Архив меток: герб

Жыраф у біскупскім гербе? Гэта магчыма ў Ганконгу!

Біскуп-намінант Стывен Чоу Сау-ян, былы правінцыял кітайскай езуіцкай правінцыі, прыме біскупскае пасвячэнне 4 снежня ў саборы Беззаганнага Зачацця. На яго біскупскім гербе будзе жыраф. Абраны біскупам новы герб, напэўна, не спадабаецца геральдыстам. Ён істотна адрозніваецца ад класічных узораў. Самы нечаканы элемент — гэта, безумоўна, жыраф, галава якога выступае за абрысы шчыта. Кожны элемент герба, аднак, мае сваю сімволіку, якую тлумачыць ...

Читать далее »

Беларусь у “святых” гербах: Геранёны

Сёння Геранёны не выклікаюць нашай надзвычайнай увагі – ну так, яшчэ адзін аграгарадок на Гродзеншчыне. Не выклікаюць захаплення і рэшткі колішняга замка, амаль што схаваныя ад вачэй жыхароў і турыстаў у кустоўі. Але лунае тут дух старажытнага мястэчка, якое мае сваю цікавую гісторыю і, безумоўна, не менш цікавы герб. Наданне Магдэбургскага права Геранёнам датуецца 1792 г. Хаця паводле меркаванняў некаторых ...

Читать далее »

Беларусь у “святых” гербах: Бобр

Мы не маем сёння магчымасці запытацца ў Караля Рэчы Паспалітай і Вялікага Князя Літоўскага, чаму мястэчка Бобр не атрымала ў гербе менавіта бабра? Дарэчы, дастаткова распаўсюджаную ў гербах жывёлу… І чаму апекунамі гэтага паселішча былі абраныя два рыцары ў латах? Хто яны? За што змагаліся? Якія атрымалі перамогі? Калі рабіць высновы па выявах на гербе, то ўбачым, што дзве постаці, ...

Читать далее »

Беларусь у святых гербах: Узда

Апостала Пятра мы ўжо сустракалі на гербах беларускіх гарадоў – Барысава і Малечы. А вось апостал Павел прысутнічае пакуль што першы раз. Тое, што два апосталы знайшлі сабе месца на адным гербе, не павінна здзіўляць: і католікі, і праваслаўныя часта іх паказваюць разам. Выява на гербе Узды мае праваслаўны радавод. У горадзе дзве святыні: касцёл Узвышэння Святога Крыжа і царква ...

Читать далее »

Беларусь у “святых” гербах:– Янаў

Гэтая мясцовасць стала славутай для нас, католікоў, па прычыне трагічнай смерці вялікага місіянера Палесся св. Андрэя Баболі. Менавіта там святар-езуіт пасля жорсткіх катаванняў і здзекаў атрымаў вянец мучаніка за веру. Пошукі на карце мясцовасці Янаў не прывядуць нас да паспяховых вынікаў. Калі будзем пільнымі, знойдзем у Брэсцкай вобласці раённы цэнтр Іванава з насельніцтвам каля 16 тысяч чалавек. Гэта і ёсць ...

Читать далее »

Беларусь у “святых” гербах: Ружаны

Сёння ўжо толькі з іроніяй можна слухаць аповеды пра тое, што ў Беларусі быў свой Версаль. Так, яго рэшткі ўражваюць, будзяць уяўленне і прагу ўбачыць увесь ружанскі палацавы комплекс у яго велічы ў часы Льва Сапегі, але адначасова наганяюць сум і трывогу, што засталіся менавіта яны, рэшткі, руіны. Нязнішчаным, некранутым да нашых часоў дайшоў толькі герб Ружанаў. Гэта дастаткова маладая ...

Читать далее »

Беларусь у “святых” гербах: Гродна

Нездарма Уладзімір Караткевіч месцам разгортвання асноўных падзей аднаго з найбольш вядомых сваіх твораў – рамана “Хрыстос прызямліўся ў Гародні” – абраў менавіта гэты горад. Хрыстос у Беларусі мог “прызямліцца” толькі ў Гародні. Менавіта яна як адзін з першых гарадоў на тэрыторыі сучаснай Беларусі атрымала Магдэбургскае права (у 1391 няпоўнае, а ў 1444 поўнае), мела вялікую колькасць каталіцкіх і праваслаўных храмаў ...

Читать далее »

Беларусь у “святых” гербах: Навагрудак і Шуміліна

Пасля апісання герба Шарашова з галоўным героем св. арханёлам Габрыэлем немагчыма прамаўчаць пра вельмі папулярнага ў геральдыцы арханёла Міхала. Ён стаў апекуном такіх гарадоў, як Кіеў, Івана-Франкоўск, Смаленск, Бяла-Падляска, шэрагу нямецкіх гарадоў, а таксама з’явіўся на гербах населеных пунктаў нашай Бацькаўшчыны: Навагрудка і Шуміліна. Навагрудак на сваім гербе меў постаць анёла ўжо ў 16 ст. Сёння немагчыма адказаць станоўча, што ...

Читать далее »

Беларусь у “святых” гербах: Шарашова

Герб Шарашова для звычайнага чалавека мае ў сабе дзве загадкі. Гэта, безумоўна, пытанне пра выяву святога, але таксама і пытанне з яшчэ большай інтрыгай: як на выяву беларускай мясцовасці трапіла пальма? Пальма, якую бачым на гербе Шарашова, не звязана з нейкай адметнасцю гэтай мясцовасці. Жыхары названага мястэчка ні раней, ні сёння не займаліся і не займаюцца вырошчваннем бананаў або іншых ...

Читать далее »

Беларусь у “святых” гербах: Адэльск

Ад другой паловы ХІХ ст. герб Адэльска не меў у сабе хрысціянскіх сімвалаў. Мястэчка чакала доўгія дзесяцігоддзі, калі на выяву герба вярнуўся старадаўні апякун – святы Антоні Падуанскі. Замала маем гістарычных звестак, каб адназначна сцвердзіць прычыну, па якой святы Антоні стаў апекуном Адэльска. Грамата аднаўлення прывілею карыстання гербам з выявай Антонія, аўтарства апошняга караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста, не можа ...

Читать далее »

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі