Архив меток: грэка-католікі

Што Вы ведаеце пра грэка-католікаў?

420 гадоў назад у Брэсце была падпісана Брэсцкая ўнія. А што Вы ведаеце пра грэка-католікаў?  Дзяніс Філіпчык: – Пра грэка-католікоў ведаю дастаткова, бо скончыў гістарычны факультэт БДУ. Найбольш цікавы для мяне сюжэт, звязаны з уніяцкай царквой, – гэта скасаванне ўніі. Часам падручнікі падаюць гэты працэс як ледзь не імгненны. А на самай справе існавалі дзесяцігоддзямі вёскі, дзе жылі так званыя ...

Читать далее »

Мітрапаліт Кандрусевіч скіраваў віншаванне архімандрыту Гаеку з нагоды 420-годдзя абвяшчэння Брэсцкай Уніі

Старшыня Канферэнцыіі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч ад імя епіскапату скіраваў віншавальнае слова архімандрыту Сяргею Гаеку, Апостальскаму візітатару для грэка-католікаў Беларусі з нагоды 420-годдзя абвяшчэння Брэсцкай Уніі. «Ад імя Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі жадаю перадаць усім вам сардэчныя словы віншавання і духоўнай салідарнасці ў гэты час, калі адзначаеце 420 гадоў абвяшчэння Брэсцкай Уніі на Сінодзе ў Брэсце», ...

Читать далее »

Грэка-каталіцкая парафія Маці Божай Жыровіцкай у Івацэвічах адзначыла юбілей

Роўна 20 гадоў таму ў Івацэвічах адбылося першае богаслужэнне грэка-каталіцкага святара. Сёння ж грэка-каталікі з гэтай нагоды адслужылі святочную Боскую літургію, якую ўзначаліў Апостальскі візітатар архімандрыт Сяргей Гаек. Падчас казання перад вернікамі выступіў святар, які адслужыў першую службу ў Івацэвічах. Айцец Ігар, які цяпер ўзначальвае парафію святых апосталаў Пятра і Паўла ў Берасьці, нагадаў, што 20 гадоў таму было спадзяванне на рост колькасьці вернікаў ...

Читать далее »

Выйшаў «Псалтыр» па-беларуску — справа апошніх год жыцця айца Аляксандра Надсана

8 жніўня ў грэка-каталіцкім Душпастырскім цэнтры Праведнага Язэпа ў Мінску адбылася прэзентацыя богаслужбовага выдання «Псалтыра» ў перакладзе на беларускую мову айца Аляксандра Надсана. Праца над «Псалтыром» стала справай апошніх гадоў жыцця для беларускага святара, які жыў у Лондане. Прэзентацыя была прымеркаваная да 90-х угодкаў з дня ягонага нараджэння. На пачатку адбылася Боская Літургія і Паніхіда. Пасля малітвы прайшла прэзентацыя юбілейнага ...

Читать далее »

У Полацку адбылася прэзентацыя “Псалтыра” у перакладзе а. Аляксандра Надсана

У Полацку ў грэка-каталіцкай парафіі святой Параскевы Полацкай 6 жніўня, у свята Перамянення Госпада, адбылася прэзентацыя новага грунтоўнага выдання з галіны айчыннай біблійнай спадчыны, – “Псалтыра” (кнігі Псальмаў Давіда) у перакладзе а. Аляксандра Надсана. Прэзентацыі кнігі была прымеркаваная адразу да двух датаў – 8 ліпеня нядаўна памерламу а. Надсану споўнілася б 90 гадоў. Другая дата амаль круглая – 499 гадоў ...

Читать далее »

У Брэсце асвяцілі новы фасад грэка-каталіцкай царквы

У Брэсце 25 чэрвеня Апостальскі візытатар для грэка-католікаў Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек асвяціў новы фасад царквы і душпастырскага цэнтра парафіі братоў-апосталаў Пятра і Андрэя. Павіншаваць грэка-католікоў прыйшлі рыма-католікі, пратэстанты, а таксама прадстаўнікі габрэйскай і мусульманскай супольнасьцяў Брэста. З віншаваннямі выступіў прадстаўнік аддзела па справах рэлігій і нацыянальнасьцяў аблвыканкама. Святочнай літургію ўзначаліў архімандрыт Сяргей Гаек, паведамляе Радыё Свабода. Асвячэнне новага фасаду грэка-каталіцкай царквы ...

Читать далее »

У ліпені грэка-католікі здзейсняць XXII пілігрымку Віцебск-Полацк

XXII грэка-каталіцкая пілігрымка Віцебск – Полацк адбудзецца 12-16 ліпеня 2016 г. Традыцыйны шлях святамучаніка Язафата — ад месца ягонага мучаніцтва (Віцебск) да Полацкай катэдры і месца мучаніцкай смерці Полацкіх пакутнікаў манахаў-базылянаў — пілігрымы пройдуць за 5 дзён: з аўторка да суботы. Дэвіз ХХІІ пілігрымкі: Веру ў адзіную Царкву, 1596 — 2016 Пілігрымка пачнецца ў аўторак, 12 ліпеня Боскай Літургіяй у ...

Читать далее »

Грэка-каталіцкі святар: Я буду злачынцам, калі паб’ю гея, але калі ён будзе прапаведаваць у Царкве, я выкіну яго

Напрацягу апошняга тыдня беларуская медыйная прастора выбухнула з тэмай стаўлення да гомасексуалістаў у краіне. Ускалыхнуў беларусаў і выпадак з забойствам пяцідзесяці геяў у Фларыдзе. Як на гэта варта рэагаваць беларускім хрысціянам? Дзе мяжа паміж “лібераламі” і “гамафобамі”? Грэка-каталіцкі святар айцец Зміцер Грышан пракаментаваў сітуацыю спецыяльна для Krynica.info. — Той выпадак, які стаўся ў Амерыцы, — гэта паталогія. Кожны чалавек адказвае на ...

Читать далее »

Папа Францішак атрымаў у дар дыск, які запісала беларуская грэка-каталіцкая моладзь

18 мая 2016 года напрыканцы агульнай аўдыенцыі на плошчы св. Пятра архімандрыт Сяргей Гаек, апостальскі візітатар для грэка-католікаў Беларусі, падарыў Святому Айцу Францішку дыск «Спевы Боскай Літургіі святога Яна Залатавуснага» на беларускай мове. “Гэта дар вернікаў Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы, асабліва моладзі, якія на роднай мове моляцца за Папу, за Каталіцкую Царкву ды за сваю Бацькаўшчыну Беларусь, асабліва ў гэтыя дні” ...

Читать далее »