Архив меток: Гродна

У гродзенскай семінарыі завершыліся рэкалекцыі для юнакоў

21 ліпеня завяршыліся рэкалекцыі, прысвечаныя распазнанню паклікання, для юнакоў у Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне. На пачатку апошняга дня рэкалекцый юнакі разам з арганізатарамі памаліліся на Брэвіярыі. Праслаўляючы Бога, хлопцы даверылі Яму свой новы дзень. Таксама яны паглядзелі фільм, прысвечаны Эўхарыстыі. Фільм стаў падрыхтоўкай да галоўнай падзеі дня – святой Імшы, якая адбылася ў катэдральнай базыліцы св. Францішка Ксаверыя. Нядзельную ...

Читать далее »

Гродзенскі тэалагічны каледж аб’яўляе набор навучэнцаў

Тэалагічны каледж св. Казіміра ў Гродне аб’яўляе набор навучэнцаў на 2019/2020 навучальны год. Уступны экзамен адбудзецца 21 жніўня ў 11 гадзін. Дакументы прымаюцца пасля папярэдняга запісу з 15 ліпеня да 21 жніўня кожны панядзелак з 10.00 да 12.00 у біскупскай курыі па адрасе: г. Гродна, вул. К. Маркса, 4. Папярэдні запіс: тэл.: + 375 29 887 71 05; +375(152) 75 ...

Читать далее »

Урачыстасць Божага Цела ў Гродне: любоў Хрыста – для ўсіх людзей

20 чэрвеня адзначалася ўрачыстасць Найсвяцейшага Цела і Крыві Езуса Хрыста, падчас якой асаблівым чынам ушаноўваецца Збаўца ў Эўхарыстыі. У гэты дзень вернікі з усіх гродзенскіх парафій сабраліся ў катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя. У літургіі прынялі ўдзел таксама святары, законныя сёстры, якія служаць у Гродне, і дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцзіі Юзаф Станеўскі. Узначаліў Эўхарыстыю біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч. Вялікае свята ...

Читать далее »

Рэкалекцыі для юнакоў адбудуцца ў гродзенскай семінарыі

З 18 па 21 ліпеня ў Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне адбудуцца рэкалекцыі для юнакоў пад назвай: «Будзьце адважнымі, гэта Я; не бойцеся!» (Мц 14, 27). Юнакоў ад 14 гадоў, а асабліва міністрантаў, запрашаюць перажыць хвіліны цішыні і разважання над сваім жыццёвым шляхам. Удзельнікі змогуць адчуць клімат семінарыйнага жыцця, паразмаўляць з семінарыстамі і духоўнымі айцамі, а таксама ўзбагаціць свае веды ...

Читать далее »

Апостальскі нунцый блаславіў падмурак будучага касцёла Святога Духа ў Гродне

26 мая, у VI Велікодную нядзелю, Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Габар Пінтэр блаславіў падмурак і заклаў вуглавы камень касцёла Святога Духа ў Гродне, які разам з парафіяльным домам будуецца ў мікрараёне Альшанка. Вуглавы камень быў ахвяраваны кардыналам Анджэло Камастры, архісвятаром базылікі св. Пятра ў Рыме. Падчас літургіі група маладых людзей прыняла сакрамэнт канфірмацыі. Хрыстус напоўніў іх сваім Духам і ...

Читать далее »

“Мова Нанова” ў сутарэннях Гродзенскага пабрыгіцкага касцёла

8 красавіка ўдзельнікі праекту “Мова Нанова” наведалі рэктаральны касцёл Звеставання Найсвяцейшай Панне Марыі ў Гродне, а таксама гістарычныя сутарэнні пабрыгіцкай святыні. Экскурсія пачалася з гісторыі касцёлa, з якой гасцей пазнаёміў яго рэктар кс. канонік Антоні Грэмза. У сустрэчы ўдзельнічала больш за 100 чалавек. Затым госці пабывалі ў сутарэннях касцёла, якім ужо амаль 400 гадоў. У гэтых крыптах была пахавальня заснавальнікаў ...

Читать далее »

Спектакль-містэрыю паказалі ў парафіі Найсвяцейшага Адкупіцеля ў Гродне

7 красавіка спектакль-містэрыю пад назвай “Аднойчы на скрыжаванні” прадставілі маладыя артысты тэатра імя св. Яна Паўла ІІ, які дзейнічае пры парафіі Найсвяцейшага Адкупіцеля ў Гродне (Дзевятоўка). На прадстаўленні, мэтай якога было дапамагчы адпаведна падрыхтавацца да святкавання ўрачыстасці Уваскрасення Пана нашага Езуса Хрыста, сабраліся шматлікія вернікі. Маладых артыстаў рыхтавала выконваць іх ролі кіраўніца тэатра Марына Жыбартовіч-Протас. Для юных артыстаў тэатр стаў ...

Читать далее »

Малітва за Беларусь прайшла ў гродзенскай катэдры

23 сакавіка ў катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя ў Гродне адбылася малітва за нашу краіну. На малітве сабраліся вернікі, для якіх важнае дабро Беларусі. Узначаліў Эўхарыстыю кс. Павел Безляповіч, вікарый катэдральнай парафіі. Клопат пра супольнае дабро, пра краіну, у якой мы жывём, з’яўляецца абавязкам кожнага хрысціяніна. Гэты абавязак павінен, безумоўна, спаўняцца праз актыўную дзейнасць на карысць сваёй Айчыны, але пры ...

Читать далее »

У гродзенскай семінарыі пройдуць рэкалекцыі для юнакоў

З 12 па 14 красавіка ў Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне адбудуцца рэкалекцыі на тэму: «Калі хочаш Мяне наследаваць, то бяры свой крыж на кожны дзень і ідзі са Мною збаўляць свет». Юнакі ад 14 гадоў, а асабліва міністранты, запрашаюцца на перажыванне хвілін цішыні і разважання над сваім жыццёвым шляхам, каб запытацца ў сябе ў сэрцы: «Да чаго мяне кліча ...

Читать далее »

Біскуп Алег Буткевіч правёў рэкалекцыі ў Гродне

У каталіцкай парафіі Звеставання Найсвяцейшай Панны Марыі ў Гродне (пабрыгіцкі касцёл) 7-10 сакавіка правёў вялікапосныя духоўныя практыкаванні біскуп Віцебскі Алег Буткевіч. — Наследваць Хрыста, давяраць Хрысту і быць сведкамі Хрыста — гэта былі галоўныя думкі, якімі дзяліўся біскуп Алег з удзельнікамі рэкалекцый, — распавёў кс. Антоні Грэмза. — Плённыя духоўныя практыкаванні ўмацоўваюць дух і накіроўваюць імкненні хрысціяніна да больш дакладнага ...

Читать далее »