У суботу 31 кастрычніка ў санктуарыі Маці Божай Фацімскай у Баранавічах пройдзе V фестываль Марыйных песень «Mater Deі». Да ўдзелу запрашаюцца хоры дарослых, дзіцячыя хоры, ансамблі, салісты і спяваючыя сем’і. Умовы ўдзелу: удзельнікі павінны падрыхтаваць два творы, у тым ліку адзін абавязкова на беларускай мове; акрамя таго, трэба падрыхтаваць творы «Serdeczna Matko» і «Ты за сабою нас вядзеш», якія будуць ...
Читать далее »Архив меток: фестываль
Фестываль хрысціянскай музыкі «Дастукацца да нябёсаў» пройдзе ў Баранавічах 8 лютага
IX Фестываль хрысціянскай музыкі «Дастукацца да нябёсаў» (#DDN20) пройдзе ў Баранавічах 8 лютага. Месца правядзення традыцыйнае — ДКТ (ДК «Тэкстыльшчык») па вул. Кірава, 62. Пачатак канцэрту ў 18:00. Фестываль ладзіць кс. Павел Рудзьман, душпастыр моладзі Пінскай дыяцэзіі і яго каманда. — ДДН — фестываль, які запальвае сэрцы мноства людзей і дорыць станоўчыя эмоцыі. Гэта шчаслівыя вочы і яркія ўспаміны, гэта ...
Читать далее »IV фестываль марыйных песень “Mater Deі” пройдзе ў Баранавічах
У суботу, 12 кастрычніка 2019 года ў санктуарыі Маці Божай Фацімскай у Баранавічах пройдзе IV фестываль марыйных песень “Mater Deі”. Да ўдзелу ў фестывалі запрашаюцца хоры дарослых, дзіцячыя хоры, ансамблі, салісты і спяваючыя сем’і. Умовы ўдзелу ў фестывалі: • удзельнікі павінны падрыхтаваць два творы, у тым ліку адзін – абавязкова на беларускай мове. • акрамя таго, удзельнікі павінны падрыхтаваць творы ...
Читать далее »IV Фестываль сям’і адбудзецца ў Навагрудку
У суботу, 18 мая, у парафіі Святога Міхала Арханёла ў Навагрудку адбудзецца IV Фестываль сям’і. Мерапрыемства распачнецца святой Імшой у 10:00 у касцёле Святога Міхала Арханёла (вул. Міцкевіча, 1) у інтэнцыі сем’яў. Пасля малітвы адбудзецца ўрачысты парад сем’яў з дзецьмі ў гарадскі парк. Фестываль сям’і, які мае міжканфесійны характар, плануецца правесці ў двух зонах. Першая зона – канцэртная пляцоўка для ...
Читать далее »У Пінску арганізуюць фестываль арганнай музыкі імя кардынала Казіміра Свёнтка
Адзін з самых старажытных і другі па велічыні беларускі арган – ён месціцца ў Пінскай катэдры – загучыць па-новаму. Тут арганізоўваюць фестываль арганнай музыкі імя кардынала Казіміра Свёнтка. Плануецца, што на працягу лета арганісты з розных краін будуць даваць у храме канцэрты. Старт мерапрыемству плануецца даць напрыканцы мая 2019 г. Пра дакладныя тэрміны і расклад канцэртаў стане вядома неўзабаве. Ініцыявала ...
Читать далее »У Браславе прайшоў фестываль творчасці для асаблівых дзяцей
У яго арганізацыі і правядзенні аб’ядналі сілы Цэнтр карэкцыйнага развіцця і рэабілітацыі аддзела адукацыі, парафіяльны «Карытас» касцёла Нараджэння Маці Божай, протаіерэй Ігар Чачуковіч, Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва і раённая арганізацыя БРСМ. Адны правялі творчыя конкурсы, іншыя паклапаціліся аб падрыхтоўцы канцэртнай праграмы, трэція — пра прызы для дзяцей і салодкі стол. Агульнымі намаганнямі свята атрымалася вясёлым і цікавым. На адной ...
Читать далее »“Бог жыве”: у Мінску прайшоў міжхрысціянскі музычны фэст
У Мінску ў гатэлі “Манастырскі” 15 красавіка з нагоды велікодных святаў і трохгоддзя няспыннай малітвы за Беларусь адбыўся міжхрысціянскі музычны фэст “Бог жыве”, які сабраў больш за 100 слухачоў і ўдзельнікаў – вернікаў каталіцкай, праваслаўнай і евангельскіх канфесій. Распачаўся фэст з малітвы “Ойча наш”. Затым перад слухачамі выступілі Віктар Козел з гурта “Тэзаўрус”, Зміцер Цярэнцьеў, гурты “Зоркі забылі зьзяць” і “Рыбы”. Завяршыўся ...
Читать далее »#ddn18: фестываль хрысціянскай музыкі ў Баранавічах
10 лютага 2018 года ў Баранавічах у сёмы раз прайшоў фестываль хрысціянскай музыкі «Дастукацца да нябёсаў». На канцэрт прыбылі маладыя людзі разам са сваімі святарамі і законнымі сёстрамі з усіх куткоў нашай Бацькаўшчыны. Прадстаўнікі з Віцебскай дыяцэзіі таксама прыехалі на музычны фэст. У мінулым годзе была толькі моладзь з Глыбокага, а на гэты раз да дыяцэзіяльнай «каманды» далучыліся і маладыя ...
Читать далее »У Беразінскім прайшоў Хрысціянскі музычны фестываль Laudato Si
12–13 жніўня ў Беразінскім прайшоў Хрысціянскі музычны фестываль Laudato Si. Каля 50 канкурсантаў — католікі, праваслаўныя і пратэстанты — прадставілі свае нумары ў намінацыі гурты і салісты. Форум праходзіў ужо другі раз, і сёлета на ім сабраліся спевакі і музыкі з Мінска, Валожына, Смаргоні, Астраўца і Гродна. Былі музыкі і з самога Беразінскага. Арганізатарамі фестывалю з’яўляюцца кс. Сяргей Бараўнёў з парафіі ...
Читать далее »У Віцебскай дыяцэзіі пройдзе фестываль «Віцебскі арганны шлях»
Віцебская дыяцэзія Рыма-каталіцкага Касцёла ў Беларусі, творчы калектыў «Беларуская капэла”, ГА «Віцебскае музычнае таварыства» сумесна арганізуюць фестываль «Віцебскі арганны шлях». У межах гэтага фестывалю адбудуцца канцэрты арганнай і камернай музыкі па ўсёй тэрыторыі Віцебскай дыяцэзіі пры каталіцкіх парафіях. 23 красавіка адбудзецца першы такі канцэрт у віцебскай катэдры Езуса Міласэрнага а 15.00 гадзіне (вул. Воінаў Інтэрнацыяналістаў, 28). Выступаюць: Наталля Акініна (меца-сапрана), ...
Читать далее »