Архив меток: елка

Калядная ёлка ў Ватыкан прыедзе з паўночнага ўсходу Італіі

Вялікая калядная ёлка на плошчу св. Пятра ў Ватыкане, а таксама меншыя, у рэзідэнцыі Францішка і Бэнэдыкта XVI, прыедуць сёлета з Альтап’яна-дзі-Азіяга, што ў правінцыі Вічэнца на паўночным усходзе Італіі. Ахвяруе святочныя дрэвы кансорцыум Ротца, Пэдэскала і Сан-Пьетра. Самая велічная ёлка будзе стаяць на галоўнай ватыканскай плошчы, адкуль мільёны людзей па ўсім свеце змогуць убачыць яе праз тэлебачанне, напрыклад, падчас ...

Читать далее »

Калі разбіраць ёлку?

Ад Божага Нараджэння ўжо мінула трохі часу, аднак у многіх дамах усё яшчэ бачым ёлкі і святочныя ўпрыгожванні. Аднак набліжаецца дзень, калі яны павінны знікнуць — да наступных Каляд. На самым пачатку — трохі гісторыі. Перыяд Божага Нараджэння ў Касцёле пачынаецца ў Вігілійны вечар 24 снежня і працягваецца да нядзелі пасля 6 студзеня (урачыстасці Аб’яўлення Пана), гэта значыць нядзелі Хросту ...

Читать далее »

Папа: ёлка і яслі дапамагаюць сузіраць таямніцу Бога

Ёлка і яслі адлюстроўваюць святло і ласкавасць Бога, каб дапамагчы нам перажыць свята нараджэння Езуса. Яны заклікаюць станавіцца сведкамі пакоры, пяшчоты і дабрыні Пана, перакананы Папа Францішак. 7 снежня 2018 года Пантыфік прыняў на аўдыенцыі ў Ватыкане дэлегацыю Венецыянскага Патрыярхату і дыяцэзіі Канкордыя-Пардэнонэ, італьянскіх гарадоў Езоло і Пардэнонэ, а таксама рэгіёнаў Венета і Фрыулі-Венецыя Джулія, адкуль сёлета былі дастаўлены на ...

Читать далее »

У італьянскіх Альпах ужо выбіраюць елку на Божае Нараджэнне для Ватыкана

Нягледзячы на ​​тое, што да свята Божага Нараджэння яшчэ далёка, падрыхтоўка елкі, якая будзе стаяць на плошчы святога Пятра ў Ватыкане, ужо пачалася. Елка, якая будзе стаяць каля ясляў, на гэты раз паходзіць з парку ў Даламітах, з правінцыі Пардэнонэ (Італія). Дрэва, якое павінна выбраць рэгіянальная Лясная ахова ў супрацоўніцтве з Ватыканам, павінна адпавядаць пэўным умовам. Яно не можа перавышаць ...

Читать далее »

Елка, поўная сімвалаў

Нягледзячы на тое, што святы Божага Нараджэння сягаюць сваёй традыцыяй у першыя стагоддзі нашай эры, аздабленне елкі – адносна малады звычай. Калядным дрэвам хвойныя былі выбраны ў XVI стагоддзі. У біяграфіі св. Баніфацыя чытаем, што падчас св. Імшы на Божае Нараджэнне ён зрубіў святы для язычнікаў дуб і знішчыў усе дрэвы навокал, пакінуўшы толькі адну невялікую сасонку, якая і стала ...

Читать далее »

На плошчу св. Пятра даставілі святочную ёлку

23 лістапада на ватыканскую плошчу з польскага Элка прыбыла святочная ёлка. Гэта масіўнае дрэва вышынёй 28 метраў і максімальнай шырынёй акружнасці каля 10 метраў. Яе ўстанавілі з дапамогай пад’ёмнага крана. Аздобяць ёлку вырабы хворых дзяцей, якія праходзяць лячэнне ў анкалагічных аддзяленнях італьянскіх клінік. Святочнае дрэва – гэта юбілейны дар для папы Францішка, падзяка за 25 гадоў існавання новых структур Касцёла ...

Читать далее »

Адкуль пайшоў звычай ставіць елку?

Звычай ставіць ёлку на Божае Нараджэнне ведае сёння ўвесь хрысціянскі свет. Аднак гэты звычай не мае каранёў у хрысціянскай старажынасці ці ў нейкіх язычніцкіх культах, а ўзнік дастаткова позна. У Заходняй Еўропе ён існуе з канца XV ст., а на нашых землях укараніўся толькі ў ХІХ ст. Як вядома, свята Божага Нараджэння з’явілася ў IV ст. на тэрыторыі Блізкага Усходу. ...

Читать далее »

Елка і яслі на плошчы св. Пятра падрыхтаваныя да інаўгурацыі

На ватыканскай плошчы св. Пятра завяршылася інсталяцыя святочнай елкі і ясляў Божага Нараджэння. 9 снежня 2016 г. пройдзе іх ўрачыстая інаўгурацыя, перад якой Папа Францішак прыме на аўдыенцыі ўдзельнікаў гэтай падзеі: дэлегацыі з італьянскага Трэнта і Мальты, адкуль былі дастаўлены адпаведна елка і яслі, а таксама групу дзяцей, якія стварылі елачныя аздабленні. Сёлета падрыхтоўка да Божага Нараджэння ў Ватыкане праходзіць ...

Читать далее »

Ватыкан пачынае рыхтавацца да Божага Нараджэння

Застаецца некалькі дзён да пачатку падарожжа елкі на галоўную ватыканскую плошчу. 9 снежня 2016 г. тут адбудзецца ўрачыстая інаўгурацыя святочнага дрэва і ясляў Божага Нараджэння. 25-мятровая елка сёлета будзе дастаўлёна ў Ватыкан з ваколіц мястэчка Скурэле, якое знаходзіцца ў аўтаномнай правінцыі Трэнта, у паўночнай Італіі. Яна будзе спілена 13 лістапада. Адначасова, там жа мясцовыя школьнікі пасадзяць 40 новых хвойных дрэваў. ...

Читать далее »

Папа Францішак уключыць ілюмінацыю на елцы і яслях у Асізі

Папа 6 снежня 2015 г. вечарам уключыць ілюмінацыю на святочных елцы і яслях у Асізі. Ён возьме ўдзел у цырымоніі “дыстанцыйна”, дзякуючы тэлемосту, арганізаванаму Ватыканскім тэлецэнтрам. Святочнае дрэва на радзіму св. Францішка было перададзена ў дар італьянскім рэгіёнам Ламбардыя. У афармленне стаенкі была ўключана лодка, перададзеная санктуарыю італьянскай берагавой аховай. На ёй у сакавіку 2014 г. на востраў Лампедуза пераправіліся ...

Читать далее »