Архив меток: Гудагай

Сёстры Змёртвыхпаўстанкі запрашаюць дзяўчат і жанчын на дзень малітвы «Марыя – такая як ты»

Калі маеш жаданне трохі спыніцца і адарвацца да штодзённых абавязкаў. Калі маеш жаданне адкрыць сваю прыгажосць, якую Пан Бог удыхнуў у цябе падчас стварэння. Калі сумуеш за тым, каб ужо нічога не казаць, а толькі БЫЦЬ і даць сэрцу адпачыць. Калі маеш жаданне сустрэцца з Хрыстом праз Марыю – найпрыгажэйшаю з жанчын, то запрашаем менавіта цябе на дзень малітвы для ...

Читать далее »

Сёстры кармэліткі запрашаюць дзяўчат на сустрэчу ў Гудагай

Сёстры кармэліткі Дзіцяткі Езуса запрашаюць дзяўчат на дні малітвы ў свой кляштар у Гудагаі (Астравецкі дэканат). Духоўныя практыкаванні адбудуцца 27-29 верасня. Тэма сустрэчы – “Каштоўнасць малітвы ў цішыні”. З сабой неабходна мець Біблію Запісацца і атрымаць больш інфармацыі пра сустрэчу можна па тэлефоне: +375 29 525 53 30 с. Магдаліна Кулай CSCII. grodnensis.by

Читать далее »

Пілігрымы з Гудагая прыйшлі ў Будслаў як заўсёды арыгінальна

Сёлета ў Будслаў прыйшло больш за дзве  тысячы пілігрымаў, пілігрымы з Гудагая прыйшлі аднымі з першых. Іх прыход у Будслаў быў як заўсёды арыгінальным: пілігрымы спявалі і таньчылі, нягледзячы на дождж. Традыцыя пілігрымак у Будслаў працягваецца і падтрымліваецца беларускай моладдзю. Гэта таксама, як і ўвесь Будслаўскі фэст, з’яўляецца часткай нематэрыяльнай культуры чалавецтва. Зміцер Лупач, тэкст і фота Леанід Юрык, відэа ...

Читать далее »

Урачыстасць Маці Божай Шкаплернай у Гудагаі (абноўлена)

Штогод у Гудагаі збіраюцца шанавальнікі Маці Божай, якія з даверам углядаюцца ў Яе славуты ласкамі абраз. Праз заступніцтва Маці Божай Шкаплернай прагнем чарговы раз праслаўляць Бога і выпрошваць у Яго новыя ласкі. У гэтым годзе выпадае 10 гадавіна асвячэння Гудагайскай Кальварыі, якая працягваецца 3,5 кіламетра, вядзе праз маляўнічыя палі і лясныя пагоркі ды дапамагае вернікам у асаблівай атмасферы перажыць таямніцу ...

Читать далее »

Ксёндз-байкер у Гудагаі адслужыць святую Імшу па загінуўшых мотабратах

У аўторак, 25 верасня, у 19.00 у гудагайскім санктуарыі Маці Божай Шкаплернай пройдзе святая Імша ў інтэнцыі ўсіх загінуўшых матацыклістаў. На Эўхарыстыі збяруцца мясцовыя байкеры, а адслужыць св. Імшу айцец Пётр, які сам з’яўляецца ўдзельнікам байкерскага руху. — Пасля службы запусцім у неба падпаленыя ліхтарыкі — як сімвал памяці пра загінуўшых мотабаратах і сёстрах, якія, на жаль, больш не з ...

Читать далее »

Урачыстасць Маці Божай у Гудагаі: духоўная і рэальная прысутнасць святога Яна Паўла ІІ

15 ліпеня Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Габар Пінтэр упершыню наведаў санктуарый у Гудагаі, дзе ўзяў удзел ва ўрачыстасці Маці Божай з гары Кармэль, падчас якой адбылося ўнясенне ў святыню рэліквій святога Яна Паўла ІІ. Менавіта гэты святы Папа як пастыр паўсюднага Касцёла 15 гадоў таму асвяціў кароны, якімі ў 2007 годзе кардынал Казімір Свёнтэк каранаваў цудатворны абраз Багародзіцы ў ...

Читать далее »

Пілігрымка з Гудагаю заслужыла назву самай арыгінальнай

Такую ацэнку гудагайскім пілігрымам даў кусташ санктуарыя ў Будславе айцец Віктар Бурлака. Гудагайскія пілігрымы кожны год запамінаюцца сваім адметным прыходам да будслаўскай святыні. Так было ў мінулым годзе, сёлета таксама Гудагай не падвёў. Гэтаму не парешкодзіў нават дождж і халодны вецер, якія суправаджалі пілігрымаў у апошні дзень іх шляху да абраза Маці Божай. Зміцер Лупач, тэкст і відэа Леанід Юрык, фота   ...

Читать далее »

Айцы Кармеліты Босыя запрашаюць на ўрачыстасць у Гудагай

Штогод у Гудагаі збіраюцца шанавальнікі Маці Божай, якія з даверам углядаюцца ў Яе славуты ласкамі абраз. Праз заступніцтва Маці Божай Шкаплернай прагнем чарговы раз праслаўляць Бога і выпрошваць у Яго новыя ласкі. У гэтым годзе урачыстасць будзе спалучаная з унясеннем у санктуарый рэліквій святога Яна Паўла ІІ, які ў 2003 годзе благаславіў кароны для абраза Маці Божай Гудагайскай.   План  ...

Читать далее »

Сёстры кармэліткі запрашаюць дзяўчат на рэкалекцыі ў Гудагай

На дні цішыні ў Гудагай запрашаюць сёстры кармэліткі Дзіцятка Езус. Рэкалекцыі для дзяўчат пройдуць 9–11 сакавіка. Тэма сустрэчы «Малітва, пост і міласэрнасць». Падрабязнасці па тэлефоне: +375 29 525 53 30 (с. Магдаліна Кулай). grodnensis.by

Читать далее »

Днi цішыні для дзяўчат зладзяць сёстры кармэліткі ў Гудагаі

На духоўныя “сустрэчы цішыні” запрашаюць дзяўчат сёстры кармэліткі ад Дзіцяткі Езуса. Дні цішыні адбудуцца 8-10 снежня ў кляштары кармэлітак у Гудагаі (Астравецкі дэканат). Тэма рэкалекцый — «Затрымайся, паслухай у цiшынi». Пра жаданне прыняць удзел у духоўных сустрэчах трэба загадзя паведаміць: +375 29 525 53 30 с. Магдалiна. grodnensis.by

Читать далее »