26 мая, ва ўрачыстасць Божага Цела, вернікі парафіі Святой Тройцы ў Глыбокім прайшлі Эўхарыстычнай працэсіяй па вуліцах роднага горада. Глыбачане прыйшлі на ўрачыстую святую Імшу, каб узмацніць сваю веру Божым Словам, накарміць сваю душу Божым Целам, а пасля прайсці вуліцамі горада за Езусам Эўхарыстычным, каб засведчыць аб сваёй веры і памаліцца за свой горад. Фотарэпатаж Марыны Сінкевіч
Читать далее »Архив меток: Глыбокае
Глыбоцкі парафіяльны «Карытас» правёў акцыю «Велікодны падарунак»
27 сакавіка 2016 года, у светлую нядзелю Уваскрасення Пана валанцёры “Карытас” у парафіі Святой Тройцы ў Глыбокім правялі дабрачынную акцыю “Велікодны падарунак”. Тыя прысмакі, якія былі сабраныя парафіянамі ў глыбоцкім касцёле падчас Вялікай Суботы, валанцёры раздалі пражываючым у бальніцы сястрынскага догляду ў в. Бабічы, амаль 400 падарункаў атрымалі хворыя з псіханеўралагічнага дома-інтэрната ў в. Петрунова, хворыя ў Глыбоцкім раённым шпіталі. ...
Читать далее »«Будзьце паслухмянымі Богу!»: Пасхальная Вігілія ў Глыбокім
Святая Імша Вігіліі Пасхальнай у парафіі Святой Тройцы ў Глыбокім распачалася на вуліцы абрадам святла, дзе быў асвечаны агонь і ад яго быў запалены пасхал. Літургію гэтага вечара, якая вельмі багатая і прыгожая, працягнула літургія Божага слова аб таямніцы ўваскрасення Пана і вялікіх падзеях гісторыі чалавецтва. Падчас гаміліі кс. Мікалай заахвоціў паразважаць пра таямніцу чалавечага шчасця і дзе яна схаваная. ...
Читать далее »«Абмывайце Крывёю Езуса ўсё»: Вялікая Пятніца ў Глыбокім
Усе хрысціяне ўспамінаюць Вялікую Пятніцу, калі памёр на крыжы Езус. Гэта дзень духоўнага ачышчэння напярэдадні самага светлага хрысціянскага свята Вялікадня. У гэтым годзе Крыжовы шлях у Вялікую Пятніцу адбыўся не па вуліцах горада Глыбокае, а ў парафіяльным касцёле. Разважаннямі да стацый былі відэасцэны з фільма Мэла Гібсана «Пакуты Хрыстовы». Крыкі, моцныя ўдары, шакуючыя моманты, любячы позірк Маці на Сына і ...
Читать далее »Глыбокае: у Вялікі Чацвер святар абмыў ногі дванаццаці мужчынам
Вялікі Чацвер – гэта дзень, калі Пан Езус падчас Апошняй Вячэры ўстанавіў сакраманты святарства і Эўхарыстыі. У гэты дзень у касцёле адбываецца ўрачыстая святая Імша Вячэры Панскай. У парафіі Святой Тройцы ў Глыбокім Літургія распачалася працэсіяй, пасля якой словы віншавання і падзякі былі скіраванымі да святароў з нагоды Дня святарства. Падчас гаміліі пробашч парафіі кс. Мікалай Ціхановіч асабліва акцэнтаваў на ...
Читать далее »Пальмовай нядзеляй скончыліся велікапосныя рэкалекцыі ў Глыбокім
У Глыбоцкай парафіі Святой Тройцы велікапосныя рэкалекцыі трывалі з 18 па 20 сакавіка, якія праводзіў айцец Аляксандр Жарнасек МІС з Оршы. У першы дзень духоўных практыкаванняў святар распавядаў пра Царства Божае, а таксама пра існаванне Царства сатаны. Гаворка таксама ішла пра паняцце любові, асабліва Любові Божай, якая з’яўляецца галоўнай зброяй Божага Валадарства. Гаміліі другога дня рэкалекцый працягнулі тэму любові. Казанні ...
Читать далее »Віцебская катэдральная парафія развіталася з кс. Янам Кароткіным у сувязі з яго новым прызначэннем
13 сакавіка 2016 года ў Віцебскай катэдры нядзельную Эўхарыстыю ўзначаліў біскуп Віцебскай дыяцэзіі Алег Буткевіч. Але адметным стала тое, што ксёндз Ян Кароткін канцэлебраваў святую Імшу ў катэдральнай парафіі Езуса Міласэрнага ў якасці вікарыя апошні раз – у сувязі з новым прызначэннем вікарыя ў глыбоцкую парафію Святой Тройцы. Шмат цёплых слоў падзякі за яго нялёгкі шлях святара і слоў пажаданняў ...
Читать далее »Колькі католікаў у Глыбокім? Святары правялі сацыялагічны падлік вернікаў у парафіі
Парафія Святой Тройцы ў Глыбокім па дадзеным картатэкі па стану на люты 2016 года, пасля калядных душпастырскіх адведзінаў святарамі ў гэтым годзе, налічвае 4140 каталіцкіх вернікаў. Сям’я Агульная колькасць сем’яў у Глыбоцкай парафіі – 1885, з іх 1161 сям’я (а гэта 62,69%) – поўная, што значыць наяўнасць абодвух сужонкаў у сям’і. Наконт заключэння сакраманту сужэнства, сітуацыя ў парафіі наступная: Больш ...
Читать далее »«Не бойцеся рабіць дабро!»: заклікаў святар у Глыбокім на Папялец
10 лютага 2016 года ў Папяльцовую сераду глыбоцкая парафіяльная святыня была напоўнена вернікамі, якія сабраліся, каб разам распачаць Вялікі пост. Ва ўступным слове пробашч парафіі, кс. Мікалай Ціхановіч нагадаў вернікам, што Вялікі пост – гэта час абнаўлення жыцця і ўнутранай перамены. Таксама патлумачыў, што сам абрад пасыпання попелам не з’яўляецца магічным і попел не мае ніякай моцы; “гэта толькі знак ...
Читать далее »Анёлы і «Рыбы» зладзілі Андрэйкі ў Глыбокім (+відэа)
Андрэйкі – вясёлая забава перад Адвэнтам. Гэты час заўсёды вельмі любімы дзецьмі і моладдзю. У глыбоцкай парафіі такія «запусты» сталі традыцыяй. Але тое, што адбылося 28 лістапада, запомніцца ўсім удзельнікам на доўгі час. У апошнюю суботу перад Адвэнтам у Глыбокім сабралася разам са сваімі святарамі і законнымі сёстрамі моладзь з Паставаў, Браслава, Мёраў, Чарневічаў, Канстанцінава, Удзела, Празарокаў, ну і самі ...
Читать далее »