Архив меток: інтэрв’ю

Інтэрв’ю з хрысціянскім псіхолагам Таццянай Палхоўскай

Сёння ў “Каталіцкім Весніку” – размова з хрысціянскім псіхолагам, кансультантам і сямейным псіхатэрапеўтам Таццянай Палхоўскай.  – Паважаная Таццяна, распавядзіце крыху пра сябе. – З 2010 года я працую псіхолагам. У мяне вышэйшая псіхалагічная адукацыя. Я скончыла першую ступень Гештальт Інстытута. Спецыялізацыі – “Псіхалагічнае кансультаванне”,“Сямейная псіхатэрапія”. А таксама праграму “Next” для тых людзей, якія перажылі ў сваім жыцці рознага кшталту гвалт (эмацыйны, фізічны, ...

Читать далее »

Пакліканне як таямніца: ксёндз Ян Раманоўскі і яго шлях да святарства

У сённяшнім нумары “Каталіцкага Весніка” – размова пра пакліканне ксяндза Яна Раманоўскага, які з’яўляецца прэфектам (выхавальнікам) у Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне. Нарадзіўся ксёндз Ян у 1987 годзе ў мястэчку Радунь, што знаходзіцца ў Воранаўскім раёне, у каталіцкай сям’і. Святар успамінае некаторыя моманты з дзяцінства, калі пачаў знаёміцца з Касцёлам: “Дзесьці ў трэцім класе мае сябры мяне прывялі ў міністранты. ...

Читать далее »

«Мая прафесія вучыць любіць людзей…»

Пакліканне да прафесіі… На сваіх працоўных месцах, за працоўнымі абавязкамі мы праводзім значную частку жыцця. Выбар прафесіі — адзін з самых адказных. Мы выбіраем яе, беручы пад увагу розныя крытэрыі: запатрабаванасць спецыяльнасці, прэстыжнасць, якасць навучання або блізкасць навучальнай установы, камерцыйную паспяховасць прафесіі і, вядома, свае здольнасці і схільнасці. Аднак не заўсёды гэты апошні крытэрый з’яўляецца вызначальным. Ёсць тыя, хто ажыццяўляе ...

Читать далее »

Кс. Вадзім Сурвіла расказаў гісторыю свайго паклікання

У сённяшнім нумары “Каталіцкага Весніка” пра сваё пакліканне чытачам распавёў пробашч Войстамскай парафіі кс. Вадзім Сурвіла. Святар нарадзіўся ў 1986 годзе ў вёсцы Гаўці на Гродзеншчыне. Пра сябе ён адразу расказвае такую цікавую гісторыю: “Я нарадзіўся на Вялікдзень. Мой тата прыехаў дамоў з касцёла а асвечанымі стравамі. А мама толькі пакаштавала – і адразу ў радзільню” (усміхаецца)! З Гаўцяў да ...

Читать далее »

Інтэрв’ю з новым пробашчам Гервяцкай парафіі: “Я прыехаў служыць у Беларусь, таму абавязаны ведаць мову гэтай цудоўнай краіны”

У Гервяцкай парафіі з’явіўся новы святар: 13 жніўня ў сценах гэтага храма сваю першую Імшу ў якасці пробашча адправіў ксёндз Эліяс Анатоліюс Маркаўскас. – Ксёндз Эліяс, Вас нядаўна прызначылі пробашчам Гервяцкай парафіі. Нашым вернікам цікава даведацца пра Вас.  – Нарадзіўся я ў горадзе Шальчынінкай, што на Літве, у веруючай сям’і, якая шмат нацярпелася ў часы станаўлення савецкай улады. Быў апошнім, ...

Читать далее »

Мужчынскае пакліканне — дар і заданне

Тэма бацькоўства і рэалізацыі мужчынскага паклікання ва ўсе часы была важнаю і актуальнаю, а ў наш час, калі ў Касцёле назіраецца своеасаблівы «мужчынскі крызіс», праблема душпастырства сярод мужчынаў набывае асаблівую вастрыню. Пра гэта мы пагутарылі з Паўлам Шарэйкам, аніматарам рэлігійнай супольнасці «Мужчыны святога Юзафа». — У апошні час вельмі шмат гаворыцца пра крызіс мужнасці і жаноцкасці, які стаў вынікам эмансіпацыі ...

Читать далее »

Ксёндз з Сянна стварае ў касцёлах маляўнічыя палотны на біблійныя тэмы

Ксёндз Міхал Ермашкевіч – адзін з тых духоўнікаў, хто непасрэдным чынам прычыніўся да аднаўлення паўнавартаснага каталіцкага жыцця на ўсходзе Віцебскай вобласці. Не адзін год ён з’яўляўся пробашчам віцебскага касцёла святой Барбары, дзе дагэтуль радуюць вока створаныя ім велічныя маляўнічыя палотны на біблійныя тэмы. Сёння святар служыць у родным Сянне, у парафіі Святой Тройцы. – Ксёндз Міхал, вы, відаць, сталі першым ...

Читать далее »

Гусары Сабіна і Яцэк Пухала: “Сваю дзейнасць мы звязваем з каштоўнасцю сям’і”

15 ліпеня адбыліся ўрачыстасці на месцы спачыну расстраляных падчас Другой сусветнай вайны жыхароў Гродна і Ліпскa ў Навумавічах каля Гродна. У сёлетніх урачыстасцях прынялі ўдзел гусары, якія прыбылі з розных месцаў Польшчы і прадстаўлялі розныя гістарычныя клубы. Сярод іх былі Сабіна і Яцэк Пухала з Радама, якія, як самі адзначаюць, з’яўляюцца шчаслівым сужэнствам ужо 42 гады і належаць да стралковага ...

Читать далее »

Ксёндз, які адбудаваў школьны стадыён

Ксёндз Яцэк Хутман служыць у Камаях з 1 ліпеня 2002 года. Хутка будзе 15-гадовы юбілей яго працы ў гэтай мясцовасці. За такі перыяд ён зрабіў вельмі шмат для камайскай парафіі як у духоўным плане, так і ў матэрыяльным. Вось і нядаўна з яго дапамогай быў пабудаваны школьны стадыён. Мы сустрэліся з ксяндзом Яцэкам і задалі яму некалькі пытанняў. – Вы ...

Читать далее »

Інтэрв’ю з ксяндзом Ігарам Лашуком

Сёння наш суразмоўца – пробашч парафіі Святога арханёла Міхаіла ў вёсцы Багданава Валожынскага раёна ксёндз Ігар Лашук. Калі дамаўлялася з ім на інтэрв’ю пад рубрыку пра людзей-прафесіяналаў, думала, што ў адказ пачую нешта кшталту: быць ксяндзом – гэта не работа, а пакліканне. Аднак мой суразмоўца нечакана заявіў: “Канешне, пробашч – гэта прафесія, я ж з гэтага жыву таксама”, – і ...

Читать далее »