Архив меток: Гродзенская дыяцэзія

Моладзь Гродзенскай дыяцэзіі заняла прызавыя месцы на Міжнародным турніры па футболе ў Варшаве

XXVI Міжнародны турнір па футболе сярод моладзі ва ўзроставых групах з 2000 па 2007 год нараджэння прайшоў у Варшаве. Сёлета ў турніры, арганізаваным польскім Каталіцкім спартыўным таварыствам, прынялі ўдзел каманды з Беларусі, Польшчы, Літвы і Украіны. Беларусь прадстаўлялі дзве каманды з Гродзенскай дыяцэзіі — «Гродна 2001» і «Гродна 2002». У іх склад увайшлі гульцы з гродзенскіх парафій (Гродна-Аўгустоўкі, Гродна-Вішнявец, Гродна-Дзевятоўка, Гродна-катэдра) ...

Читать далее »

Моладзь Гродзенскай дыяцэзіі памалілася ружанцам праз SKYPE

Пад дэвізам «Марыя Беззаганная — прыкладам чысціні» ў пабрыгіцкім касцёле ў Гродне прайшло ружанцовае набажэнства, падчас якога моладзь з’ядналася ў супольнай малітве з дапамогай інтэрнэт сувязі Skype з вернікамі з іншых парафій Беларусі. Малітва, якой папярэднічала св. Імша, прайшла 8 снежня, ва ўрачыстасць Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі. Падчас службы душпастыр моладзі кс. Антоні Грэмза заклікаў прысутных імкнуцца да жыцця ...

Читать далее »

У Юрацішках прайшлі святыя місіі

З 1 па 7 жніўня ў парафіі Перамянення Пана ў Юрацішках (Гродзенская дыяцэзія) адбыліся святыя місіі, якія правёў кс. Аляксей, пробашч парафіі Спаслання Святога Духа ў Барысаве. Місійныя набажэнствы адбываліся штодня на працягу тыдня а 10-ай і а 19-ай гадзіне, каб паўдзельнічаць маглі ўсе ахвочыя. Кожны дзень місій меў сваю тэматыку, дзякуючы чаму вернікі змаглі ўзнавіць веды, нанова адкрыць для ...

Читать далее »

У Гродне адбылося адкрыццё Эўхарыстычнага кангрэсу (+відэа)

Мерапрыемства распачалося 24 мая і будзе працягвацца да 26 мая. Яно прымеркавана да 25-гадовага юбілею Гродзенскай дыяцэзіі, а таксама да Года Божай міласэрнасці. Пачаўся кангрэс у Гродзенскай духоўнай семінарыі са спеву гімна “Магутны Божа” ў зале Яна Паўла ІІ. Дарэчы, зала была поўная. Акрамя святароў і гасцей з Беларусі, на ўрачыстасць прыехалі духоўныя асобы з суседніх Польшчы і Літвы. Адкрыў ...

Читать далее »

Кардынал Грахалеўскі – спецыяльны пасланнік Папы ў Беларусь

Святы Айцец прызначыў кардынала Зянона Грахалеўскага, прэфекта на пенсіі Кангрэгацыі Каталіцкай Адукацыі, сваім спецыяльным пасланнікам на Нацыянальны эўхарыстычны кангрэс у Беларусі, які будзе праходзіць у Гродна 24-26 мая 2016 года з нагоды 25-годдзя ўтварэння Гродзенскай дыяцэзіі. Раней Біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч звярнуўся да вернікаў і духавенства са спецыяльным лістом, у якім нагадаў, што 25-годдзе ўтварэння дыяцэзіі рашэннем св. Яна Паўла ...

Читать далее »

Быстрыца адсвяткавала 625-цігоддзе свайго існавання

Калі мы кажам пра ўзрост святынь ці парафій, то стагоддзе здаецца вялікім адрэзкам часу. Век жа ў паўтысячы гадоў – наогул цяжка ўсвядоміць. Але да яго можна дакрануцца і сёння, калі святкуецца юбілей. У Быстрыцы, што ў Астравецкім раёне Гродзенскай вобласці нам пашчасціла наталіцца гісторыяй і хрысціянскім духам. Гэты край мы наведалі па ласкаваму запрашэнню кс. Казіміра Ляховіча, пробашча мясцовай ...

Читать далее »