Архив меток: грэка-католікі

Беларускія грэка-католікі моляцца за Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча і аб яго вяртанні ў Беларусь

1 верасня 2020 г. беларускія грэка-католікі пачалі новы царкоўны год – паводле візантыйскай традыцыі. Звычайна першы тыдзень новага царкоўнага года ў грэка-каталіцкіх парафіях і супольнасцях Беларусі гэта час малітвы ў найбольш актуальных інтэнцыях. Такой найбольш актуальнай, хаця нечаканай, інтэнцыяй для руплівай малітвы стаў сумны факт адмаўлення ва ўездзе ў Беларусь Мітрапаліту Мінска-Магілёўскаму арцыбіскупу Тадэвушу Кандрусевічу 31 жніўня 2020 г. З ...

Читать далее »

У Рыме беларускія грэка-католікі маліліся за Беларусь разам з кардыналам Конрадам Краеўскім

30 ліпеня асаблівай малітвай за Беларусь у Рыме завяршылася духоўная праграма «Святло Усходу», якая была для грэка-католікаў пэўнай нагодай ушанаваць 100-годдзе з дня нараджэння святога Яна Паўла ІІ. Духоўная праграма вернікаў Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы распачалася з 26-й пілігрымкі Віцебск – Полацк 2020, якая праходзіла з 8 па 12 ліпеня пад дэвізам «Святло Усходу» на ўшанаванне 100-гадовага юбілею св. Яна Паўла ...

Читать далее »

Эстафету малітвы за медыкаў распачалі ў горадзе доктара Скарыны

У нядзелю Пяцідзясятніцы, 7 чэрвеня, у грэка-каталіцкай парафіі ў Полацку пачалася эстафета малітвы за медыкаў, паведамляе svjazep.org. Урачыстую Літургію свята Зыходу Святога Духа (паводле юліянскага календара) у парафіяльным храме св. Параскевы Полацкай адслужылі апостальскі візітатар для грэка-католікаў Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек і настаяцель парафіі а. Аляксандр Шаўцоў. “У свята Пяцідзясятніцы ўзгадваем дар моваў, які ад Духа Святога атрымалі Апосталы Хрыста, ...

Читать далее »

Зала Друку: сустрэча Папы з іерархамі з Украіны – знак блізкасці

Па выніках двухдзённага візіту ў Ватыкан кіраўніцтва Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы Зала Друку Апостальскай Сталіцы абнародавала адмысловае паведамленне. У дакуменце прыгадваецца, што 5-6 ліпеня Святы Айцец Францішак узначаліў сустрэчу з Вярхоўным Архіепіскапам, Мітрапалітамі, членамі Пастаяннага Сіноду Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы і кіраўнікамі кампетэнтных Дыкастэрый Рымскай курыі. Дзякуючы ініцыятыве “Святы Айцец прагнуў выразіць сваю блізкасць да гэтай Усходняй Каталіцкай Царквы sui iuris”. Разам ...

Читать далее »

Запрашаем на XXV грэка-каталіцкую пілігрымку Віцебск – Полацк – 2019

Грэка-каталіцкія парафіі і супольнасці Беларусі рыхтуюцца да XXV Юбілейнай Пілігрымкі. Дэвіз пілігрымкі “Хрыстос жыве” – гэта тытул ліста Папы Францішка да моладзі свету. Традыцыйны шлях з Віцебска ў Полацк пілігрымы пройдуць за 5 дзён: з аўторка 9 ліпеня да суботы 13 ліпеня. Расклад руху пілігрымкі 9 ліпеня, аўторак: Віцебск – Заронава (26 км) 07:00 – Боская Літургія ў грэка-каталіцкай царкве ...

Читать далее »

Грэка-католікі сталіцы запрашаюць на парафіяльнае свята ў гэтым годзе

Грэка-каталіцкая Парафія Святога Духа ў Мінску запрашае на штогадовае парафіяльнае свята. Усе службы будуць адбывацца ў Ніжнім храме касцёла Святых Сымона і Алены (Чырвонага касцёла). 8.06.2019 – Субота: Чаканне свята Святога Духа Узначальвае Апостальскі візітатар БГКЦ архімандрыт Сяргей (Гаек) 18:00 Вячэрня з ліццёй, міраванне 19:00 Праслаўленне Святога Духа 9.06.2019 –  Нядзеля Зыходу Святога Духа – Тройца 11:00 Боская Літургія, Казанне ...

Читать далее »

Новая структура для грэка-католікаў у Казахстане і Сярэдняй Азіі

1 чэрвеня Папа Францішак заснаваў Апостальскую адміністратуру для католікаў візантыйскага абраду ў Казахстане і Сярэдняй Азіі. Яе сядзіба будзе знаходзіцца ў Карагандзе. Апостальскім адміністратарам новастворанай касцёльнай тэрытарыяльнай адзінкі Пантыфік прызначыў мітрафорнага протаіерэя Васыля Харэву, дагэтуль Дэлегата Кангрэгацыі па справах Усходніх Касцёлаў для ўзгаданых вернікаў. Айцец Васыль Харэва нарадзіўся ў 1971 годзе ў Івана-Франкоўску ва Украіне. Вучыўся ў Люблінскай грэка-каталіцкай духоўнай ...

Читать далее »

Жанчыны Падляшша ўшанавалі блаславёную Мар’яну Бярнацкую

Грэка-каталіцкую мучаніцу блаславёную Мар’яну Бярнацкую, якая прыняла мучаніцкую смерць ад рук нацыстаў на фартах у Навумавічах пад Горадняй у 1943 годзе,  узгадалі ў малітве ў Санктуарыі  Блаславёных Падляскіх Мучанікаў у Пратуліне. На працягу чатырох гадоў у траўні ў Пратуліне, недалёка ад неа-унійнай парафіі ў Кастамлотах над Бугам, адбываецца пілігрымка жанчын, якую арганізуе душпастырства жанчын Сядлецкай рыма-каталіцкай дыяцэзіі. Штогод яна збірае ...

Читать далее »

У Мінску адбылося прыміцыйнае служэнне новасвятара айца Сяргея Ганчарова

У нядзелю, 3 сакавіка, новасвятар Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы а. Сяргей Ганчароў CSsR, адслужыў у Мінску прыміцыйныя Службы. Прыміцыі (ад лацінскага primitiae) – гэта першыя Боскія Літургіі, якія адпраўляе новасвятар. Часта гэта адбываецца ў яго роднай парафіі. Напрыканцы Літургіі новасвятар ўдзяляе вернікам асаблівае блаславенне. Па запрашэнні настаяцеля грэка-каталіцкай парафіі Святога Духа, протапрэзбітара Андрэя Абламейкі, а. Сяргей Ганчар CSsR адслужыў Боскую Літургію ...

Читать далее »

Грэка-католікі запрашаюць на прыміцыйную Боскую Літургію новасвятара ў Мінску

Беларускі грэка-каталіцкі новасвятар – а. Сяргей Ганчароў (CSsR), манах-рэдэмптарыст, адслужыць прыміцыйную Боскую Літургію ў роднай парафіі Святога Духа ў Мінску – у ніжнім храме Чырвонага касцёла – у нядзелю, 3 сакавіка, у 11:00 гадзін. Айцец Сяргей Ганчароў, пасля духовай і інтэлектуальнай падрыхтоўкі ў Кангрэгацыі Найсвяцейшага Адкупіцеля (рэдэмптарыстаў) і пасля замежных душпастырскіх стажыровак у Італіі і Бельгіі, быў рукапакладзены на прэзбітара ...

Читать далее »