? – Дэвіз руху – “Аб’яднаўшыся ў малітве, мы выратуем нашых дзяцей”, а мэта – усведамленне кожнай маці свайго ...

Читать далее »

“Дом Супакою” і свіст сірыйскіх ракет: беларускі дыякан распавядае пра падарожжа ў Бэтлеем

Беларускі дыякан Аляксей Паплёўка з Кангрэгацыі Місіянераў Святой Сям’і амаль месяц знаходзіўся ў прытулку “Дом Супакою” (“Home of Peace”), што ў Бэтлееме, горадзе, дзе нарадзіўся Езус.  Пра сваё падарожжа ён распавёў “Каталіцкаму Весніку”. – Раскажыце, калі ласка, як Вы патрапілі ў прытулак у Бэтлееме? – У прытулак я трапіў вельмі нечакана. Ёсць такі фонд “Залатая Ружа”, дзеячы якога арганізуюць перш ...

Читать далее »