Архив меток: еднасць

18 студзеня распачынаецца Тыдзень малітваў аб еднасці хрысціян

Тыдзень малітваў аб еднасці хрысціян, які мае ўжо больш чым стогадовую традыцыю, стаў цыклічным святам экуменізму. Штогод паміж 18 і 25 студзеня, ці паміж даўнім святам катэдры св. Пятра і святам навяртання св. Паўла, хрысціяне розных канфесій сустракаюцца ва ўсім свеце на экуменічных набажэнствах, малітвах, канферэнцыях, канцэртах і іншых мерапрыемствах. Сёлета дэвізам Тыдня малітваў аб еднасці хрысціян з’яўляюцца словы з ...

Читать далее »

Якія прыкметы Касцёла сведчаць пра яго сапраўднасць?

“Хвала Хрысту! У свеце існуе шмат розных цэркваў, хрысціянскіх канфесій. Як тут разабрацца? Хрыстус заснаваў адну Царкву, а іх так шмат? Ці ёсць нейкія прыкметы, арыенціры?” Павел. На пытанне адказвае кс. Віктар Місевіч, канцлер Віцебскай дыяцэзіі: – Так, сапраўды, Хрыстус заснаваў толькі адну Царкву і горача маліўся аб еднасці сярод хрысціянаў. На вялікі жаль, у гісторыі хрысціянства адбыліся шматлікія падзелы, ...

Читать далее »

Пастар Уладзімір Татарнікаў: «Экуменізм – гэта не нейкі лозунг, а перадусім сумесная праца, малітва і служэнне»

Тыдні малітваў аб еднасці хрысціян дапамагаюць пашырыць адносіны паміж вернікамі розных канфесій. Мы больш даведваемся адзін пра аднаго, пачынаем разумець, што не трэба баяцца бліжняга, а наадварот – неабходна чуць і разумець іншага, вучыцца нечаму ў яго», — такую думку выказаў Уладзімір Татарнікаў, пастар лютэранскай кірхі ў Гродне, з нагоды Тыдня малітваў аб еднасці хрысціян. «Праз сумесную малітву мы ўсведамляем, што ...

Читать далее »

Тыдзень малітваў аб еднасці хрысціян пройдзе ва ўсім свеце

На тэму “Прымірэнне – любоў Хрыста ахапіла нас”, узятую з Другога Паслання да Карынцянаў, з 18 па 25 студзеня ва ўсім свеце будзе праводзіцца Тыдзень малітваў аб еднасці хрысціян. Таксама і ў Беларусі хрысціяне розных канфесій будуць наведваць храмы брацкіх Цэркваў і маліцца разам за поўнае і бачнае адзінства паслядоўнікаў Хрыста. Сёлета тэксты для экуменічнай малітвы падрыхтавалі хрысціяне Германіі. Як ...

Читать далее »

Святы Айцец заклікае маліцца аб еднасці Касцёла

Святы Айцец заклікаў маліцца аб еднасці Касцёла перад абліччам нападаў д’ябла, які намагаецца раздзяліць хрысціян, удараючы ў самы корань адзінства: эўхарыстычную цэлебрацыю. Падчас ранішняй св. Імшы ў Ватыкане 12 верасня Пантыфік спаслаўся на словы апостала Паўла (1 Кар 11, 17-26. 33), які заклікаў карынцянаў, каб Эўхарыстыя была для іх сакрамэнтам братэрскай любові, а не крыніцай разладу і падзелаў. Папа Францішак ...

Читать далее »

Тыдзень малітвы аб адзінстве хрысціян пройдзе ў Беларусі

Беларусь рыхтуецца да чарговага Тыдня малітвы аб еднасці хрысціян. Па традыцыі, у Каталіцкім Касцёле яна праводзіцца з 18 па 25 студзеня, з 1968 года, і сёлета, атрымліваецца, будзе арганізавана ў 49 раз. Беларусь ужо доўгія гады далучаецца да гэтай ініцыятывы, і з цягам часу заклік да адзінства не траціць сваёй актуальнасці, а наадварот, толькі вастрэй адчуваецца неабходнасць такой малітвы, адзначыў ...

Читать далее »

Латвійскія хрысціяне стварылі тэксты “экуменічнага тыдня”

Міжканфесійная група з Латвіі падрыхтавала разважанні на Тыдзень малітваў аб еднасці хрысціян 2016 года. Ён традыцыйна пройдзе ў Касцёле з 18 па 25 студзеня. Канчатковы тэкст быў зацверджаны міжнароднай камісіяй, прызначанай Сусветнай Радай Цэркваў і Папскай радай спрыяння хрысціянскаму адзінству. Натхненнем для сёлетніх разважанняў стаў фрагмент з Першага Паслання св. Пятра: “Вы ж – выбраны род, каралеўскае святарства, народ святы, люд, ...

Читать далее »

Святы Айцец заклікае аб еднасці паміж хрысціянамі

Раны Хрыста – гэта кошт, заплачаны за тое, каб Касцёл быў заўсёды паяднаны з Ім і Богам, сказаў Gапа Францішак 21 мая 2015 г. падчас ранішняй Эўхарыстыі ў Ватыкане. Як інфармуе Ватыканскае радыё, у сваёй гаміліі Пантыфік пахіліўся над евангельскім урыўкам, які прадстаўляе “вялікую малітву Езуса” аб адзінстве Касцёла: “Ойча святы, не толькі за іх прашу Я, але і за тых, ...

Читать далее »