Архив меток: Імша

Ці можна падчас менструацыі прыходзіць на Імшу?

“Хвала Хрысту! Мяне цікавіць такое пытанне: ці можна падчас менструацыі прыходзіць на Імшу?” Валерыя На пытанне адказвае а. Аркадзь Куляха OCD: – Дарагая спадарыня Валерыя! Актуальныя дакументы Каталіцкага Касцёла не абмяжоўваюць доступ да удзелу ў сакрамантальным жыцці ў час менструацыі. І хоць у далёкай гісторыі хрысціянства можна сустрэць тэксты паасобных тэолагаў, якія, спасылаючыся на 15 раздзел Кнігі Лявіта, лічылі, што ...

Читать далее »

Якая розніца паміж індывідуальнай малітвай і св. Імшой з замоўленай інтэнцыяй?

«Якая розніца паміж індывідуальнай малітвай і св. Імшой з замоўленай інтэнцыяй?» Ангеліна, 23 гады На пытанне адказвае кс. Дзмітрый Леўчык: Паводле Катэхізіса Каталіцкага Касцёла, святая Імша – “гэта ахвяра Цела і Крыві Езуса Хрыста, якую Ён устанавіў, каб увекавечыць ажно да свайго прыйсця ахвяру Крыжа, даручаючы такім чынам Касцёлу ўспамін сваёй смерці і ўваскрасення”. Інакш кажучы, гэта асноўная падзея з ...

Читать далее »

У Касцёле не плануецца ўвядзенне новых літургічных нормаў

«Прапанова, якую агучыў кардынал Рабер Сара, адносна неабходнасці вяртання да цэлебрацыі св. Імшы “ad orientem”, калі святар звернуты тварам на ўсход, агучаная пурпуратам 5 ліпеня на канферэнцыі “Sacra Liturgia” у Лондане, многімі была вытлумачана няправільна», — заўважыў выконваючы абавязкі кіраўніка Залы Друку Святога Пасаду. Кс. Фэдэрыка Ламбардзі палічыў неабходным пракаментаваць пазіцыю прэфекта Кангрэгацыі Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамантаў. Афіцыйны прадстаўнік ...

Читать далее »

Імша для пілігрымаў адбылася ў Будславе

Святую Імшу, якая адбылася ў 18 гадзін 1 ліпеня, узначаліў арцыбіскуп Віленскі Гінтарас Грушас. На ёй прысутнічалі святары, якія прыбылі разам з пілігрымкамі, біскуп Віцебскай дыяцэзіі Алег Буткевіч, біскуп Пінскай дыяцэзіі Антоні Дзям’янка, архімандрыт Сяргей Гаек, прадстаўнікі праваслаўнай царквы і свецкай улады і, вядома, усе пілігрымы. Напачатку Імшы дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай дыяцэзіі Аляксандр Яшэўскі SDB прывітаў пілігрымаў і адзначыў, што ...

Читать далее »

Навошта святар дадае ваду ў віно?

 “Навошта святар дадае ваду ў віно?” Іра На пытанне адказвае кс. Кірыл Бардонаў: – Пасля заканчэння Літургіі слова – першай часткі святой Імшы – наступае Эўхарыстычная Літургія, якая пачынаецца з так званай падрыхтоўкі ахвярных дароў. Падчас гэтай падрыхтоўкі святар або дыякан дадае кроплю вады да віна, што налітае ў келіх. Пры гэтым ціха прамаўляюцца словы: “Праз таямніцу гэтай вады і ...

Читать далее »

Ці ўплывае на плённасць Святой Імшы пабожнасць святара?

 “Ці ўплывае на плённасць Святой Імшы пабожнасць святара?” Марта На пытанне адказвае кс. Андрэй Сідаровіч MIC: – Адказваючы на гэтае пытанне, хочацца прывесці такое параўнанне. Калі нам баляць зубы, то мы ідзём “у госці” да стаматолага. Вельмі часта пытаемся ў знаёмых, ці ведаюць яны добрага спецыяліста. Для нас найважнейшая прафесійная падрыхтаванасць урача, каб даверыць яму наш зубны боль. Канешне, гэта ...

Читать далее »

Як ксёндз-паляк дапамог зрабіць касцёл у Вільні цалкам беларускім

Такога тут не было з 1945 году. Касцёл Святога Барталамея ў Вільні перадалі беларускай грамадзе яшчэ ў 1997 годзе. Але толькі з 13 сакавіка 2016 году тут пачалі адпраўляць Імшу выключна на беларускай мове. “Свабода” наведала чарговую Імшу, якую праводзіць беларускамоўны паляк айцец Арыюш Малыска. Мы стаялі ля брамы, маліліся, каб нам далі гэты касцёл «Я сюды ўжо доўга не хадзіла, бо тут усё было мешана», — кажа Міраслава Русак, якая стала хадзіць ...

Читать далее »

Што такое “бiнацыя” і “трынацыя”?

“Хвала Хрысту! Хацелася б даведацца, колькi Святых Iмшаў можа цэлебраваць святар у нядзелю і ў буднія дні? Таксама прашу растлумачыць, што такое “бiнацыя” і “трынацыя”? Андрэй На пытанне адказвае а. Аляксандр Махнач SP: – Хвала навекі! Дзякую Вам, Андрэй, за пытанні! Прэзбітар (святар) можа цэлебраваць Эўхарыстыю толькі раз на працягу дня. Касцельнае Права дапускае выключэнні адносна гэтага правіла. Кодэкс з ...

Читать далее »

Працэсія і Імша апоўначы адбыліся ў Будславе

Тысячы вернікаў прайшлі ў працэсіі з копіяй абраза Маці Божай Будслаўскай. За некалькі хвілін да пачатку ўрачыстасці на тэрыторыі пры касцёле пачалі запальвацца агеньчыкі. У працэсіі са свечкамі прынялі ўдзел шмат святароў і манахінь, Апостальскі нунцый Клаўдыё Гуджэроці і біскупы Беларусі, вернікі. Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, які ўзначаліў святую Імшу, на пачатку прывітаў пілігрымаў, якія прыйшлі і прыехалі не ...

Читать далее »