Архив меток: хрысціянства

Як весці бізнэс па-хрысціянску, раскажа ў Гомелі «Радыё Марыя»

У суботу, 24 лютага, каманда каталіцкага «Радыё Марыя» ў Беларусі наведае Гомель. Вернікаў з парафіі Нараджэння Божай Маці пазнаёмяць з радыё, якое з’яўляецца часткаю міжнароднай супольнасці «Радыё Марыя», у якой налічваецца амаль 85 радыёстанцый у 72-х краінах свету. Таксама ў Гомель прывязуць два семінары ад «Радыё Марыя». Гэта моладзевы семінар «Я — журналіст!» і семінар «Хрысціянскі бізнес» — для тых, ...

Читать далее »

Пра кітайскі каляндар, або Што рабіць з Рыжым сабакам

Па кітайскім календары 2018-ы — год Рыжага cабакі. Католікі з тонка настроенай адчувальнасцю на нехрысціянскія праявы выступаюць у Крыжовы паход. Маўляў, для нас, хрысціянаў, такая сімволіка непрымальная, таму нельга вешаць календары з выявай сабакі, нельга віншаваць з Годам Сабакі, нельга… Логіка зразумелая, маюць рацыю — не паспрачаешся. Разам з тым варта ўзгадаць, што хрысціянству заўсёды была ўласціва здольнасць да інкультурацыі. ...

Читать далее »

Ватыкан: выстава аб гісторыі Касцёла ў Карэі

9 верасня ў Ватыкане адкрыецца выстава пад назвай “Як у небе, так і на зямлі. Сеул і 230 гадоў Каталіцкага Касцёла ў Карэі”. Прадстаўленыя ў экспазіцыі больш за 180 музейных прадметаў пазнаёмяць яе наведвальнікаў не толькі з гісторыяй каталіцтва, першых місій і пераследу вернікаў у Карэі, але таксама з сучаснасцю Каталіцкага Касцёла ў гэтай азіяцкай краіне і яго ўдзелам у ...

Читать далее »

Беларусь у “святых” гербах: Радашковічы

Першае маё ўражанне, калі я ўбачыў герб Радашковічаў, сфарміравалася ў пытанні: што сее чалавек? Здавалася, што гэта менавіта сейбіт, вобразна прадстаўлены ахінутым мантыяй зямлі. Парастак за сейбітам – гэта будучы плён, раскрытая рука – знак сейбіта. Безумоўна, калі б я ведаў, што гэта святы, нават без пазначэння імя, то мог бы па чырвоным колеры адзення здагадацца, што на выяве мучанік. ...

Читать далее »

У Беларусі завяршыўся Тыдзень малітвы аб еднасці хрысціян

Па традыцыі на супольнае набажэнства ў мінскай архікатэдры сабраліся прадстаўнікі каталіцкай, праваслаўнай і пратэстанскіх цэркваў. Сэнс гэтай ініцыятывы зразумелы: нягледзячы на адрозненні імкнуцца да таго адзінства, якое завяшчаў Езус Хрыстус, нагадаў прадстаўнік Беларускай праваслаўнай царквы, пратаіерэй Аляксандр Шымбалёў. “Такія сустрэчы нам нагадваюць аб тым, каб мы не фармальна казалі словы малітвы, бо яны, словы аб адзінстве хрысціянаў прамаўляюцца кожны дзень, ...

Читать далее »

Айцец Віталь Сапега распавёў пра вышыванкі і вяртанне да хрысціянскіх каранёў

Ўсё больш у Беларусі можна заўважыць пэўную тэндэнцыю або, проста кажучы, моду. Беларусы, асабліва маладыя, упарта шукаючы сваёй тоеснасці, сваіх каранёў, звяртаюцца да паганскіх сімвалаў. Мы бачым усё большае захапленне вышыванкамі, некаторыя нават, аддаючы даніну модзе, набіваюць гэтыя сімвалы на сваім целе. Вядома, што размаляванае людское цела ў старажытнасці несла нейкую інфармацыю і для тых, хто меў пэўныя выявы, і ...

Читать далее »

Святы Айцец пра веру канкрэтных учынкаў

«Хрысціянская рэлігія – канкрэтная. Яна выражаецца ў добрых учынках», — адзначыў Папа Францішак 23 лютага 2016 г. падчас ранішняй Эўхарыстыі ў Ватыкане. У сваёй гаміліі Пантыфік заўважыў, што многія людзі толькі робяць выгляд, што з’яўляюцца хрысціянамі. Яны шукаюць у прыналежнасці да Касцёла хутчэй прэстыжу, чым нагоды для таго, каб служыць самым бедным, не бяруць на сябе ніякіх абавязкаў. Каментуючы «евангельскую ...

Читать далее »