Архив меток: Германавічы

У Германавічах Шаркаўшчынскага дэканату паляўнічы сезон пачалі з Імшы ў касцёле (+відэа)

Падзея адбылася ў суботу 3 лістапада, калі Каталіцкі Касцёл адзначае ўрачыстасць святога Губерта. Богаслужэнне распачалося ў восем гадзін раніцы з урачыстага ўваходу ў святыню паляўнічых са сваім сцягам пад гукі паляўнічага рога. У храме сабраліся аматары палявання з Шаркаўшчыны, Глыбокага, Браслава і нават з Мінска. Усіх прысутных у храме прывітаў пробашч парафіі Перамянення Пана ў Германавічах кс. Ян Пугачоў. Ён ...

Читать далее »

У былой вясковай бібліятэцы размясцілася капліца

14 студзеня ў вёсцы Зорка прайшло ўрачыстае асвячэнне малітоўнай святыні. Капліцу асвяціў ксёндз Германавіцкага касцёла Перамяненне Пана Ян Пугачоў. Святара вернікі сустрэлі хлебам-соллю, шчыра вітаючы з прыездам. Размясцілася яна ў былым памяшканні мясцовай бібліятэкі. Гэта асаблівая падзея ў жыцці прыхаджан адбылася дзякуючы падтрымцы сельгаспрадпрыемства ААТ “Ельня-Агра”, у рэканструкцыі паловы дома ў культавы будынак істотную дапамогу аказалі мясцовыя жыхары. Пабудова разлічана ...

Читать далее »

«Выратуем святыню разам!» На рэстаўрацыю касцёла Перамянення Пана ў Германавічах патрабуюцца сродкі

Высока ў неба ўзнімаецца касцёл, пабудаваны на ўзвышшы ў цэнтры Германавіч, на працягу стагоддзяў ён уражвае сваёй прыгажосцю і велічнасцю. Амаль кожны дзень яго наведваюць людзі, каб звярнуцца да Бога ў сваёй малітве, падзякаваць за апеку, падтрымку на жыццёвым шляху, папрасіць аб заступніцтве, здароўі, сямейным дабрабыце, аб міры. Сумнай старонкай у яго гісторыі з’яўляецца час з 1948 па 1988 гады, ...

Читать далее »

У Германавічах адзначылі 230-гадовы юбілей касцёла

Свята было прымеркавана да парафіяльнага адпусту ў гонар Перамянення Пана і адбылося ў нядзелю, 6 жніўня. На свята сабралася шмат вернікаў як з германавіцкай парафіі, так і гасцей з Ёдаў, Шаркаўшчыны, Новага Пагосту, Браслава, Глыбокага і іншых парафій. Прыбыў на ўрачыстасць і пастыр Віцебскай дыяцэзіі біскуп Алег Буткевіч. Яго па традыцыі з хлебам-соллю сустрэлі перад касцельнай брамай. Біскупу уручылі таксама ...

Читать далее »

Біскуп Алег Буткевіч наведаў школу і музеі ў Германавічах (+відэа)

Гэта адбылося 4 сакавіка, у першы дзень візітацыі Віцебскага ардынарыя ў германавіцкую парафію. Іерарха запрасілі ў школу па просьбе ксяндза Яна Пугачова, пробашча парафіі Перамянення Пана ў Германавічах. Напачатку біскупу паказалі гісторыка-краязнаўчы школьны музей, які адлюстроўвае гісторыю былога мястэчка Германавічы, а таксама гісторыю германавіцкай школы, якая нядаўна адзначыла свой векавы юбілей. Шмат экспанатаў музея прысвечаны падзеям апошняй вайны, землякам, якія ...

Читать далее »

Біскуп Алег Буткевіч у Германавічах: “Каб захаваць нашу годнасць, нам не трэба выракацца сваёй гісторыі, сваёй мовы, веры нашых продкаў” (+відэа)

У нядзелю, 5 сакавіка, адбыўся асноўны дзень візітацыі біскупа Алега Буткевіча ў парафію Перамянення Пана ў Германавічах. Нават надвор’е радавалася разам з вернікамі Да гэтага дня рыхтаваліся і святар, і вернікі. Наогул, парафіяне вельмі ўдзячныя Богу, што тры дзесяцігоддзі таму вернікам вярнулі іх храм. “Мы вельмі рады, што ў нашай вёсцы існуе касцёл. Сюды ў святы і будні на святую ...

Читать далее »

Біскуп Алег Буткевіч наведаў сацыяльны прытулак для састарэлых грамадзян у вёсцы Дзікева (+відэа)

Гэта адбылося 4 сакавіка падчас першага дня візітацыі віцебскага ардынарыя ў германавіцкую парафію, што ў Шаркаўшчынскім дэканаце. Аддзяленне для кругласутачнага прабывання састарэлых грамадзян і інвалідаў было створана тут у 2006 годзе. Яно разлічанае на 40 чалавек, зараз тут знаходзіцца 37 грамадзян. Як лічыць кіраўнік гэтай установы Наталля Хрол: “Наша галоўная задача – працягнуць актыўнае жыццё нашых грамадзян, каб яны і ...

Читать далее »