Архив меток: Глыбокае

Дарадчыкі сямейнага жыцця правялі лекцыю “Дыялог у сям’і” для сужэнцаў у Глыбокім

Кожную трэцюю сераду месяца маладыя сем’і Глыбоцкай парафіі збіраюцца на супольную сустрэчу, дзе разам з пробашчам кс. Мікалаем Ціхановічам падымаюць хвалюючыя тэмы. На чарговае спатканне, якое адбылося 21 лютага, былі запрошаны супрацоўнікі душпастырства сем’яў Віцебскай дыяцэзіі і дабрачыннага фонда “Адкрытыя сэрцы” Іван Пузанаў і Ірына Малочка. Дарадчыкі сямейнага жыцця правялі лекцыю на тэму “Дыялог у сям’і”. Іван Пузанаў закрануў важную ...

Читать далее »

Нядзельны адпачынак глыбоцкіх міністрантаў

Вялікі пост — гэта час не толькі малітвы, адрачэння ад ежы ці звычак; гэта таксама асаблівы час, каб упарадкаваць сваё жыццё, прымірыцца з непрыяцелямі, прысвяціць час родным, блізкім і сябрам. У нядзелю, 18 лютага, прыняўшы ўдзел у святой Імшы, малодшыя міністранты з парафіі Святой Тройцы ў Глыбокім пасля абеду накіраваліся на супольны адпачынак на свежым паветры. Разам з вікарыем кс. ...

Читать далее »

Адвэнтавыя рэкалекцыі. Аўдыё (усе тры дні)

Адвэнтавыя рэкалекцыі ў Глыбокім (Віцебская дыяцэзія) праходзяць з 15 па 17 снежня 2017 года. Праводзіць кс. Андрэй Кулік, віцэ-дэкан Глыбоцкага дэканата, пробашч парафіі ў Дзеркаўшчыне. Прадстаўляем Вашай увазе аўдыёзапісы трох рэкалекцыйных навук, каб тыя, якія не могуць прыняць удзел у рэкалекцыях у сваіх парафіях па прычыне хваробы, змаглі такім чынам падрыхтаваць сваё сэрца на прыйсце Збаўцы. Дзень 1. Дзень 2. ...

Читать далее »

«Андрэйкі» ў Глыбокім сабралі больш за 200 маладых людзей (+відэа)

У апошнюю суботу перад Адвэнтам, 2 снежня 2017 года ў Глыбокім сабралася моладзь на музычна-евангелізацыйную праграму “Андрэйкі”. Разам са сваімі святарамі, законнымі сёстрамі і катэхетамі маладыя людзі прыбылі з вялікай часткі Віцебскай дыяцэзіі: Варапаева, Браслаў, Мёры, Полацк, Наваполацк, Шаркаўшчына, Падсвілле, Дзеркаўшчына, Удзела, Паставы, Камаі, Лынтупы, Празарокі. Упершыню на глыбоцкія “запусты” завітаў музычны гурт “Небасхіл” з салезіянскай парафіі ў Мінску (Серабранка). ...

Читать далее »

Прыміцыйная Імша айца тэатынца Аляксандра Івашчонка ў Глыбокім

19 лістапада 2017 года ў сваёй роднай парафіі Святой Тройцы ў Глыбокім прыміцыйную святую Імшу цэлебраваў кс. Аляксандр Івашчонак CR. Глыбачанін Аляксандр Івашчонак атрымаў святарскае пасвячэнне ў ордэне айцоў тэатынцаў 16 ліпеня 2017 года, у дзень Маці Божай Шкаплернай, у горадзе Неапаль (Італія) ў базіліцы Сан-Паола-Маджорэ з рук Яго Эксцэленцыі арцыбіскупа Георга Генсвайна, прэфекта Папскага дому і асабістага сакратара Папы ...

Читать далее »

Глыбоцкая парафія запрашае моладзь на «Андрэйкі»

Парафія Святой Тройцы ў Глыбокім запрашае моладзь з парафій Віцебскай дыяцэзіі на музычна-евангелізацыйную праграму «Андрэйкі», якая адбудзецца 2 снежня 2017 года ў Гарадскім Доме культуры (вул. Камуністычная, 10). Расклад вечарыны: 16.00 – творча–актыўная частка; 17.00 – канцэрт гурта “Небасхіл”; 18.30 – дыскатэка. Арганізатары просяць да 27 лістапада паведаміць аб колькасці ўдзельнікаў па тэл. (Мтс+Viber) +37529 566-48-33 (кс. Алег) альбо на e-mail ...

Читать далее »

Біскуп Алег Буткевіч наведаў з афіцыйным візітам парафію ў Глыбокім (+відэа)

Пастырская візітацыя біскупа Віцебскай дыяцэзіі Алега Буткевіча ў парафіі Святой Тройцы ў Глыбокім праходзіла 29 і 30 кастрычніка. Гэта першы афіцыйны візіт кіраўніка дыяцэзіі ў Глыбоцкую парафію за 11 год. Апошні раз, а гэта было 10 верасня 2006 года, візітаваў біскуп Уладзіслаў Блін. Візітацыя з’яўляецца адной з найбольш важных падзей для кожнай парафіяльнай супольнасці, прадугледжанай у праве Касцёла. У нядзелю ...

Читать далее »

У Глыбокім прайшла дабрачынная акцыя “Мы разам”

Яе арганізавалі каталіцкае дабрачыннае таварыства “Карытас” і парафія Святой Тройцы ў Глыбокім дзякуючы падтрымцы спонсараў і працы валанцёраў. У мерапрыемстве прынялі ўдзел людзі з абмежаванымі магчымасцямі, іх апекуны і прадстаўнікі сацыяльных цэнтраў, якія прыехалі з Віцебска, Лепеля, Шаркаўшчыны, Мёраў, Ушачаў і іншых месцаў Віцебшчыны. Усяго ў Глыбокім сабралася каля двух соцень чалавек. Гэта акцыя праводзілася ў Глыбокім ужо ў шосты ...

Читать далее »

Біблійны фланэлёграф і экскурсія ў праваслаўную царкву: спатканне катэхетаў прайшло ў Глыбокім

16 кастрычніка ў Глыбокім адбылося спатканне катэхетаў Віцебскай дыяцэзіі. Гэтая сустрэча прайшла ў другі раз і зноў дзверы гасцінна адчыніў і прадаставіў памяшканне Гарадскі Дом культуры. Мерапрыемства распачалося з супольнай малітвы, якую правёў а. Андрэй Сідаровіч МІС, адказны за правядзенне гэтага спаткання. На самым пачатку словы прывітання скіраваў ардынарый Віцебскай дыяцэзіі біскуп Алег Буткевіч, які адмыслова завітаў на гэта важнае ...

Читать далее »

Акцыя «Мы разам» для людзей з абмежаванымі магчымасцямі пройдзе 21 кастрычніка ў Глыбокім

Акцыя «Мы разам» для людзей з абмежаванымі магчымасцямі, іх бацькоў і апекуноў пройдзе 21 кастрычніка 2017 года пры парафіі Святой Тройцы ў Глыбокім. Людзі не падобны адзін да аднаго. Яны адрозніваюцца знешнасцю, характарам, паводзінамі. Але ўсіх аб’ядноўвае адно: права на захаванне сваёй індывідуальнасці, права на міласэрнасць з боку іншых. Да ўдзелу ў сустрэчы запрашаюцца індывідуальныя асобы, а таксама дэлегацыі з ...

Читать далее »