Архив меток: Гомель

У гомельскай дзіцячай вёсцы пачалі арганізацыю дзённага знаходжання для інвалідаў

Дабрачынная каталіцкая місія «Карытас-Міласэрнасць» пачала арганізацыю дзённага знаходжання для 14 чалавек — маладых і дарослых інвалідаў па двух суботах у месяц ва Установе «Гомельскі дом-інтэрнат для дзяцей-інвалідаў з асаблівасцямі псіха-фізічнага развіцця». — Галоўнай мэтай з’яўляецца паляпшэнне якасці жыцця маладых і дарослых людзей з інваліднасцю, якія пражываюць дома ў сем’ях, дзякуючы інтэграцыі і развіццю для наладжвання кантактаў у грамадстве. У гэты ...

Читать далее »

Католікі і праваслаўныя служаць дзецям-інвалідам у Гомелі

У гомельскай Дзіцячай вёсцы для сірот-інвалідаў, апеку над якой трымае мясцовы «Карытас», прайшоў калядны ранішнік. Цікава, што на свяце прысутнічалі і каталіцкі, і праваслаўны святары, а малітву чытаў менавіта праваслаўны душпастыр. Дзіцячая вёска складаецца з некалькіх катэджаў, дзе жывуць групы-сем’і, і кожны домік мае свайго апекуна. Традыцыйна падчас перыяду Божага Нараджэння тут шырока адзначаецца свята заступніка аднаго з домікаў – ...

Читать далее »

Альтэрнатыўны варыянт святочнай плошчы стварылі ў Гомелі

Студэнты БелДУТа Раман Рошчанка і Дзмітрый Башмак працягваюць працаваць над праектам па аднаўленні гістарычнага аблічча галоўнай плошчы Гомеля. Нагадаем, да 1940 года там размяшчаўся будынак касцёла. Зараз архітэктары-энтузіясты намалявалі святочны кадр і паказалі, што аднаўленне ўзарванага каталіцкага храма дазволіла б павялічыць пешаходную прастору перад драмтэатрам і перанесці туды ёлку. katolik-gomel.by

Читать далее »

Старинную библию, изъятую на границе, передали в Национальную библиотеку

Старинную Библию, которую везли через Беларусь контрабандой, конфисковали гомельские таможенники. А недавно, по решению суда, раритет, признанный историко-культурной ценностью, передали в Национальную библиотеку Беларуси. Библию, изданную в начале ХХ века, сотрудники таможни нашли у проводника молдавского поезда «Кишинев-С. Петербург». Согласно данным экспертизы, «Библія или книга Священнаго Писанія Ветхаго и Новаго завъта» в кожаном переплете была издана в синодальной типографии в ...

Читать далее »

У гомельскім касцёле з’явілася новая фрэска

У гомельскім каталіцкім храме з’явілася новая фрэска, якая ўпрыгожыла сцяну класа для правядзення сустрэч і літургій на першым паверсе ў апсідзе. Карціна адлюстроўвае Евангельскую сцэну сустрэчы вучняў з уваскрэслым Езусам Хрыстом, які ўвайшоў праз зачыненыя дзверы ў той час, калі вучні маліліся разам. Фрэска з’яўляецца рэпрадукцыяй карціны іспанскага мастака і іканапісца Кіка Аргуэлья — аднаго з заснавальнікаў і лідара Нэакатэхуменальнага ...

Читать далее »

У Гомелі ў гонар кананізацыі Маці Тэрэзы зладзяць абед для бедных

У гонар заснавальніцы свайго ордэна сёстры Місіянеркі Міласэрнасці (сёстры Маці Тэрэзы) арганізуюць у Гомелі святочны абед для бяздомных і бедных 7 верасня ў Доме міласэрнасці. Вечарам 9 верасня ў мясцовым касцёле пройдзе св. Імша падзякі за кананізацыю Маці Тэрэзы, а пасля службы ў храме адбудзецца прагляд фільма пра новую святую і салодкі стол для парафіянаў. Ва ўрачыстасцях з нагоды кананізацыі ...

Читать далее »

Міжнародны форум Ананімных Алкаголікаў прайшоў у Гомелі

3-4 верасня 2016 г. упершыню ў Гомелі праходзіў Міжнародны форум Ананімных Алкаголікаў. Гасцямі мерапрыемства, прысвечанага 6-годдзю ўтварэння руху АА ў Гомелі, сталі больш за 80 цвярозых алкаголікаў з некалькіх гарадоў Беларусі, Расіі і Украіны, а таксама сябры гомельскай групы Ананімных Наркаманаў. У свой час многія з удзельнікаў форуму з-за алкаголю страцілі сям’ю, працу, жыллё, а цяпер сталі шчаслівы сем’янінамі і ...

Читать далее »

Байкеры пракацілі на матацыклах сірот-інвалідаў у дзіцячай вёсцы

Незвычайны свята прайшло 26 жніўня ў гомельскай Дзіцячай вёсцы («Гомельскі дом-інтэрнат для дзяцей-інвалідаў з асаблівасцямі псіха-фізічнага развіцця») — да сірот-інвалідаў прыехалі байкеры мотаклуба «Жалезныя браты». Дзеці паказалі гасцям прадстаўленне, а матацыклісты пагулялі з выхаванцамі Дзіцячай вёскі і пакаталі іх на сваіх байках. Візіт адбыўся па ініцыятыве настаяцеля праваслаўнага храма святога Архангела Міхаіла ў Гомелі протаіерэя Ігара Альшанава, які аказвае духоўную ...

Читать далее »

Гомельцы прымуць удзел ва ўрачыстасцях кананізацыі Маці Тэрэзы ў Рыме

На ўрачыстасці з нагоды кананізацыі Маці Тэрэзы, якія пройдуць 1-8 верасня ў Рыме, адправіцца група гомельцаў на чале з пробашчам рыма-каталіцкай парафіі Нараджэння Божай Маці айцом Славамірам Ласкоўскім. А сёстры ордэна Маці Тэрэзы (Місіянерак Любові), якія служаць у Гомелі — у адзіным у Беларусі Доме міласэрнасці сясцёр Маці Тэрэзы — не змогуць прыняць удзел ва ўрачыстасцях і будуць назіраць за кананізацыяй ...

Читать далее »

Упершыню ў Гомелі пройдзе Міжнародны форум ананімных алкаголікаў

Упершыню ў Гомелі пройдзе Міжнародны форум Ананімных Алкаголікаў. Мерапрыемства, прысвечанае 6-годдзю ўтварэння руху АА ў Гомелі, запланавана на 3-4 верасня 2016 года. Яго гасцямі будуць цвярозыя алкаголікі з розных гарадоў Беларусі, Расіі, Украіны, краін Прыбалтыкі і іншых дзяржаў. Такія сустрэчы дазваляюць здабыць новыя веды і вопыт, вырашыць шматлікія праблемы, а галоўнае — адчуць адзінства членаў руху, паведамляе katolik-gomel.by. У Гомелі першасная ...

Читать далее »