Архив меток: фэст

У Лагішыне прайшоў фэст у гонар Маці Божай Каралевы Палесся

22 жніўня ў лагішынскім санктуарыі прайшоў фэст у гонар Маці Божай Каралевы Палесся. У гэтым годзе адзначаецца 20 гадоў з дня каранацыі абраза Маці Божай Лагішынскай. Сёлета ў Лагішын прыбылі тры пілігрымкі — І пешая пілігрымка з Івацэвіч, XV пешая пілігрымка з Бярозы і ХХІ пешая пілігрымка з Баранавіч. Эўхарыстыю ўзначаліў дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі, канцэлебравалі Імшу біскуп ...

Читать далее »

Задарожская парафія адзначыла парафіяльную ўрачыстасць Унебаўзяцця Панны Марыі

У в. Задарожжа, што на Глыбоччыне, вернікі касцёла Найсвяцейшай Панны Марыі Ласкавай 15 жніўня ва ўрачыстасць Унебаўзяцця Маці Божай адзначылі парафіяльны адпуст. На свята сабраліся жыхары парафіі і навакольных вёсак, а таксама прыбылі госці з Глыбокага і Шаркаўшчыны. Нягледзячы на ўрачыстасць ва ўсім Каталіцкім Касцёле, а значыць абавязковую св. Імшу ў кожнай парафіі, на фэст завіталі святары: кс. Дзмітрый Рацько ...

Читать далее »

У свята Перамянення Пана ў Чашніках адзначылі парафіяльны фэст

Свята адбылося ў суботу, 5 жніўня. Гэта быў першы парафіяльны фэст, які ў якасці пробашча парафіі арганізаваў ксёндз Мікалай Ліпскі. Да гэтага ксёндз Мікалай дзесяць гадоў адпрацаваў у Лучаі Пастаўскага дэканату, і лучайскія фэсты былі вядомыя практычна ва ўсёй Беларусі. На ўрачыстасць прыехалі чатыры святары: Валерый Орсік з Оршы, Віталь Галец з Ушачаў, Віталь Янкевіч з Талачына і Аляксандр Півавар ...

Читать далее »

Святая Марыя Магдалена – «апосталка апосталаў»: у Новалукомлі адзначылі тытульны фэст

У парафіі Святой Марыі Магдалены ў Новалукомлі 22 ліпеня адбыўся тытульны фэст. Варта нагадаць, што ў каталіцкім касцёле ад 2016 года гэты дзень адзначаецца, як свята. Раней гэта быў абавязковы ўспамін. Але Папа Францішак, каб падкрэсліць не толькі ролю гэтай святой, якая першая ўбачыла Уваскрослага Хрыста, але і ролю ўсіх жанчын ў касцёле, пажадаў зрабіць такую змену. Адметным фэст для ...

Читать далее »

Фэст у гонар Святых Ганны і Яўхіма адзначылі ў Лучаі

29 ліпеня ў Лучаі, што на Пастаўшчыне, адзначылі фэст у гонар Святых Ганны і Яўхіма. Традыцыйна фэст збірае шмат вернікаў і гасцей з суседніх парафій. На пачатку святой Імшы ксёндз Яўген Міхайлаў, які зараз з’яўляецца пробашчам парафіі, прывітаў усіх гасцей, якія сабраліся з розных мясцін. Урачыстую святую Імшу ўзначаліў ксёндз Ян Пугачоў, пробашч з Германавіч. Таксама на ўрачыстасці прысутнічалі святары ...

Читать далее »

Парафія ў Чашніках запрашае 5 жніўня на фэст

6 жніўня Каталіцкі Касцёл адзначае свята Перамянення Пана. Парафія ў Чашніках запрашае вернікаў і гасцей на фэст, які адбудзецца днём раней, 5 жніўня. У праграме: 16.00 — адарацыя Найсвяцейшага Сакраманта; 17.00 — урачыстая святая Імша з адпустам; 19.00 — святочны канцэрт, салодкі стол, дзіцячая пляцоўка. кс. Мікалай Ліпскі

Читать далее »

Парафія Святой Марыі Магдалены ў Навалукомлі запрашае на фэст

Пробашч парафіі Святой Марыі Магдалены кс. Мікалай Ліпскі і парафіяне з Навалукомля сардэчна запрашаюць вернікаў і гасцей на фэст у гонар святой апякункі ў суботу, 22 ліпеня. У праграме святкавання: 15.00 — адарацыя Найсвяцейшага Сакраманта; 16.00 — урачыстая адпустовая святая Імша; 18.00 — святочны канцэрт і іншае.

Читать далее »

Парафіяльны адпуст адзначылі вернікі ў Крулеўшчыне

Фэст у гонар Найсвяцейшага Сэрца Езуса Хрыста прайшоў у парафіі 23 чэрвеня. На свяце прысутнічаў брат пробашча парафіі кс. Юрыя Бараўнёва кс. Сяргей Бараўнёў, які і ўзначаліў святую Імшу. Адметнасцю ўрачыстасці стала тое, што свята наведаў амбасадар Польшчы Конрад Паўлік разам з маці. Яшчэ адной адметнасцю фэсту стаў прыезд каталіцкага гурта Laudans. Музыкі не толькі парадавалі ўдзельнікаў фэсту сваім выступам ...

Читать далее »

Парафіяльную ўрачыстасць Найсвяцейшага Сэрца Езуса адзначылі ў Падсвіллі

Ва ўрачыстасць Найсвяцейшага Сэрца Езуса, 23 чэрвеня 2017 года, у Падсвіллі (Глыбоцкі дэканат), дзе касцёл носіць такі тытул, мясцовыя жыхары, а таксама госці з Прошкава і Азярцоў, сабраліся на парафіяльны фэст. Пробашч парафіі кс. Аляксандр Дулінец прывітаў вернікаў, якія прыбылі ў святыню, а таксама святароў з Глыбоцкага дэканату, якія перад св. Імшой неслі паслугу ў канфесіяналах, а затым цэлебравалі святочную ...

Читать далее »

У Параф’янаве адзначылі фэст у гонар св. Антонія і 15-гадовы юбілей святарства

13 чэрвеня ва ўспамін святога Антонія ў Параф’янаве мясцовыя вернікі адзначылі парафіяльны адпуст. На працягу дня ў касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі трывала малітва. А 11-й гадзіне распачалася св. Імша, якую ўзначаліў кс. Мікалай Ціхановіч, дзекан з Глыбокага, слова да вернікаў прамовіў кс. Алег Півавар з Ваўкалаты. Пробашч кс. Раман Мурзіч на самым пачатку прывітаў прысутных святароў і вернікаў, якія ...

Читать далее »