Архив меток: Эўхарыстычнага кангрэс

Гродна: апошні дзень Эўхарыстычнага кангрэсу (+відэа)

Апошні дзень Эўхарыстычнага кангрэсу ў Гродне быў прысвечаны значэнню Божай Міласэрнасці для сучаснага грамадства. З рэфератам на гэтую тэму выступіў папскі легат кардынал Зянон Грахалеўскі. Падзея адбылася 26 мая ў Гродзенскай семінарыі ў зале Яна Паўла ІІ. У сваім дакладзе кардынал звярнуў увагу на тры аспекты Божай міласэрнасці. Гэта, па-першае, Бог ёсць міласэрны, па-другое, мы патрабуем Божай міласэрнасці, па-трэцяе, маючы ...

Читать далее »

Эўхарыстычны кангрэс: што немагчыма для чалавека – магчыма для Бога (+відэа)

У сераду, 25 мая, у катэдральным касцёле ў Гродне арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч прачытаў даклад: “Адраджэнне Касцёла ў Беларусі як дар Божай Міласэрнасці”. Гэта адбылося на Эўхарыстычным кангрэсе, які праходзіць у Гродне з 24 па 26 мая і прымеркаваны да святкавання 25-гадовага юбілею Гродзенскай дыяцэзіі. Іерарх адзначыў, што Каталіцкі Касцёл у Беларусі мае больш як тысячагадовую гісторыю. Гісторыя гэта была часам ...

Читать далее »

У Гродне працягвае працу Эўхарыстычны кангрэс (+відэа)

У сераду, 25 мая, у касцёле Адшукання Святога Крыжа, які знаходзіцца пры Гродзенскай духоўнай семінарыі, адбылася другая канферэнцыя кангрэсу. На мерапрыемстве прысутнічалі святары як з Беларусі, так і з Польшчы, Літвы, Украіны. З дакладам на ёй выступіў біскуп з польскага горада Элк Ежы Мацур. Яго даклад быў прысвечаны Эўхарыстыі і місіям. Біскуп адзначыў, што місія Касцёла – гэта працяг місіі ...

Читать далее »

Першы дзень Эўхарыстычнага кангрэсу ў Гродне завершыўся Імшой у катэдры

Яе ўзначаліў арцыбіскуп Мінска-Магілёўскай дыяцэзіі Тадэвуш Кандрусевіч. Храм быў запоўнены вернікамі, прысутнічала больш за сотню святароў. Напачатку Імшы ўсіх прысутных прывітаў біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Аляксандр Кашкевіч. Ён звярнуўся да людзей на беларускай, польскай і літоўскай мовах. Ён папрасіў арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча ўзначаліць гэту Імшу. Мітрапаліт павіншаваў гродзенскіх вернікаў з 25-гадовым юбілеем ўтварэння іх дыяцэзіі, а біскупа Аляксандра Кашкевіча таксама і ...

Читать далее »

У Гродне адбылося адкрыццё Эўхарыстычнага кангрэсу (+відэа)

Мерапрыемства распачалося 24 мая і будзе працягвацца да 26 мая. Яно прымеркавана да 25-гадовага юбілею Гродзенскай дыяцэзіі, а таксама да Года Божай міласэрнасці. Пачаўся кангрэс у Гродзенскай духоўнай семінарыі са спеву гімна “Магутны Божа” ў зале Яна Паўла ІІ. Дарэчы, зала была поўная. Акрамя святароў і гасцей з Беларусі, на ўрачыстасць прыехалі духоўныя асобы з суседніх Польшчы і Літвы. Адкрыў ...

Читать далее »