Архив меток: гісторыя

25 сакавіка — свята Звеставання Пана

У Евангеллі ад Лукі распавядаецца, як Арханёл Габрыэль быў пасланы Богам абвясціць Марыі, Панне, заручанай з Іосіфам, што ёй трэба будзе зачаць ад Духа Святога і нарадзіць немаўля Езуса, які стане Месіяй і назавецца Сынам Божым. Збянтэжаная прывітаннем анёла Марыя затым запэўнілася ў праўдзівасці яго абяцання і выказала сваю веру словамі: «Хай будзе Мне паводле слова твайго». Пачынаючы па меншай ...

Читать далее »

Крыжовы шлях: набажэнства з вялікай гісторыяй і глыбокай малітвай

Гісторыя набажэнства Крыжовага шляху сягае да першых пакаленняў хрысціянаў, якія з глыбокай пабожнасцю ўшаноўвалі падзеі і месцы, звязаныя з жыццём, мукай, смерцю і ўваскрасеннем Хрыста. Крыжовы шлях — гэта напамін пра шакуючы сваім жорсткім рэалізмам найважнейшы ў гісторыі збаўлення ахвярны чын Божага Сына: Яго дарогу пакутаў ад месца смяротнага прысуду з вуснаў Пілата (у т. зв. крэпасці Антонія) праз вуліцы ...

Читать далее »

Бубен, які быў у бітве пад Венай, а потым доўгі час выкарыстоўваўся ў касцёле для ўрачыстасцей

Зараз гэты бубен захоўваецца ў школьным музеі ў Мёрах, які стварыў знакаміты гісторык і краязнаўца Вітольд Ермалёнак. Калі вам даводзілася бываць у Мёрах, і вы не наведалі музей спадара Вітольда, можаце смела лічыць, што вы ў гэтым горадзе і не былі. За сваё жыццё Вітольд Антонавіч стварыў некалькі музеяў, у якіх захоўваецца некалькі тысяч экспанатаў. І амаль пра кожны з ...

Читать далее »

Аб’яўленне Маці Божай у Будславе – аповяд 1650 года

Неяк нядаўна я пераклаў невялікі ўрывак з кнігі айца Элеўтэрыя Зеляевіча “Zwierzyniec na ziemi niebieski, to jest Puszcza Budzka łaskami Bożymi opływająca, których ludzie przy cudownym obrazie Najśw. Marii Panny w kościele OO. Bernardynów będącym doznawają”, выдадзенай у Вільні ў 1650. Гэтая кніга – пра кляштар у Будзе (Будславе), тамтэйшы абраз Маці Божай і цуды, якія Бог там чыніў. “Браты ...

Читать далее »

Беларусь у “святых” гербах: Бобр

Мы не маем сёння магчымасці запытацца ў Караля Рэчы Паспалітай і Вялікага Князя Літоўскага, чаму мястэчка Бобр не атрымала ў гербе менавіта бабра? Дарэчы, дастаткова распаўсюджаную ў гербах жывёлу… І чаму апекунамі гэтага паселішча былі абраныя два рыцары ў латах? Хто яны? За што змагаліся? Якія атрымалі перамогі? Калі рабіць высновы па выявах на гербе, то ўбачым, што дзве постаці, ...

Читать далее »

Доўгая дарога да Бога. Жыццёвая гісторыя Віктара Лукшы

“Страшна не ўпасці, страшна — не падняцца”. Віктар Лукша адкрывае свой сшытак з разнастайнымі афарызмамі і зачытвае гэты выраз адным з першых. У ім адлюстраваны няпросты ўласны лёс. Спачатку Віктар упаў у духоўным плане – доўга жыў без Бога ў сэрцы. Потым фізічна: будучы ў нецвярозым стане, упаў з матацыкла. Аднак колькі б сіл гэта ні каштавала, здолеў падняцца. “Выкарабкаўшыся” ...

Читать далее »

Гісторыя аднаго прабачэння

Вядома, што няма для маці большага гора, чым хаваць сваё дзіця, у якім бы ўзросце яно ні было. І немагчыма нават уя­віць, які боль церпіць маці, калі яе дзіця, яе сын, загінуў ад рукі ўласнай жонкі. Як перажыць, як прабачыць і як далей з гэтым ісці па жыцці? Пра ўсё гэта сённяшні наш аповед. Ядвізе Іосіфаўне Зарэцкай нядаўна споўнілася 86 ...

Читать далее »

11 сакавіка — IV нядзеля Вялікага посту, Нядзеля радасці

IV нядзеля Вялікага посту называецца Нядзеляй радасці – Laetare. Яе назва паходзіць ад слоў антыфоны на ўваход: Laetare, Ierusalem: et conventum facite, omnes qui diligitis eam: gaudete cum laetitia, qui in tristitia fuistis: ut exsultetis, et satiemini ab uberibus consolationis vestrae. — Што перакладаецца: Радуйся, Ерузалем, Збярыцеся ўсе, хто яго любіць. Цешцеся, вы, якія былі сумнымі, Весяліцеся і насычайцеся ля ...

Читать далее »

Крыжовы шлях – дарога ў вечнасць

Папяльцовай серадой у Касцёле распачаўся Вялікі пост. У добрым перажыванні пакаяннага перыяду вернікам садзейнічае ўдзел у набажэнстве Крыжовага шляху. Чаму так важна не абмінуць яго ўвагай, і які плён здабывае чалавек, засяроджана чэрпаючы са шматвекавой традыцыі? Гісторыя Крыжовага шляху Традыцыя велікапоснага набажэнства бярэ пачатак у першых стагоддзях хрысціянства. Напярэдадні гадавіны ўваскрасення Езуса Яго паслядоўнікі здзяйснялі паломніцтвы ў Святую Зямлю і ...

Читать далее »

У Гродне адкрылася выстава гравюр XIX cтагоддзя

28 лістапада ў Гродзенскім музеі гісторыі рэлігіі пачала экспанавацца выстава “Адкрыццё святой прыгажосці”. Яна прымеркаваная да 500-годдзя першай беларускай гравюры і першай друкаванай кнігі, пачатак якім паклаў Францыск Скарына, распачаўшы ў 1517 г. выданне ілюстраванай Бібліі. Прадстаўленыя на выставе работы аб’ядноўвае адна агульная тэма – тэма хрысціянскай духоўнасці. Гэта невыпадкова. Біблейскія сцэны, вобразы святых пачалі адлюстроўвацца з моманту зараджэння хрысціянства. Дарэчы, першая еўрапейская ...

Читать далее »