Архив меток: Гомель

Пяты гамяльчанін, які стаў каталіцкім святаром

Кс. Віктар Прыходзька правёў сваю першую св. Імшу ў родным касцёле і не змог стрымаць слёз радасці. У нядзелю, 10 ліпеня, малады каталіцкі святар Віктар Прыходзька правёў сваю прыміцыйную Імшу ў роднай гомельскай парафіі — Нараджэння Божай Маці. 25 чэрвеня ў Жытоміры айцец Віктар, ураджэнец Гомеля, прыняў святарскае пасвячэнне з рук Апостальскага нунцыя Клаўдыё Гуджэроці. Айцец Віктар скончыў Дыяцэзіяльную місіянерскую ...

Читать далее »

Біскуп Казімір Велікаселец узначаліў працэсію Божага Цела ў Гомелі

Католікі прайшлі па Гомелю з працэсіяй Божага Цела 29 мая. Узначаліў святочную Імшу і працэсію Божага Цела біскуп Казімір Велікаселец. Працэсія Божага Цела — гэта ўрачыстае шэсце з Найсвяцейшым Сакрамэнтам па вуліцах населенага пункта. Працэсія спявае, слухае чытанні з Евангелля і моліцца аб горадзе, аб краіне, аб усім свеце, аб дамах і працоўных месцах, аб тым, каб Бог зберагаў ад ...

Читать далее »

Аўтапрабег у абарону жыцця пройдзе ў Гомелі

У суботу, 28 мая, да Міжнароднага дня абароны дзяцей, у Гомелі пройдзе аўтапрабег. Каля дзесяці машын з надпісамі на сцягах і налепках «Аборты — адмова ад будучыні», «Падары жыццё», «Беларусь без абортаў» стартуюць з цэнтральнай плошчы Леніна ў 11.00, праедуць па некалькіх раёнах горада і вернуцца на плошчу, дзе мінакам будуць раздаваць інфармацыйныя брашуры пра наступствы абортаў , рэкамендацыі медыкаў ...

Читать далее »

Дзякуючы віртуальнай рэканструкцыі ў цэнтр Гомеля вярнулі старадаўні касцёл

На Youtube з’явіўся відэаролік аб праекце рэканструкцыі плошчы Леніна ў Гомелі, які стварылі студэнты БелДУТ Дзмітрый Башмак і Раман Рошчанка. Праект уключае аднаўленне старадаўняга каталіцкага храма Ўнебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі, ўзарванага пры савецкай уладзе, стварэнне пешаходных зон і веладарожак. — Цяперашняя плошча Леніна не ўяўляе з сябе закончанае, цэласнае месца. Тут не засталося ніводнага гістарычнага будынка. Таму мы вырашылі напоўніць ...

Читать далее »

На старадаўніх могілках у Гомелі прайшоў міжрэлігійны суботнік

У Гомелі 9-10 красавіка арганізавалі чарговую акцыю па добраўпарадкаванні Прудкоўскіх могілак. Тут своеасаблівы міжрэлігійны суботнік традыцыйна ладзяць мясцовыя юдэйскія супольнасці, прадпрыемства «Гомельскі спецкамбінат» і хрысціянскія вернікі — праваслаўныя і католікі, у прыватнасці хлопцы і дзяўчаты з парафіяльнай групы скаўтаў. Хрысціяне працавалі ў суботу, а юдэі запланавалі працяг акцыі на нядзелю. Прадстаўнікі розных канфесій ўжо даўно працуюць разам, каб аддаць даніну павагі ...

Читать далее »

Курсы «Акадэміі сям’і» для сужэнцаў адкрыліся ў Гомелі

У Гомелі адкрыліся курсы IFFD — Міжнароднай федэрацыі развіцця сем’яў. Федэрацыя была створана ў 1978 годзе ў Іспаніі, і з таго часу ў больш за 60 краінах свету праводзіць курсы для сужэнцаў, канферэнцыі, кангрэсы, навучанне, даследаванні. Курсы даюць адукацыю сужэнцам і бацькам з выкарыстаннем сітуацыйнага аналізу (case method). На сустрэчах з удзелам мадэратараў аналізуюцца канкрэтныя праблемныя сітуацыі сем’яў з пошукам ...

Читать далее »

Першая ў Беларусі міжнародная «Акадэмія сям’і» распачне сваю дзейнасць у Гомелі

Запрашаюцца сужэнцы, якія жадаюць будаваць гарманічныя адносіны і стварыць шчаслівую сям’ю. У Гомелі плануецца адкрыццё курсаў IFFD — Міжнароднай федэрацыі развіцця сем’яў. Федэрацыя была створана ў 1978 годзе ў Іспаніі, і з таго часу ў больш за 60 краінах свету праводзіць курсы для сужэнцаў, канферэнцыі, кангрэсы, навучанне, даследаванні. Курсы даюць адукацыю сужэнцам і бацькам з выкарыстаннем сітуацыйнага аналізу (case method). ...

Читать далее »

В Гомеле бывший бездомный вернулся к жизни и создает макеты храмов

Необычный жилец появился в гомельском католическом Доме милосердия сестер Матери Терезы. 60-летний Леонид Богаткевич попал сюда после того, как долгое время был бездомным. А теперь с Божьей помощью через сестер милосердия вернулся к жизни и занялся интересным хобби — он создает макеты православных и католических храмов. Леонид родился в далекой Свердловской области России. Там тяжело трудился на добыче полезных ископаемых, ...

Читать далее »

Упершыню ў Гомелі прайшло моладзевае свята “Андрэйкі”

Першая сустрэча Душпастырства каталіцкай моладзі Гомеля прайшла ў суботу, 28 лістапада, у Доме міласэрнасці сясцёр Маці Тэрэзы. У гэты дзень тут упершыню святкавалі «Андрэйкі» — у католікаў гэта традыцыйнае вясёлае мерапрыемства перад пачаткам Адвэнту (Каляднага «посту»). У праграму сустрэчы ўваходзілі песні, гульні, знаёмствы, стасункі, абед, а таксама малітва і гутаркі на духоўныя тэмы. Напрыклад, моладзь разважала на тэму віртуальных і рэальных стасункаў ...

Читать далее »

Святар-экзарцыст пачаў служэнне ў Гомелі

Айцец Андрэй Шут, які выконвае функцыю экзарцыста Пінскай дыяцэзіі Каталіцкай царквы, пачаў служэнне ў Гомелі. Ён прызначаны адміністратарам новай парафіі Ўнебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі — будучага другога ў горадзе касцёла. Айцец Андрэй добра знаёмы з Гомельшчынай. Раней ён быў пробашчам парафіі ў Петрыкаве і Рагачове, а апошнім часам служыў у Століне. На святой імшы 11 кастрычнікa айцец Андрэй урачыста ўступіў у сваю ...

Читать далее »