Архив меток: грошы

Папа Францішак: не рабіць з касцёлаў гандлёвых цэнтраў

Касцёл павінен быць Божым домам, а не кірмашом ці салонам, прасякнутым духам гэтага свету, зазначыў Папа падчас ранішняй Эўхарыстыі, якую цэлебраваў 9 лістапада ў Ватыкане. Спасылаючыся на літургічнае чытанне з Евангелля св. Яна (Ян 2,13-22), Папа Францішак патлумачыў, чаму Езус выгнаў гандляроў са святыні. Збаўца кіраваўся любоўю і руплівасцю аб Божым доме, які зрабілі гандлёвым цэнтрам, дадаў ён. Езус убачыў ...

Читать далее »

Святар у Рыме знайшоў у спавядальні пакет з 36 тысячамі еўра

Грошы перадалі паліцыі, яна праводзіць расследаванне незвычайнага інцыдэнту. Пакет з буйной сумай наяўных знайшоў святар у спавядальні каталіцкага храма Найсвяцейшай Панны Марыі ў Рыме. У парафіі выклікалі паліцыю, баючыся, што ў скрутку пад лавай для святара можа быць выбуховае прыстасаванне, але на самой справе там аказаліся купюры наміналам у 50 еўра на агульную суму €36 тысяч. Паліцыя канфіскавала грошы і ...

Читать далее »

В Париже церковь начала собирать пожертвования пластиковыми картами

Руководство католической церкви Франциска из парижского квартала Молитор установило в одной из корзин для денег смартфон и адаптер с NFC-считывателем, сообщает Le Parisien. Благодаря этому прихожане смогут через банковскую карту или смартфон оставлять пожертвования, которыми оплачиваются базовые нужды (например, коммунальные услуги). Раньше в такие корзины пожертвования опускались наличными. В плетеную корзину на подставку помещен смартфон и специальный считыватель — они позволяют прихожанам сделать пожертвование с помощью как телефона, так и кредитной карты. ...

Читать далее »

Што кажа Касцёл пра грашовыя ахвяраванні?

Што кажа Касцёл пра грашовыя ахвяраванні? У католіка ёсць нейкія абавязкі або складаць ахвяру можна па ўласным жаданні? Юлія На пытанне адказвае а. Аркадзь Куляха OCD, Міждыяцэзіяльная вышэйшая духоўная семінарыя імя святога Тамаша Аквінскага ў Пінску:  – Паважаная Юлія! Шчыры дзякуй Вам за пытанне пра ахвяры на патрэбы Касцёла, якое на першы погляд можа здавацца складаным, бо датычыць грошай, размовы ...

Читать далее »

Ватыканскі банк падаў іск у суд Мальты

Некалькі дзён таму Інстытут рэлігійных спраў (IOR), больш вядомы пад назвай “Ватыканскі банк”, прад’явіў грамадзянскі іск у кампетэнтных судовых органах Мальты ў дачыненні да трэціх асоб, якія нясуць адказнасць за прычыненне значнага ўрону Інстытуту ў сувязі з пэўнымі інвестыцыйнымі здзелкамі, у якіх ён прымаў удзел. Аб гэтым гаворыцца ў спецыяльным паведамленні Залы Друку Святога Пасаду. Гэтая ініцыятыва пацвярджае дзейнасць Ватыканскана ...

Читать далее »

«Выратуем святыню разам!» На рэстаўрацыю касцёла Перамянення Пана ў Германавічах патрабуюцца сродкі

Высока ў неба ўзнімаецца касцёл, пабудаваны на ўзвышшы ў цэнтры Германавіч, на працягу стагоддзяў ён уражвае сваёй прыгажосцю і велічнасцю. Амаль кожны дзень яго наведваюць людзі, каб звярнуцца да Бога ў сваёй малітве, падзякаваць за апеку, падтрымку на жыццёвым шляху, папрасіць аб заступніцтве, здароўі, сямейным дабрабыце, аб міры. Сумнай старонкай у яго гісторыі з’яўляецца час з 1948 па 1988 гады, ...

Читать далее »

З ватыканскіх еўра знікне вобраз Папы Францішка

Папа Францішак не хоча, каб яго вобраз змяшчалі на ватыканскіх еўра. У новай эмісіі на 2017 год на манетах будзе віднецца толькі папскі герб, пацвердзілі нямецкаму каталіцкаму агенцтву “KNA” ў Ватыканскім філатэлістычна-нумізматычным бюро. Там паведамілі, што з моманту з’яўлення ватыканскіх еўра ў 2002 годзе, гэта першы выпадак, калі на манетах не будзе выявы кіруючага Пантыфіка. Да гэтага часу вобраз Францішка ...

Читать далее »

Мадрыдскі «Рэал» прыбраў крыж з эмблемы для рэалізацыі сваёй прадукцыі на Блізкім Усходзе

Кампанія Marka, якая базуецца ў ААЭ, набыла правы на вытворчасць і продаж прадукцыі з сімволікай «Рэала» ў краінах Блізкага Усходу — ААЭ, Саудаўскай Аравіі, Катары, Кувейце, Бахрэйне і Амане. Згодна з умовамі пагаднення, знакаміты іспанскі футбольны клуб «Рэал» па рэлігійных прычынах пагадзіўся на тое, каб прыбраць крыж з кароны, намаляванай на эмблеме. Цана пытання — адзін маленькі крыжык, які знікне ...

Читать далее »

Ахвяруй на сайт Catholicnews.by, не выходзячы з дому

Дарагія сябры, з’явілася магчымасць дапамагчы сайту Catholicnews.by фінансава. Наш сайт абнаўляецца намаганнямі некалькіх чалавек. Рэдакцыя нясе транспартныя выдаткі, аплачвае паслугі хостынгу і інш. Мы залежым толькі ад Вашых ахвяраванняў! Дашліце нам усяго 2 рублі на месяц, і мы Вам будзем вельмі ўдзячныя! Каб даслаць ахвяраванне, не трэба нікуды ісці. Зрабіць гэта можна з дапамогай свайго мабільнага тэлефона, падзяліўшыся сваім балансам. ...

Читать далее »

Як Вы ставіцеся да хрысціянскіх знакаў на грашах?

У сувязі з дэнамінацыяй у Беларусі з’явяцца новыя грошы. На некаторых купюрах будуць змешчаны хрысціянскія знакі: царква, крыж і Евангелле, у той час як на манетах будуць выявы паганскіх арнаментаў. Як ставіцеся Вы да хрысціянскіх знакаў на грашах? Андрэй Нарэль: – Грошы кожнай краіны маюць свой дызайн, сваю форму і памер. Некаторыя ўзялі за аснову аднолькавыя грошы, як, напрыклад, ЕС, ...

Читать далее »