Архив меток: фэст

Біскуп Юрый Касабуцкі ўзначаліў парафіяльную ўрачыстасць у Глыбокім

11 чэрвеня Каталіцкі Касцёл адзначыў урачыстасць Найсвяцейшай Тройцы. Вернікі ў Глыбокім, дзе касцёл носіць такі тытул, святкавалі парафіяльны фэст. Свята распачалося з канцэрта ў межах праекта “Віцебскі арганны шлях”. Перад слухачамі выступілі Віктар Кісцень (арган) і Сяргей Махаў (флейта). 30 хвілін класічнай музыкі падрыхтавалі вернікаў да малітоўнай часткі святкавання – ўрачыстай св. Імшы. Упершыню глыбоцкую парафію наведаў дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай ...

Читать далее »

Фэст у гонар св. Андрэя Баболі адсвяткуюць у Лучаі

21 мая ў Лучайскай парафіі святога Юды Тадэвуша, Апостала адбудзецца фэст у гонар св. Андрэя Баболі, заступніка Беларусі. Праграма: 12:00 — урачыстая адпустовая святая Імша. 14:00 — святочны канцэрт з удзелам: каталіцкага гурта «Laudans», віртуоза-акардэаніста Дзмітрыя Корсака, Лявона Вольскага і гурта «Recha». А таксама адкрыццё сезона байкераў з асвячэннем матацыклаў. Жадаем шмат прыемных уражанняў і духоўнага адпачынку! Кс. Мікалай Ліпскі

Читать далее »

У Дзеркаўшчыне адбыўся парафіяльны адпуст (+відэа)

Традыцыйны фэст адбываецца тут 9 мая на ўрачыстасць святога Мікалая. Святую Імшу з гэтай нагоды ўзначаліў кс. Антон Лагунёнак, пробашч з суседняга Канстанцінава, які некаторы час працаваў у Дзеркаўшчыне. На богаслужэнні прысутнічалі пробашч парафіі Унебаўшэсця Пана ў Дзеркаўшчыне кс. Андрэй Кулік, глыбоцкі дэкан кс. Мікалай Ціхановіч, кс. Іван Кароткін, вікарый з Глыбокага, пробашч парафіі ў Празароках кс. Дзмітрый Рацько, кс. ...

Читать далее »

«Дапамажы Богу адчыніць дзверы свайго сэрца»: парафіяльнае свята Божай Міласэрнасці адзначылі ў Пагошчы (+відэа)

У другую Велікодную нядзелю Каталіцкі Касцёл адзначае Свята Божай Міласэрнасці, якое ў 2000 годзе ўстанавіў св. Папа Ян Павел II. Адзін з касцёлаў у Віцебскай дыяцэзіі, які носіць такі тытул, ёсць у аг. Пагошча, што ў 15 км ад Браслава. 23 красавіка мясцовыя вернікі адзначылі парафіяльнае свята. На ўрачыстую святую Імшу прыехаў кс. Вячаслаў Пялінак з Ідолты, які цэлебраваў Эўхарыстыю ...

Читать далее »

Адпустовая ўрачыстасць у Гірстунах (+відэа)

У панядзелак, 20 сакавіка, у капліцы святога Юзафа, што ў Гірстунах Глыбоцкага дэканату, адбылася адпустовая ўрачыстасць. На святочное богаслужэнне сабралася каля трох дзесяткаў вернікаў як з Гірстуноў, так і суседніх вёсак. Святую Імшу ўзначаліў пробашч парафіі ў Канстанцінаве ксёндз Антон Лагунёнак. Слова да вернікаў прамовіў дыякан Алег Хмылко, які прыняў дыяканскае пасвячэнне 25 лютага гэтага года. Гэта была яго першая ...

Читать далее »

У Канстанцінаве ўшанавалі святога Язафата Кунцэвіча

12 лістапада 2016 года ў парафіі Святога Язафата Кунцэвіча ў Канстанцінаве (Глыбоцкі дэканат) адбылася штогадовая адпустовая ўрачыстасць. Нягледзячы на марознае надвор’е ў лістападзе і сцюдзёную святыню, святы Язафат сабраў на малітве шматлікіх парафіянаў, якія добра падрыхтаваліся да адпусту праз споведзь і вялікія чэргі да канфесіяналаў. Таксама да ўспаміну біскупа-мучаніка, які з’яўляецца апекуном Віцебскай дыяцэзіі, далучылі святкаванне 21-й гадавіны пасвячэння новаадбудаванай ...

Читать далее »

Лучайская парафія адсвяткавала адпустовую ўрачыстасць

29 кастрычніка Лучайская парафія святога Юды Тадэвуша, Апостала святкавала адпустовую ўрачыстасць у гонар свайго нябеснага апекуна. Сёлета святыня адзначае 250-годдзе заснавання. Варта нагадаць, што ў 1766 годзе па фундацыі Альжбеты Агінскай-Пузыні, пачалося будаўніцтва велічнага касцёла ў стылі пераходным ад барока да класіцызму. На працягу тыдня ў парафіі праводзіліся Святыя Місіі з нагоды значнай, гістарычнай падзеі, каб падрыхтаваць сэрцы вернікаў. Апошні ...

Читать далее »

Фэст у гонар Святога Міхаіла Арханёла адзначылі ў Лужках

29 верасня, у дзень Святых Арханёлаў, вернікі лужкаўскай парафіі адсвяткавалі дзень Святога Міхаіла Арханёла. Імя менавіта гэтага Святога носіць касцёл у Лужках. А сёлетняя ўрачыстасць для веруючых стала асабліва адметнай: упершыню мясцовы касцёл наведаў біскуп Віцебскай дыяцэзіі Алег Буткевіч, які і ўзначаліў святую Імшу. Нягледзячы на працоўны дзень, храм быў запоўнены вернікамі. Акрамя мясцовага насельніцтва, на фэст прыехала шмат гасцей ...

Читать далее »

У Новым Пагосце адрадзілі традыцыю фэсту (+ гамілія і відэарэпартаж)

У Новым Пагосце (Шаркаўшчынскі дэканат) у суботу, 17 верасня, адбылася парафіяльная ўрачыстасць. Яна была прысвечана атрыманню святым Францішкам стыгматаў, што адбылося 17 верасня 1223 года. Падчас малітвы на гары Альверна яму з’явіўся вобраз укрыжаванага серафіма. Калі ж гэты вобраз знік, на руках, нагах і грудзях Францішка засталіся стыгматы – раны на ўзор ранаў укрыжаванага Хрыста. Таму абраз, на якім адлюстравана ...

Читать далее »

У Параф’янаве Докшыцкага дэканату адбыўся фэст у гонар Імя Найсвяцейшай Панны Марыі (+відэа)

Падзея адбылася ў панядзелак 12 верасня. Нягледзячы на тое, што гэта быў працоўны дзень, у святыні сабралася каля паўтысячы вернікаў. Галоўная Імша ўрачыстасці распачалася ў 16 гадзін. У ёй прынялі ўдзел ксяндзы Раман Мурзіч, пробашч парафіі ў Параф’янаве, Мікалай Ліпскі з Лучая, Віталь Галец з Ушачаў, айцы Марак Пасют і Андрэй Букштан, а таксама сёстры Надзея і Маргарыта з Докшыц. Акрамя вернікаў ...

Читать далее »