Архив меток: І Камунія

«Навучыце дзяцей чытаць, маліцца і працаваць!»: Першая Камунія ў Глыбокім

59 хлопчыкаў і дзяўчынак з парафіі Святой Тройцы ў Глыбокім 28 мая 2017 года ўпершыню прынялі да сваіх сэрцаў Езуса Хрыста ў Эўхарыстыі. Два гады падрыхтоўкі папярэднічалі вельмі важнаму моманту ў жыцці маленькіх вернікаў. У суботу дзеці прыступілі да сваёй першай споведзі, падчас якой прызналіся ў сваіх грахах і правінах, каб з чыстым сэрцам прыняць Хрыста на наступны дзень. А бацькоў ...

Читать далее »

8 дзяцей з віцебскай катэдры ўпершыню прынялі Цела Хрыста

Парафія віцебскага катэдральнага касцёла Езуса Міласэрнага папоўнілася на восем паўнапраўных парафіян. 21 мая тры дзяўчынкі і пяць хлопчыкаў з рук пробашча парафіі кс. Андрэя Аніскевіча ўпершыню ў сваім жыцці прынялі Цела Хрыста. Для дзяцей гэты дзень стаў знамянальным і памятным. На працягу двух гадоў яны пад кіраўніцтвам с. Крысцяны Венгерскай рыхтаваліся да гэтага моманту. Маленькія парафіяне з вялікай радасцю дзякавалі ...

Читать далее »

Урачыстасць І святой Камуніі ў Пагошчы

21 мая для 11 хлопчыкаў і 6 дзяўчынак з парафіі Божай Міласэрнасці ў Пагошчы стаў знамянальным днём. Менавіта ў гэты дзень сямнаццаць маленькіх вернікаў упершыню прынялі Цела Хрыста ў свае сэрцы. Пад кіраўніцтвам кс. Славаміра Самковіча дзеці рыхтаваліся на працягу двух гадоў. Суботнім вечарам кандыдаты прыступілі да першай у сваім жыцці споведзі. Затым адбылася апошняя генеральная рэпетыцыя. У нядзельны святочны дзень ...

Читать далее »

Першая Святая Камунія ў Барташах

Першая Камунія заўсёды важная, радасная і запамінальная падзея ў жыцці дзіцяці, яго сям’і і ўсёй парафіяльнай супольнасці. У мінулую нядзелю, у маленькай вёсцы Барташы, якая належыць да шчучынскай парафіі, восем дзяцей перажылі гэты важны і памятны дзень — прынялі ў першы раз у сваё сэрца Цела Езуса! Рыхтаваў маленькіх парафіянаў а. Ян Асіповіч SP. Самае цікавае было тое, што ўсе ...

Читать далее »

Урачыстасць Першай Камуніі ў парафіі Нараджэння Панны Марыі ў Браславе

Белыя сукенкі, чыстыя думкі, светлы настрой… Такая атмасфера панавала ў нядзелю 15 мая ў браслаўскай парафіі. У гэты дзень арганічна спалучыліся дзве падзеі: урачыстасць Спаслання Духа Святога і І Святая Камунія для 34 хлопчыкаў і дзяўчынак. Перад пачаткам святой Імшы дзеці атрымалі блаславенне бацькоў і ўрачыста ўвайшлі ў касцёл праз прыгожую бязважкую арку з шарыкаў. Кампазіцыі з зялёных бярозавых галінак і ...

Читать далее »

Пяць маленькіх віцебскіх вернікаў парафіі Святой Барбары ўпершыню сустрэліся з Хрыстом Эўхарыстычным

Ужо традыцыйна,  май – гэта месяц, калі дзеці прыступаюць да споведзі і Першай Святой Камуніі. Ва ўрачыстасць Найсвяцейшай Тройцы ў віцебскай парафіі Святой Барбары пяцёра маленькіх парафіянаў упершыню сустрэліся з Хрыстом Эўхарыстычным. Дзеці на працягу двух гадоў старанна і адказна рыхтаваліся да гэтай асаблівай падзеі ў сваім жыцці — пазнавалі асноўныя праўды веры, вучылі малітвы, стараліся ўсім сэрцам пазнаць і ...

Читать далее »

Урачыстасць Першай Камуніі ў Глыбокім

24 мая ў парафіяльнай супольнасці горада Глыбокае адбылася вялікая ўрачыстасць. Упершыню ў сваім жыцці 38 дзяцей прынялі Цела і Кроў Хрыста ў святой Камуніі. Да гэтага дня яны вельмі адказна рыхтаваліся праз заняткі ў катэхэзе, якія праводзіла с. Ганна Блышко. Святыню, упрыгожаную кветкамі і дэкарацыяй, напаўняла радасць з прысутнасці дзяцей, якія з хваляваннем чакалі на вельмі важную падзею ў сваім ...

Читать далее »

У шчучынскай парафіі да Першай Камуніі прыступілі 100 дзяцей

17 мая ў Шчучыне 100 парафіяльных дзяцей падчас св. Імшы прынялі І Святую Камунію. Урачыстую Эўхарыстыю ўзначаліў пробашч парафіі а. Вітальд Пяцельчыц SP, за яе ходам сачыў адказны за падрыхтоўку дзяцей да Першай Камуніі а. Аляксандр Махнач SP. Да прыняцця Першай Камуніі дзеці рыхтаваліся два гады. Падрыхтоўка адбываецца не толькі праз штотыднёвую катэхезу, але і праз набажэнствы і рэкалекцыі на ...

Читать далее »

Урачыстасць І Святой Камуніі ў браслаўскай парафіі

«Благаславі, тата, благаславі, мама, далонямі сваімі…» 10 мая з прывітальнага слова кс. Станіслава Мжыглуда распачалася ўрачыстая Літургія ў браслаўскай святыні, падчас якой 43 хлопчыкі і дзяўчынкі ўпершыню прынялі да свайго сэрца Цела Хрыста і ўпоўні ўдзельнічалі ў святой Імшы. Напрацягу двух гадоў дзеці рыхтаваліся да сакраманту споведзі. Дапамагалі ім ў гэтым сёстры-эўхарысткі Наталля, Таццяна, Лена і Аліцыя, якія стараліся перадаць дзецям не ...

Читать далее »

Першая Святая Камунія ў Уле і Бешанковічах

10 мая 2015 года, у нядзелю, у касцёле Святой Тройцы ў Уле, а таксама ў касцёле св. Пятра і Паўла ў Бешанковічах 17 маленькіх вернікаў упершыню ў сваім жыцці прыступілі да сакрамантаў пакаяння і Эўхарыстыі. Урачыстасць Першай Камуніі – радасная падзея не толькі для дзяцей, іх бацькоў і родных, але і для ўсёй парафіяльнай супольнасці, якая па сутнасці з’яўляецца адной ...

Читать далее »